Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новости компаний


Вы любiце дранiкi? А часта вы iх гатуеце? Мабыць не кожны дзень i нават не кожную нядзелю. Чаму? Бульбу дзерцi лянуецеся? Ну, гэта зразумела… Усiм вядома, што каб з'есцi гэту смакату спачатку трэба дзерцi, дзерцi i дзерцi…
 
Але ёсць адзiн спосаб пазбавiцца ад гэтай павiннасцi i ад iншых нелюбiмых спраў. З 7 снежня па 13 студзеня* купiце любы кухонны камбайн Bosch у сетцы магазiнаў "Разумныя рэчы", "Электрасiла", "Пяты элемент", ТЦ "Карона" i атрымайце ў падарунак дыск для дранiкаў!
 
Хатнi суперкухар
 
Адзiн кухонны камбайн Bosch можа выконваць функцыi блэндера, сокавыцiскалкi i мясарубкi. Сярод iх магчымасцей: рэзка, шаткаванне, змешванне, узбiванне, драбненне арэхаў, цыбулi, часнака i нават лёду. З iх дапамогай можна лёгка накруцiць фарш, замясцiць цеста для блiноў цi пiрагоў, выжаць сок з цытрусавых, гароднiны i нават ягад. Камбайны Bosch дазваляюць хутка зрабiць супы-пюрэ, смачныя малочныя кактэлi, i, безумоўна, дранiкi!
 
Уявiлi? А зараз уявiце рэакцыю вашых родных, калi яны сядуць за стол i ўбачаць, колькi розных страў вы зрабiлi на абед i нават не стамiлiся. Таксама падумайце, колькi часу i сiл у вас застанецца на iншыя справы, якiя зусiм не звязаны з кухняй!
 
 
Усе вельмi проста
 
 
Акрамя функцый, якiя дапамагаюць згатаваць амаль любую страву з кулiнарнай кнiгi цi папулярнай тэлеперадачы, у камбайнаў Bosch ёсць яшчэ адзiн вялiкi плюс. Яны настолькi простыя, зручныя i бясьпечныя ў карыстаннi, што з iх функцыямi могуць разабрацца i папы, i бабулi з дзядулямi, i нават дзецi! Камбайны Bosch проста збiраць, разбiраць i мыць. Такiм чынам, вашы блiзкiя будуць не толькi частавацца смачнымi стравамi, але i дапамагаць на кухне.
 
 
* з 7 снежня 2008 года па 13 студзеня 2009 года