Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый па праектах, якія спрыяюць:
- грамадскаму дыялогу,
- ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў,
- сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў,
- мясцоваму самакіраванню,
- інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва,
- гендэрнай роўнасці,
- рэформам рынкавай эканомікі
- і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
Максімальны памер гранта: 24,000 долараў ЗША
Максімальны тэрмін рэалізацыі праекта: 1 год
Больш падрабязную інфармацыю пра праграму можна атрымаць на сайце: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html
або па тэлефоне: (017) 211-05-67; 217-04-81.