Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Новости компаний


Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на шасцімесячны курс навучання ў Польшчы ў рамках стыпендыальнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча “Gaude Polonia”. Праграма “Gaude Polonia” прызначаецца для маладых дзеячаў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
 
Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2011 года. Набор удзельнікаў ажыцяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.
Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2010 года.
 
Падрабязную інфармацыю аб праграме і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы www.nck.pl/kategoria/234/gaude-polonia/pr/true, а таксама ў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у Мінску і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48 22 210 01 21).