167 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  2. В прокуратуру Германии подали заявление на Александра Лукашенко. Юрист объясняет, что это значит
  3. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  4. «Мы этого не ждали. Ты знаешь нашу Беларусь. Вообще на ровном месте». Лукашенко встретился с Додоном
  5. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  6. «Не было у него умысла». Наехавшего на пятерых силовиков водителя BMW начали судить повторно
  7. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  8. Отец задержанного жителя «двора перемен» Степана Латыпова — о сыне, обвинении и выборах в реанимации
  9. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  10. Пока новые Skoda не продают — ищем подержанные. Сколько стоят экземпляры с минимальным пробегом
  11. Почему появляются родинки? Онколог объясняет простыми словами
  12. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  13. В Гомеле вынесли приговор директору местного филиала Белгазпромбанка, которого судили за «взятки от друзей»
  14. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  15. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  16. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  17. «Рома чернел у меня на руках». История Кати и ее сына, который проглотил средство для очистки труб
  18. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  19. «Если бы не сиденья, то в поезде понравилось». Пассажиры «Ласточки» — о том, как ехали из Минска в Москву
  20. Страны «Большой семерки» призвали власти Беларуси провести новые выборы
  21. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  22. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  23. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  24. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  25. Из-за длинных майских выходных скорректировали график выплаты пенсий и пособий
  26. Огонь лихорадочный, в основном по своим. Власти грозят контрсанкциями и даже решились деликатно ущипнуть обидчика
  27. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  28. С 5 мая Nivea под запретом. Посмотрели, убрали ли эту косметику с полок магазинов
  29. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  30. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка


Беларускае грамадскае аб’яднанне "Яблык" у блiжэйшы час павiнна быць лiквiдавана. Аб гэтым карэспандэнту "Звязды" паведамiла кiраўнiк "Яблыка", дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Вольга АБРАМАВА.

Паводле слоў палiтыка, аб’яднанне атрымала ўжо два папярэджаннi ад Мiнiстэрства юстыцыi за адсутнасць юрыдычнага адраса. "Яблык", падкрэслiла Вольга Абрамава, адмовiўся ад арэнды памяшкання ў сталiцы некалькi гадоў таму. Прычына ў адсутнасцi сродкаў. "Я стамiлася шмат гадоў плацiць грошы. Дастаткова вялiкiя для майго сямейнага бюджэту… Грамадскае аб’яднанне не мела нiякага знешняга фiнансавання. Я i некаторыя члены Цэнтральнага савета арганiзацыi былi асноўнымi донарамi".

Пасля двух папярэджанняў палiтык дала вусную згоду Мiнiстэрству юстыцыi лiквiдаваць арганiзацыю. У блiжэйшы час, як мяркуе дэпутат, гэта будзе зроблена рашэннем суда. "Я стамiлася ад цяжару перш за ўсё фiнансавых праблем, звязаных з iснаваннем грамадскай арганiзацыi, якая, на мой погляд, была вельмi патрэбна i грамадству, i дзяржаве. Як i многiя iншыя грамадскiя арганiзацыi, якiя рэальна займаюцца карыснымi для грамадства справамi".

Вольга Абрамава дадала таксама, што акрамя фiнансавых праблем апошнiя гады дзейнасць "Яблыка" была паралiзавана з-за адсутнасцi дзеяздольнага Цэнтральнага савета аб’яднання. Адбылося гэта пасля апошняга рэферэндуму ў Беларусi.

"Рэферэндум вельмi моцна палярызаваў настроi ў Цэнтральным савеце. Я сказала, што, нягледзячы нi на якiя абставiны, трэба працягваць удзельнiчаць у выбарах, трэба максiмальна iмкнуцца ўплываць легальнымi спосабамi на ўнутрыпалiтычную сiтуацыю. Аднак некаторыя члены Цэнтральнага савета пасля абвяшчэння рэферэндуму ў 2004-м заявiлi, што гэта ўсё бессэнсоўна, што ў парламенцкiх выбарах нiкому з нас (уключаючы мяне) удзельнiчаць няма патрэбы… Раскол прывёў да паралiчу дзейнасцi "Яблыка". Цэнтральны савет перастаў збiрацца, прымаць рашэннi i рухацца наперад. I калi дадалася фiнансавая праблема, я зразумела, што працягваць дзейнасць немагчыма".

Сёлета ў красавiку беларускаму "Яблыку" споўнiлася роўна 10 гадоў. Гэтае аб’яднанне з’яўляецца iдэалагiчна блiзкiм аднайменнай расiйскай партыi, якую ўзначальвае Рыгор Яўлiнскi. За 10 гадоў беларускi "Яблык", паводле слоў Вольгi Абрамавай, ажыццявiў мноства непалiтычных iнiцыятыў. "Мы шмат дапамагалi людзям, не афiшуючы гэта, не для палiтыкi. Мы дарылi кнiгi школьным бiблiятэкам Мiнска. Дапамагалi людзям, якiя апынулiся ў бядзе (з-за абставiнаў, якiя не залежалi ад iх), вырашыць некаторыя матэрыяльныя праблемы. Мы аказвалi дапамогу дзiцячым садкам для хворых дзяцей, прыцягваючы знешнюю гуманiтарную дапамогу. У першую чаргу лекi, адзенне, цацкi".

Яшчэ адзiн праект аб’яднання — пасадка яблынь у гадавiны чарнобыльскай аварыi ў Батанiчным садзе Мiнска. "Мы саджалi яблынi па колькасцi прайшоўшых з моманту аварыi гадоў. Я сама набывала гэтыя яблынi на ўласныя грошы. I сумесна з калегамi мы праводзiлi пасадкi. Цудоўныя дрэвы! Не будзе "Яблыка", затое ў Батанiчным садзе застануцца яблынi".

Што датычыцца палiтычных iнiцыятыў, то, паводле слоў Вольгi Абрамавай, "Яблык" выступаў з многiмi прапановамi ў тых цi iншых сферах, аднак часцей за ўсё "нi ўлада, нi апазiцыя да прапаноў не прыслухоўвалiся".

Напрыклад, у 1997—1998 гадах аб’яднанне "прапанавала бясплатную працу экспертаў пры падрыхтоўцы да выбараў найбольш "прахадных" кандыдатаў ад апазiцыi. Справа ў тым, што ў нашай арганiзацыi сабралiся лепшыя спецыялiсты па выбарах, якiя ў той момант былi ў Беларусi. Мы прапанавалi апазiцыi нашых экспертаў для распрацоўкi сумесных эканамiчных i палiтычных праграм. Без аплаты нашай дзейнасцi, як работу на агульную справу, бо ў нас нямала кандыдатаў i дактароў навук i мы былi ў стане рэальна дапамагчы сваiм патэнцыялам. Аднак ад нашай дапамогi высакамерна адмовiлiся, заявiўшы смешную рэч: вы маленькая арганiзацыя i не можаце вывесцi на вулiцу нават 2 тыс. чалавек. На пытанне, а што могуць змянiць гэтыя 2 тыс., адказу так i не было…"

У той жа час, як адзначыла Вольга Абрамава, некаторыя палiтычныя iнiцыятывы аб’яднання ўсё ж удалося ажыццявiць. Так, падчас грамадска-палiтычнага дыялогу ў 2000 годзе 7 з 14 прапанаваных кiраўнiком "Яблыка" паправак у Выбарчы кодэкс былi ўключаны ў гэты дакумент. "Дзякуючы гэтым папраўкам, напрыклад, у нашым выбарчым заканадаўстве ўпершыню з’явiлася паняцце ўнутраных назiральнiкаў. Дагэтуль былi толькi мiжнародныя".

Сяргей КУЗНЯЦОЎ
-10%
-10%
-5%
-10%
-10%
-15%
-20%
-20%
-10%
-10%
-10%