149 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Однажды ночью мой грузовик ограбили». История Натальи, которая в 40 лет стала дальнобойщицей
  2. Как скручивают пробеги у машин из Европы: вопиющие примеры и советы специалистов
  3. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  4. Туктамышеву называют новой примой российского фигурного катания. Только взгляните, как она хороша
  5. Где в Беларуси численность населения падала, а где росла? Посмотрели статистику по регионам
  6. На «Гомсельмаше» рассказали про 400 вакансий, приглашение россиян на работу и зарплаты выше 3600 рублей
  7. Курсы доллара и евро заметно упали. Что происходит на валютном рынке
  8. «Шахтер» выдал абсолютно лучший старт в чемпионате Беларуси по футболу за свою историю
  9. «Попытка восстановить легитимность». Эксперты — о «заигрывании с Баку» и будущей встрече с Путиным
  10. «Ну ты же понимаешь о последствиях». Работники рассказали, по сколько сбрасывались на субботник
  11. Бежали за границу через реки, леса и поля. Как белорусы скрываются от преследования силовиков
  12. Склепы с останками ребенка и взрослого обнаружили при прокладке теплотрассы в центре Могилева
  13. «Два раза смотрел потом». Лукашенко прокомментировал «шпионский» фильм «Манкурты»
  14. «Нормализация отношений невозможна, пока не прекратится насилие». Макей встретился с послами Германии и Франции
  15. Мужчина, который попал на видео с медвежонком, о случившемся: «Хотел как лучше, а вышло, что виноват»
  16. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  17. Белорус заочно получил пожизненное за убийство французских миротворцев. Рассказываем, что известно
  18. Почему начало глаукомы легко пропустить? Врач рассказывает про опасное заболевание глаз
  19. Школьный друг Виктора Бабарико уже 10 месяцев в СИЗО КГБ. Вот что рассказывает об этом его брат
  20. Не до покупок. В Беларуси заметно сократился розничный товарооборот
  21. «Переболел COVID-19 и вернулся». История 92-летнего фельдшера, без которого в деревне никак
  22. «В больнице плакал и просил прощения». Поговорили с женой Виктора Борушко, которому дали 5 лет колонии
  23. Тима Белорусских о дочери: «Она скрывалась ради образа мальчика с разбитым сердцем»
  24. В прокате — «Чернобыль» Данилы Козловского. Что с ним не так?
  25. «Мы не гоняемся за сложными рецептурами». На Белинского открылась кондитерская Mousse
  26. «Переворот планировался на 9 мая». В ФСБ России прокомментировали задержание Зенковича и Федуты в Москве
  27. Девушка Роналду — модель с невероятными формами. Вы удивитесь, узнав, чем она занималась до встречи с ним
  28. Врач объясняет, когда выпивать два дня — это уже запой и как быстро человек может спиться
  29. «Свое надо есть, из нашей земли, а не какое-то заморское». Лукашенко порассуждал о борьбе с вирусами
  30. Власти взялись за лопаты и грабли. Кто и где трудился на субботнике


фото"Еўрарадыё" дазналася, што народныя абраннікі атрымліваюць грашовую дапамогу на аздараўленне ў памеры месячнага акладу. Але ж гэтая “дапамога” не лічыцца за льготы, таму і не будзе скасавана. У адрозненні ад усіх астатніх, якія ёсць у беларусаў.

У пачатку чэрвеня беларускім парламентам будзе разглядацца гучны законапраект аб адмене льгот. Ільготы застануцца толькі ў тых, каму яны сапраўды патрэбныя. Да таго ж яны будуць адраснымі.

Цікава, што па словах Сяргея Камянецкага - старшыні камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, паміж днём, калі адменяць ільготы, і днём, калі будзе прынята пастанова аб адраснай дапамозе, пройдзе як мінімум паўгода. Такім чынам, беларусы рызыкуюць застацца ўвогуле без ільгот на некалькі месяцаў.

Але ж "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, ці скасуюць народныя абраннікі свае льготы. Намеснік камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы Ірына Аляксанава адразу ж адказала, што дэпутаты льготамі не карыстаюцца: “Ніякіх ільгот у дэпутатаў няма!”

Намеснік старшыні камісіі па жыллёвай палітыцы і гандлі Ганна Бурава паведаміла, што акрамя льгот у дэпутатаў няма і аніякіх дадатковых заробкаў, так званых “13-х”: “Дэпутаты сябе ўжо вызвалілі ад ільгот. Атрымліваецца, што ў нас ільгот няма. Калі я працавала на заводзе, у нас быў 13-ы заробак. Калі ж я стала дэпутатам, тут такога заробку няма”.

Але ж сама дэпутат Бурава і расказала журналістам "Еўрарадыё", што народным абраннікам выплочваюцца раз на год грошы ў памеры месячнага заробку: “Ёсць дапамога да адпачынку ў памеры аклада”.

Грошы перад адпачынкам дэпутатам выдаюцца не проста так. Яны павінны ісці на выпраўленне здароўя народных выбраннікаў, якія не шкадуюць сябе, прымаючы законы. Нічога дзіўнага ў гэтым не бачыць і дэпутат Сяргей Гайдукевіч: “Так, гэта ёсць. Выдаюцца так званыя аздараўляльныя грошы. Ну якія ж гэта льготы? Я зыходзіў у адпачынак - дакладна атрымліваў”.

Ні дзяржава, ні самі дэпутаты гэты “аздараўляльныя” грошы не лічаць за льготы. Таму, калі ўсе беларусы сутыкнуцца з адменай ільгот, народныя абраннікі застануцца са сваімі фінансавымі прывілеямі.

Тым часам Міністэрства працы прыводзіць звесткі, што на кожнага беларуса прыпадае прыкладна 20 тысяч рублёў датацыйных грошай штогод. А стаўка дэпутата ў нашай краіне складае прыкладна 1 мільён рублёў. Сам жа месячны заробак з усімі надбаўкамі і прэміямі пераваліў за 2 мільёны.

Да таго ж “дапамога да адпачынку” гэта не адзіны бонус да заробку дэпутата. Напрыклад, па Законе “Аб дзяржаўнай службе” нават пасля паўгоду працы на пасадзе любы дзяржаўны чыноўнік атрымлівае надбаўку ў памеры 10% ад месячнага заробку. Калі працуеш на дзяржаву больш за тры гады - атрымлівай 15% дабаўкі.

Па звестках газеты “Звязда”, адрасная дапамога, якая заменіць ільготы, будзе выплочвацца толькі тым, чый месячны даход складае менш за 60% ад бюджэту пражытковага мінімуму. Атрымліваецца, каб атрымаць дапамогу ад дзяржавы, неабходна мець даход у месяц не больш за 102.000 рублёў на кожнага члена сям’і.

Зміцер Траўчук
-10%
-30%
-5%
-12%
-30%
-20%
-20%
-10%
-10%
-20%