101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  2. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  3. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  4. Минздрав рассказал, сколько пациентов инфицировано COVID-19 за последние сутки и сколько умерло
  5. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  6. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходит в Беларуси 28 февраля
  7. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  8. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  9. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей
  10. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  11. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  12. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  13. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  14. Год назад в Беларусь пришел коронавирус. Рассказываем про эти 12 месяцев в цифрах и фактах
  15. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  16. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  17. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  18. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  19. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  20. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  21. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  22. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
  23. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  24. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  25. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  26. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  27. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  28. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  29. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  30. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди


Іна Студзінская,

«Радыё Свабода» высвятляла, чым кампенсуюць страту мандату 82 дэпутатам Палаты прадстаўнікоў старога склікання. Раней Аляксандр Лукашэнка заклікаў урад і абластныя адміністрацыі знайсці выкарыстанне іх багатаму досведу і забяспечыць працоўнымі месцамі.

11 кастрычніка дэпутацкія крэслы зоймуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання і 4 гады будуць працаваць на сталай аснове ў парламенце. Такім чынам, 10 кастрычніка — апошні працоўны дзень для дэпутатаў старой Палаты пятага склікання, большасць з якіх у новы парламент не трапілі. Захаваюць дэпутацкія крэслы толькі 28 з 110 дзейных парламентарыяў.

У расійскай Думе сапраўды «залатыя парашуты»

У параўнанні з калегамі з Дзярждумы, былыя беларускія «палатачнікі» атрымаюць даволі сціплыя выхадныя дапамогі. Так, кожны былы расійскі дэпутат атрымае 1,586 млн расейскіх рублёў (24,5 тысячы долараў). Дый сярэдні заробак у расійскіх «служак народу» амаль у чатыры разы вышэйшы за беларускі (у «думцаў» — 450 тысяч расійскіх рублёў, ці каля 7 тысяч долараў; у беларускіх — прыкладна 1,5 тысячы долараў у эквіваленце).

У Законе «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» прапісаныя і гарантыі працоўных правоў, і памер выхадной дапамогі:

«Па заканчэнні тэрміну паўнамоцтваў дэпутату Палаты прадстаўнікоў, чальцу Савета Рэспублікі, якія працуюць у парламенце на прафесійнай аснове, выплачваецца выхадная дапамога ў памеры, вызначаным для міністра Рэспублікі Беларусь».

Але пра дакладныя лічбы казаць цяжка, бо ў кіраўнікоў розных міністэрстваў заробкі розныя. Кіраўнікі сілавых ведамстваў атрымліваюць больш за міністра культуры ці, напрыклад, сельскай гаспадаркі. Паводле прызнання дэпутатаў ранейшых скліканняў, выхадная дапамога з усімі выплатамі складае 3−3,5 тысячы долараў.

Ордэны і медалі

Кіраўнік краіны аддзячыў асабліва адданым і працавітым дэпутатам і маральна: асобным уручыў дзяржаўныя ўзнагароды. Так, дэпутат Сяргей Канопліч, які адбыў у парламенце два тэрміны, а раней працаваў старшынёй Ельскага райвыканкаму, узнагароджаны ордэнам Пашаны. Іншыя парламенцкія доўгажыхары — Ларыса Багдановіч, Віталь Бусько, Віктар Валюшыцкі, Генадзь Грыцкевіч, Валянцін Жураўскі, Мікалай Іванчанка, Віктар Шчацко і Святлана Шылава — уганараваны медалямі «За працоўныя заслугі». Усе яны ў апошняй выбарчай кампаніі не ўдзельнічалі і сыходзяць з парламенту.

Пасля Палаты — толькі на павышэнне

Законам замацаванае і працаўладкаванне былых слуг народу:

«Ім прапаноўваецца праца з іх згоды з улікам атрыманай кваліфікацыі і досведу работы ў парламенце. Па жаданні ім прадастаўляецца ранейшае месца працы (пасада), за выключэннем пасады чальца ўраду Рэспублікі Беларусь і выбарнай пасады ў дзяржаўных органах, а пры адсутнасці такой магчымасці ў сувязі з ліквідацыяй ранейшай пасады, ліквідацыяй або рэарганізацыяй арганізацыі - іншая раўнацэнная праца (пасада)».

З працаўладкаваннем чвэрці дэпутацкага корпусу, якая засталася ў Палаце, праблема не стаіць. Да таго ж літаральна ў мінулы чацвер старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка паабяцаў, што зноў выбраныя парламентарыі на правах больш дасведчаных узначаляць некаторыя пастаянныя камісіі.

Прыкладна 20% былых дэпутатаў - людзі пенсійнага ўзросту, і яны могуць ісці на заслужаны адпачынак. Так, дэпутат Аляксандр Юркевіч раней працаваў старшынёй Пружанскага райвыканкаму. Адпрацаваўшы два тэрміны, паведаміў, што ідзе на пенсію, вяртаецца ў Пружаны, дзе яго чакаюць дзеці і ўнукі.

Дый чаму не адпачываць: пенсія — 70% ад дэпутацкага заробку. Лічыце самі: дэпутаты зараблялі за месяц ў сярэднім 25 мільёнаў старых (недэнамінаваных) рублёў (прыкладна 1600 долараў). Так, дэпутатка Аксана Няхайчык задэкларавала гадавы даход на суму 305 мільёнаў недэнамінаваных рублёў, Наталля Клімовіч — 304 мільёны, Валерый Барадзеня — амаль 340 мільёнаў, старшыня Уладзімір Андрэйчанка — 410 мільёнаў). Так што пенсія ў былых слуг народу будзе неблагая. Не дзіва, што заўсёды сярод кандыдатаў у дэпутаты вельмі шмат людзей перадпенсійнага веку.

У пошуку новых крэслаў

Праўда, не ўсе дэпутаты збіраюцца на адпачынак. Дэпутатка пенсійнага веку Ларыса Багдановіч, якая выбіралася ў Брэсце і, па яе прызнанні, не парывала са сваім «дзецішчам» — Брэсцкім абластным цэнтрам медыцынскай рэабілітацыі для дзетак з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус», пасля непрацяглага адпачынку збіраецца вярнуцца туды, працягваць займацца лекарскай дзейнасцю.

Некаторыя дэпутаты ўжо сядзяць ў двух крэслах. Напрыклад, гісторык Марат Жылінскі яшчэ ў снежні 2014 году прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. Старажыл Мікалай Самасейка (былы старшыня Цэнтральнага суда Мінска), які ў Палаце прадстаўнікоў чацвёртага склікання ачольваў пастаянную камісію заканадаўства і судова-прававых пытанняў, а ў пятым скліканні -міжнародных справаў, у чэрвені 2015 году быў прызначаны першым намеснікам адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюзу Беларусі і Расіі. Так і разрываўся паміж Масквой і Мінскам.

Cярод былых дэпутатаў - яшчэ некалькі юрыстаў (суддзі Уладзімір Чаравач, Людміла Міхалькова, пракурор Магілёўскай вобласці Эдуард Сянкевіч). Людміла Міхалькова, якая да дэпутацтва працавала старшынёй Гомельскага абластнога суду, пойдзе працаваць начальнікам упраўлення Вярхоўнага Суда; Уладзімір Чаравач (былы старшыня Кастрычніцкага суда Мінска) — суддзёй Вярхоўнага Суду. Так што ўсе ідуць на павышэнне.

Без праблем знаходзяць працу і медыкі, якіх і ў старым, і новым парламентах даволі шмат. Лекары Валянцін Мілашэўскі, Святлана Шылава, Аляксандар Сцяцко, Алена Шамаль, Віктар Лісковіч, Ганна Лапаціна, Валер Гушча, Наталля Клімковіч таксама вяртаюцца да працы. Напрыклад, Святлана Шылава, якая ў свой час была галоўным гінеколагам Міністэрства аховы здароўя, а потым засядала ў парламенце два тэрміны, паведаміла, што будзе працаваць у медыцынскім універсітэце, адкуль фактычна і не сыходзіла: быўшы дэпутаткай, выкладала і рабіла аперацыі.

Доктарка Алена Шамаль адпрацавала два дэпутацкія тэрміны. Да гэтага была намесніцай галоўнага лекара Бабруйскага шпіталя. Ёй паступіла некалькі прапаноў, сярод якіх была і ачоліць Магілёўскую цэнтральную паліклініку. Пагадзілася. Кажа, што выбар зрабіць было цяжка.

Лёгка ўладкоўваюцца і працаўнікі сферы адукацыі, дырэктары школ і настаўнікі: Мікалай Воўкаў, Жанна Мішур, Людміла Старасціна, іншыя. Жанна Мішур вяртаецца ў родны Бабруйск працаваць дырэктаркай школы № 30, дзе адпрацавала на гэтай пасадзе ўжо 15 гадоў. Спяшаецца: ужо ў аўтарак прыступае да працы, бо новы навучальны год пачаўся больш як месяц таму, а школа без кіраўніка.

Выкладчыкі не перарывалі сваёй працы

Кіраўнікі і выкладчыкі ВНУ, якіх у парламенце таксама нямала, сваёй асноўнай працы і не пакідалі. Згодна з заканадаўствам, ім дазваляецца сумяшчаць дэпутацтва з выкладаннем. Напрыклад, Валянціна Лявоненка будзе працягваць працаваць у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Зыгмунд Валевіч — у Вайсковай акадэміі, Міхаіл Волкаў - у Горацкай сельгасакадэміі, Ала Навумчык — у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі.

«Найбольш перспектыўных» прызначаюць у дзяржаўныя органы

Частка шматлікага атраду былых старшыняў выканкамаў пойдзе на пенсію па ўзросце. Астатніх працаўладкуюць, але неабавязкова ў сваім раёне. Кіраўнікоў «вертыкалі» было ў Палаце прадстаўнікоў нямала: Мікалай Язубец (Баранавічы), Мікалай Юркевіч (Пружаны), Галіна Філіповіч (Светлагорск), Сяргей Ушкевіч (Шчучын), Анатоль Бойка (Клецк), Пятро Шыкшыян (Лепель), Уладзімір Дзедушкін (Ворша), Леанід Апанасюк (Жлобін), Віктар Шчацько (намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама).

Загадчыца аддзела кадраў і спецпрацы Палаты прадстаўнікоў Інэса Дзямідава паведаміла «Радыё Свабода»:

«Інфармацыі пра новыя працоўныя месцы ўжо былых дэпутатаў у мяне пакуль няма. Таму што даручэнне — працаўладкаваць народных абраннікаў, садзейнічаць ім — было дадзена дзяржаўным органам, абласным адміністрацыям. Магчыма, такую інфармацыю будзем мець пазней».

Начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Палаты прадстаўнікоў Віталь Ермаловіч кажа, што звычайна хтосьці вяртаецца на ранейшае месца працы — настаўнікі, лекары, прамыслоўцы. Найбольш перспектыўных прызначаюць у дзяржаўныя органы:

«Але пра гэтыя прызначэнні мы самі даведваемся з прэс-рэлізаў Адміністрацыі прэзідэнта. Звычайна ўсім нешта прапаноўваюць, прыходзяць да кансэнсусу. Я не памятаю, каб былі нейкія праблемы ці скандалы з працаўладкаваннем былых дэпутатаў».

Фото: president.gov.by

«Прыстроіць» дэпутатаў загадаў старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміру Андрэйчанку кіраўнік дзяржавы:

«Ніводзін дэпутат не павінен застацца без увагі кіраўніцтва рэгіёнаў… Можа, будуць нейкія пажаданні па працаўладкаванні дэпутатаў, якія пакідаюць парламент, але не палітычнае жыццё. Паглядзіце, каб дэпутаты, якія сыходзяць з парламенту, былі запатрабаваныя ў жыцці. Ёсць дэпутаты, якіх мы страціць не можам», — загадаў Аляксандр Лукашэнка.

Два тыдні таму старшыня Палаты Андрэйчанка даклаў Лукашэнку, што ўсяго трэба працаўладкаваць 28 чалавек, і на той момант новыя працоўныя месцы не знайшлі толькі для 7 чалавек, з астатнімі пытанне вырашана.

Ну, а самым адданым заўсёды аддзячвалі: на добрыя пасады могуць разлічваць толькі тыя дэпутаты, хто падчас сваёй кадэнцыі не даваў ніякай падставы сумнявацца ў адданасці кіраўніку дзяржавы. Напрыклад, Генадзь Давыдзька, былы акцёр і дырэктар Купалаўскага тэатру, які адседзеў у Палаце два тэрміны, з 2004-га да 2012 году, у 2010-м (перад прэзідэнцкімі выбарамі) быў прызначаны старшынёй Белтэлерадыёкампаніі. Некалі дэпутата Сяргея Маскевіча прызначылі міністрам адукацыі, Валянціну Качан — намесніцай міністра аховы здароўя.

Жыллё ў Менску як дадатковы бонус

Іншагароднія дэпутаты павінны пакінуць службовае жытло. Як правіла, яны атрымліваюць арэндныя кватэры ў доме ў Казарменным завулку (там знаходзіцца каля 70 кватэр). Гэта абсталяваныя мэбляй і ўсім неабходным двух-, трох-, чатырохпакаёўкі. Тэрмінова высяляць былых дэпутатаў ніхто не будзе, ім дадуць час сабраць рэчы. А новым парламентарыям, згодна з артыкулам 32 Закону аб статусе дэпутата, на перыяд да атрымання жылога памяшкання дадуць двухмесны нумар у гатэлі альбо, па жаданні, кампенсуюць выдаткі па найме кватэры.

Але многія дэпутаты выкарысталі магчымасць набыць нерухомасць у сталіцы. Праўда, гавораць яны пра гэта неахвотна. Як прызналася брэсцкая дэпутатка Ларыса Багдановіч, падчас першай кадэнцыі яна жыла, як усе, у службовай кватэры ў Казарменным завулку. Але на перыяд працы ў парламенце дэпутаты атрымліваюць прапіску ў Мінску і маюць права будаваць жытло. Спадарыня Багдановіч гэтым правам скарысталася і пабудавала кватэру ў Каменнай Горцы, узяўшы крэдыт на 20 гадоў з працэнтнай стаўкай 14,5%.

Прычым будуюцца дэпутаты на законных падставах: у заканадаўстве ёсць пункт, згодна з якім стаць на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць грамадзяне, што пражываюць ў жылых памяшканнях камерцыйнага выкарыстання на ўмовах дамовы найму, заключанай на тэрмін службовых адносінаў. Іншагароднія выпісваюцца дома, прапісваюцца ў Мінску і застаюцца сталічнымі жыхарамі.

Так што большасць дэпутатаў, нават тых, якія прыйшлі ў парламент з высокіх пасадаў, нічога не губляюць. Без працы былых «палатачнікаў» не пакінуць, свае бонусы яны атрымаюць.

-25%
-10%
-5%
-5%
-13%
-20%
-30%
-10%
-50%