Раніцай 4 кастрычніка ў Слоніме памёр вядомы доктар і грамадскі дзеяч, заснавальнік недзяржаўнай установы «Шэгамедкансульт», каардынатар Слонімскага грамадскага цэнтра, былы дэпутат Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 2003−2007 гадоў Іван Шэга.

Фото: racyja.com

Івану Шэгу было 63 гады. Родам ён быў з вёскі Валеўка Навагрудскага раёна. Скончыў Валеўскую сярэднюю школу амаль на выдатна, а потым Менскі медыцынскі інстытут. З 1980 года жыў і працаваў доктарам-траўматолагам у Слоніме. Івана Шэгу ў Слоніме ведалі ўсе.

Гэта быў прыгожы, інтэлігентны, адукаваны і нястомны ва ўсіх справах чалавек. У апошнія дваццаць гадоў ён актыўна займаўся палітыкай, з"яўляўся сябрам Сойму партыі БНФ, яго хваляваў лёс Беларусі і свайго народа. Свае разважанні і думкі пра лёс краіны ён выказаў і паспеў выдаць асобнай кнігай «Пра краіну і пра нас», якая сёлета выйшла з друку ў Менску.

У гэтым годзе Іван Шэга таксама прымаў удзел у выбарах дэпутатаў. Нягледзячы на хваробу, быў пазітыўна настроены.

{banner_819}{banner_825}
-10%
-18%
-35%
-10%
-10%
-12%
-20%
-50%
-30%
-20%