176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  2. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-кассовый центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  3. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  4. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  5. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  6. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  7. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  8. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  9. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  10. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  11. После заявления Минтруда, что ветераны не получат выплаты к 9 мая, BYSOL запустил сбор. Сколько собрали
  12. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  13. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  14. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  15. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  16. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  17. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  18. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  19. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  20. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  21. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  22. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен. У одного из игроков коронавирус
  23. В Минске задержали группу людей, которые представлялись в Viber сотрудниками банка
  24. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  25. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  26. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  27. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  28. Стоматолог понятно объясняет, нужны ли вам брекеты и что о них важно знать
  29. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  30. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19


З 1 ліпеня дзейнасць свабодных эканамічных зон (СЭЗ) у Беларусі павінна стаць больш эфектыўнай і прывабнай для інвестараў і замежных партнёраў. На гэта будзе накіраваны новы ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, праект якога кіраўнік дзяржавы даручыў распрацаваць 14 мая на нарадзе па пытаннях функцыянавання свабодных эканамічных зон. Дакумент, які уніфікуе ўмовы дзейнасці беларускіх СЭЗ, павінен адпавядаць міжнароднай практыцы і адпавядаць патрабаванням норм міжнароднага права, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

У перыяд з 1996 года па 2002 год у Беларусі ўтворана шэсць СЭЗ, па адной у кожнай вобасці. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, перад імі ставіліся канкрэтныя задачы, галоўныя з якіх - прыцягненне айчынных і замежных інвестыцый, стварэнне новых рабочых месц і забеспячэнне занятасці насельніцтва, выпуск высокаканкурэнтнай прадукцыі шляхам укаранення новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій для нарошчвання экспарту, развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцей і скарачэнне імпарту аналагічных тавараў. У канчатковым выніку ўсё гэта нацэлена на забеспячэнне паскоранага развіцця асобных рэгіёнаў і краіны ў цэлым.

Як падкрэсліў прэзідэнт, з улікам вопыту сусветных лідэраў рэзідэнтам СЭЗ устаноўлены больш спрыяльныя ўмовы для гаспадарчай дзейнасці: льготныя падатковы, мытны, рэгістрацыйны рэжымы. Больш таго, дзяржава фінансуе развіццё інфраструктуры свабодных эканамічных зон - будаўніцтва і рэканструкцыю дарог, мастоў, інжынерных сетак. У мінулым годзе на гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту накіравана амаль 15 мільярдаў рублёў. І практычная аддача ад СЭЗ магла быць вышэйшая, упэўнены прэзідэнт.

"У свабодных эканамічных зонах прадпрыемствы працуюць не проста ў льготных, а ў вельмі льготных умовах. Было абяцана, што на працягу 3-5 гадоў ледзь не мільярды долараў абрынуцца на нашу эканоміку. Гэта была адна з асноўных мэт, дзеля якой мы пайшлі на стварэнне такіх зон. Колькі ж беларусаў атрымалі выдатную работу ў СЭЗ і вельмі добрую заработную плату?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

"Лічу, што наша дзяржава зрабіла шмат для работы СЭЗ. Скажу прама: мяне пакуль не задавальняе іх уклад у эканоміку краіны. Нельга сказаць, што ад СЭЗ наогул няма ніякай карысці, але гэта карысць пакуль невялікая", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Доля СЭЗ у агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці рэспублікі - толькі 2,3 працэнта, менш як 2 працэнты ўсяго аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал і толькі каля 3 працэнтаў экспарту. У той жа час у агульным аб'ёме сусветнага тавараабароту доля свабодных эканамічных зон складае да 30 працэнтаў.

Як адзначыў беларускі лідэр, многія рэзідэнты свабодных эканамічных зон замест выканання ўзятых абавязацельстваў па нарошчванню экспарту вырабляемай прадукцыі "дэмпінгуюць", ствараюць сур'ёзную канкурэнцыю на нашым унутраным рынку або ў парушэнне заканадаўства фальсіфікуюць факты вывазу тавару за мяжу, на самой справе пакідаючы яго ў краіне. Такое становішча спраў кіраўнік дзяржавы лічыць недапушчальным.

Такая маларэзультатыўная дзейнасць беларускіх СЭЗ, на думку Аляксандра Лукашэнкі, у многім звязана з неэфектыўным кіраваннем. "Усё было пушчана практычна на самацёк. Адміністрацыя СЭЗ замест вырашэння канкрэтных задач захапілася замежнымі камандзіроўкамі", - сказаў прэзідэнт.

Разам з тым нельга адмаўляць, што СЭЗ - з'ява перспектыўная, і яны трывала ўпісаліся ў беларускую эканоміку. Намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб тым, што па стану на 1 студзеня гэтага года рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон накоплена 103,3 мільёна долараў замежных інвестыцый. У 2003 годзе аб'ём вытворчасці прадукцыі ў СЭЗ павялічыўся ў параўнанні з 2002 годам на 45,3 працэнта. Экспарт тавараў рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон узрос у 1,6 раза і склаў 306,6 мільёна долараў ЗША. Аб'ём імпарту - 310,7 мільёна долараў ЗША. У краіны СНД у мінулым годзе экспартавана тавараў на суму 280,4 мільёна долараў, прычым ільвіная доля - на 265 мільёнаў долараў - у Расію.

Такім чынам, размова не ідзе аб згортванні СЭЗ у Беларусі. Іх дзейнасць павінна стаць больш эфектыўнай, а нарматыўная база ўдасканалена.

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Анатоль Тозік падкрэсліў неабходнасць распрацаваць доўгатэрміновую праграму развіцця беларускіх свабодных эканамічных зон, спыніць рэгістрацыю прадпрыемстваў, арыентаваных выключна на беларускі рынак. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што тавары, якія выпускаюцца ў Беларусі ў дастатковай колькасці, не павінны вырабляцца ў СЭЗ пад выглядам імпартазамяшчэння. Перш за ўсё гэта датычыцца прадуктаў харчавання, тавараў лёгкай прамысловасці, бытавой тэхнікі. Гэта ідэя знайшла падтрымку ў Аляксандра Лукашэнкі.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Іванчанка адзначыў, што цяпер існуе негатыўная тэндэнцыя, калі свабодныя эканамічныя зоны ў рэспубліцы працуюць па розных правілах. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў важнасць уніфікацыі ўмоў функцыянавання ўсіх шасці СЭЗ, а таксама больш скрупулёзнага вывучэння інвестыцыйных праектаў.

У ходзе нарады выступілі кіраўнікі некаторых беларускіх прадпрыемстваў, якія сёння працуюць ва ўмовах жорсткай і, прычым, нядобрасумленнай канкурэнцыі з боку рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон: апошнія выпускаюць такую ж прадукцыю, прадаюць яе на айчынным рынку, але пры гэтым знаходзяцца ў больш выгадных умовах, паколькі валодаюць ільготамі і прэферэнцыямі. Такая сітуацыя склалася, у тым ліку, на рынку кандытарскіх вырабаў.

Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава мае намер дапамагаць флагманам нашай эканомікі - мінскай "Камунарцы" і гомельскаму "Спартаку", таму што яны з'яўляюцца вытворцамі прадукцыі, арыентаванай перш за ўсё на дзяцей. "Трэба стварыць усе ўмовы, каб зрабіць іх прадукцыю даступнай. Мы будзем падтрымліваць гэтыя прадпрыемствы, але не для таго, каб папоўніць кішэні кіраўнікоў і калектыву, а каб знізіць цэны на кандытарскія вырабы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням развіцця ў Беларусі высокіх тэхналогій і інавацый. Па ініцыятыве прэзідэнта ў бліжэйшы час у рэспубліцы будзе створана асаблівая зона для канцэнтрацыі лепшых розумаў і інтэлектуальнага патэнцыялу краіны па аналогіі з амерыканскай "Сіліконавай далінай". "Няхай гэта будзе месца, дзе збяруцца дасведчаныя людзі, якія будуць займацца толькі найноўшымі тэхналогіямі і рэалізаваць галоўнае, што ў нас ёсць, - "мазгі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Для гэтага дзяржава створыць максімальна спрыяльныя ўмовы, у тым ліку фінансава-эканамічныя.

Па выніках абмеркавання беларускі лідэр даручыў у бліжэйшы час унесці на разгляд праект указа, які ўпарадкуе і уніфікуе работу СЭЗ, вызначыць адзіныя для ўсіх свабодных эканамічных зон умовы функцыянавання.

На думку прэзідэнта, СЭЗ павінны стаць важным фактарам паскарэння і якасці ў цэлым для эканомікі Беларусі.

Яны павінны садзейнічаць прыцягненню замежных інвестыцый у краіну, росту экспарту, ствараць новыя рабочыя месцы з максімальна спрыяльнымі ўмовамі працы.

Каардынацыя і кантроль за працэсам функцыянавання СЭЗ ускладзены на ўрад і Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Падтрымка дзяржавы будзе аказвацца выключна экспартаарыентаваным рэзідэнтам свабодных эканамічных зон. Прыярытэт будзе аддавацца тым вытворцам, якія выпускаюць прадукцыю, што не мае аналагаў як у рэспубліцы, так і ў нашых бліжэйшых суседзяў.

Неабходна ўстанавіць дасканалы мытны кантроль. "Ніякай унутранай канкурэнцыі паміж рэзідэнтамі СЭЗ і іншымі беларускімі вытворцамі не будзе", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён запатрабаваў выключыць усе магчымыя пралазы ў заканадаўчай базе. Не павінна быць саперніцтва і на знешніх рынках.

Прэзідэнт падкрэсліў, што пры рабоце са свабоднымі эканамічнымі зонамі трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу пытанням дыверсіфікацыі беларускага экспарту, асваення новых рынкаў далёкага замежжа.

Але самае галоўнае - ніякага пагаршэння ў выніку новаўвядзенняў быць не павінна, перасцярог Аляксандр Лукашэнка. Адкарэкціраваная нарматыўная база будзе стабільнай і даваць гарантыі нязменнага прававога рэгулявання на доўгатэрміновую перспектыву. Гэта зробіць СЭЗ прывабнымі для айчынных і замежных інвестараў і партнёраў, падкрэсліў беларускі лідэр.
-10%
-20%
-10%
-15%
-20%
-12%