172 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  2. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  3. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  4. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  5. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  6. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  7. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  8. За сутки белорусы собрали более 40 тысяч рублей на восстановление костела в Будславе
  9. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  10. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  11. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  12. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  13. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  14. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  15. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  16. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  17. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева
  18. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  19. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  20. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  21. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  22. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  23. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  24. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  25. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  26. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  27. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  28. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  29. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  30. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами


Дырэктыва прэзідэнта Беларусі "Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны" мае важнае значэнне ў жыцці нашага грамадства. Перад урадам пастаўлена задача выпрацаваць дзейсны механізм рэалізацыі палажэнняў гэтага дакумента на ўсіх узроўнях дзяржаўнай улады. Дырэктыва павінна быць выканана ў поўным аб'ёме, а яе палажэнні — заняць трывалыя пазіцыі ў грамадстве. Аб гэтым было заяўлена на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, якое адбылося 30 сакавіка і прайшло пад старшынствам прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.

На пасяджэнні зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі гэтага дакумента. Ён прадугледжвае шырокае абмеркаванне дырэктывы ў працоўных калектывах. Уся работа ў гэтым напрамку павінна весціся публічна, з прыцягненнем грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі. Міністэрствы і ведамствы, усе органы дзяржаўнага кіравання павінны неадкладна правесці абследаванне на прадмет тэхнічнага стану і надзейнасці эксплуатацыі будынкаў, жылога фонду, арганізацый усіх форм уласнасці. Неабходна сур'ёзная работа па ўдасканаленню нарматыўна-прававой базы. Цяпер рыхтуецца шэраг праектаў дакументаў па канцэпцыі ўдасканалення дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне, аб адказнасці за нанясенне шкоды дзейнасцю, якая стварае павышаную небяспеку для акружэння.

Пастаўлена задача праводзіць навучанне насельніцтва асновам бяспекі жыццядзейнасці і паводзін у надзвычайных умовах. Міністэрству па надзвычайных сітуацыях неабходна шырока ўкараняць абсталяванне і сістэмы аўтаномнай пажарнай сігналізацыі. Міністэрству ўнутраных спраў прадпісана падрыхтаваць нарматыўныя акты, якія датычацца ўзмацнення барацьбы за бяспеку дарожнага руху, адказнасць за неабгрунтаваную выдачу вадзіцельскіх пасведчанняў, незаконную рэгістрацыю аўтатранспартных сродкаў.

Міністэрства эканомікі будзе распрацоўваць крытэрый ацэнкі кіруючых кадраў. На думку віцэ-прэм'ера Андрэя Кабякова, такая ацэнка працы "павінна не адбіваць ахвоту працаваць, а ўдасканальваць павышэнне ініцыятывы і творчасці ў работніку".

Асаблівая ўвага звернута на заключэнне кантрактаў паміж работнікам і наймальнікам. У мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы да 1 чэрвеня 2004 года павінна завяршыцца работа па заключэнню кантрактаў з работнікамі дзяржаўных арганізацый. У кантракты будуць уключаны дадатковыя абгрунтаванні для датэрміновага іх спынення па ініцыятыве наймальніка. Прычынай для скасавання кантракта могуць быць парушэнні правіл аховы працы або тэхнікі бяспекі, якія прывялі да калецтва або смерці.

Акрамя таго, адзначана на пасяджэнні прэзідыума, сутнасць сістэмы заключэння кантракта ў тым, што ён накіраваны на эфектыўнасць і якасць працы. Пры гэтым мы павінны максімальна мінімізаваць тыя вынікі, якія ўзнікаюць у сувязі з заключэннем кантрактаў і выклікаюць незадавальненне работнікаў, абмяжоўваюць іх правы, пазбаўляюць упэўненасці ў заўтрашнім дні, падкрэсліў прэм'ер-міністр. Для вырашэння гэтых пытанняў створана рабочая група, якая павінна ў бліжэйшы час выпрацаваць план канкрэтных дзеянняў па ліквідацыі гэтых недахопаў, падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

На пасяджэнні заслуханы справаздачы аб стварэнні сістэмы работы з людзьмі па іх бяспецы. Як паведаміў міністр МНС Валерый Астапаў, для правядзення дзейсных мер неабходна не менш як 300 тысяч прыбораў-апавяшчальнікаў, якія папярэджваюць аб задымленні памяшканняў. Паводле слоў міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзіміра Белахвостава, неабходна знайсці сродкі для перасялення людзей са старога жылля, якое складае 6 працэнтаў ад жылога фонду. Акрамя таго, абмяркоўваецца пытанне па абсталяванню кватэр электрычнымі плітамі замест газавых. Асаблівы акцэнт зроблены на выкананні мер бяспекі ў сельскай мясцовасці.
-5%
-20%
-30%
-10%
-15%
-25%
-10%
-10%
-20%