Foto: DELFI (T.Vinicko nuotr.)
Foto: DELFI (T.Vinicko nuotr.)
Міністар замежных справаў Швецыі Карл Більт надалей лічыць, што Лукашэнка з'яўляецца "лузерам" у палітыцы. Більт даў кароткае інтэрвію карэспандэнту Радыё Свабода Рыкарду Юзвяку.

РС: Вы заявілі, што перад самітам ЕЗ у Вільні разам з Радаславам Сікорскім наведаеце ўсе сталіцы краінаў - удзельніц Усходняга партнерства. Але вы не паехалі ў Мінск. Чаму? Вас там не захацелі прыняць ці вы самі вырашылі ня ехаць?

Більт: Тут было некалькі прычынаў. У канчатковым выніку мы з Радэкам Сікорскім вырашылі, што паедзем толькі ў тры сталіцы. А ў тры іншыя мы паслалі дырэктараў нашых палітычных дэпартаментаў. Так што дырэктары шведзкага і польскага палітычных дэпартаментаў МЗС былі ў Мінску.

РС: Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 году ў Беларусі вы і некаторыя вашы калегі напісалі памятны артыкул, у якім назвалі Аляксандра Лукашэнку "лузерам". Гледзячы на гэта з перспектывы 2013 году, скажыце, што Лукашэнка насамрэч страціў? Ён жа надалей мае ўсё тое, што яму трэба. Ці вы надалей называеце яго "лузерам"?

Більт: Праўда, ён надалей застаецца пры ўладзе. Але ў яго, мякка кажучы, складаныя адносіны з Еўразвязам. У яго даволі складаныя адносіны з Расіяй. Эканамічная і сацыяльная сітуацыя краіны, мякка кажучы, не паляпшаецца. Так што Беларусь, безумоўна, апынулася ў цяжкай сітуацыі, што тычыцца структуры міжнародных адносін. У мяне моцнае ўражанне, што ім у Мінску будзе чым турбавацца ў бліжэйшыя гады.

РС: Часам немагчыма ўстрымацца ад іроніі, гледзячы на Ўсходняе партнерства, на саміты якога запрашаюць спадара Аліева з Азербайджану, а не запрашаюць спадара Лукашэнку з Беларусі, хоць абодва з іх парушаюць правы чалавека, чаго ўжо скрываць. У чым жа розніца між імі?

Більт: Розніца ў тым, што Лукашэнка няволіць апазыцыю. Усе ключавыя фігуры беларускай апазіцыі былі пасаджаныя ў турму. Сітуацыю ў Азербайджане нельга назваць добрай, але яна адрозніваецца ад сітуацыі ў Беларусі ў гэтым сэнсе.

-12%
-10%
-20%
-10%
-40%