Фото: Reuters
Фото: Reuters
"Гэта даволі вялікая кватэра, тры пакоі. На ўмовы ён не скардзіцца. Са словаў беларускіх адвакатаў, пачуваецца ён някепска", - распавядае расійскі адвакат Уладзіслава Баўмгертнера Аляксей Басыстаў. - "Уладзіславу забаронена выходзіць з кватэры і карыстацца сродкамі сувязі".

"Ліст ад маці беларускаму прэзідэнту быў дастаўлены пазаўчора ў Мінск. Гэта быў асабісты зварот ад чалавека да чалавека, не працэсуальны дакумент. Ці прачытаў яго Аляксандр Лукашэнка, я не ведаю. Не ведаю таксама, ці гэта аказала ўплыў на змяненьне меры стрымання Ўладзіслава", - кажа Басістаў.

Таццяна Ягораўна прыбыла ў Мінск учора, бо паводле вуснай дамоўленасці ёй абяцалі сёння спатканне з сынам. Цяпер маці знаходзіцца разам з сынам у кватэры, дзе ён адбывае хатні арышт.

З правахоўных органаў Расіі да Басістава ніхто не звяртаўся. Ці адбываюцца следчыя дзеянні на тэрыторыі Расіі, адвакат не ведае.

26 верасня ўначы генеральнага дырэктара "Ўралкалія" Ўладзіслава Баўмгертнера экстрэнна перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Ён знаходзіцца ў здымнай кватэры, падабранай супрацоўнікамі КДБ, разам з маці.

Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы 26 жніўня і абвінавачаны ў злоўжыванні ўладай і нанясенні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў. Да 26 верасня знаходзіўся ў СІЗА КДБ.
 
-35%
-15%
-7%
-10%
-25%
-10%
-55%
-33%