174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  2. С какими заболеваниями чаще всего путают язву и какие у нее симптомы
  3. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  4. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  5. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  6. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  7. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  8. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  9. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  10. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  11. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  12. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  13. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  14. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  15. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  16. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  17. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  18. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  19. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  20. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  21. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  22. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  23. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  24. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  25. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  26. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  27. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  28. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  29. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  30. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси


Учора ў Мінску адзначылі 95-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У шэсці і мітынгу ўзялі ўдзел каля тысячы чалавек. А днямі Таіса Бандарэнка апублікавала ў сваім акаўнце на Facebook фотаздымкі з Дня Волі 1996 года. Тады акцыя пратэсту апазіцыі таксама прайшла 24 сакавіка, але была значна больш мнагалюднай. Да таго ж, прыгадвае аўтарка здымкаў, настрой удзельнікаў акцыі вельмі адрозніваўся ад сённяшняга - больш панурага. Тады ўсе ўсміхаліся, а твары свяціліся. 

День Воли. Шествие и митинг в Минске. Есть задержанные (фото) >>>

Фото: Таиса Бондаренко
"Помню, что настрой людей был другим, люди улыбались, лица были светлее", - вспоминает Таиса Бондаренко. 
 
 
Журналіст і палітычны дзеяч Сяргей Навумчык узгадаў для TUT.BY, як праходзіў Дзень Волі ў Мінску 17 гадоў таму.
 
“У 96-м годзе Беларускі народны фронт да Дня Волі падышоў у складаным становішчы, паколькі ніводны з нас, былых дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі ад Народнага фронту, не быў прапушчаны ў новы Вярхоўны Савет 13-га склікання, і некаторыя аналітыкі ўжо паспяшаліся пахаваць і нацыянальную ідэю, і само беларускае Адраджэнне.

Тым не менш мы стварылі аргкамітэт па святкаванні Дня Волі, узначальваў яго Васіль Быкаў. Так атрымалася, што падрыхтоўка супала з абвяшчэннем ідэі Ельцына і Лукашэнкі аб аб’яднанні Беларусі і Расіі ў форме Саюзнай дзяржавы. Гэта надало яшчэ больш імпэту прыхільнікам беларускай незалежнасці.

Я памятаю, што за два дні да Дня Волі мы – Васіль Быкаў, Зянон Пазняк, Генадзь Карпенка, я – правялі прэсавую канферэнцыю ў будынку Дома ўрада, дзе заклікалі людзей выйсці на вуліцы, паказаць, што Беларусь – жыве. Усе СМІ праігнаравалі нашу прэс-канферэнцыю, нягледзячы на тое, што там выступаў і Васіль Быкаў. Але незалежныя сродкі гэтую інфармацыю далі, інтэрнэту тады не было.

24 сакавіка – гэта таксама быў выхадны дзень – на вуліцы Мінска выйшла, па розных падліках, ад 40 да 50 тысяч чалавек. Па даручэнні аргкамітэта і просьбе Васіля Быкава я вёў мітынг каля Тэатра оперы і балета ад пачатку да канца.

Збіраліся людзі на плошчы Незалежнасці, калона рушыла ўніз, затым паварочвала каля скверу Янкі Купалы ў бок Опернага тэатра. Гэта сапраўды было вельмі моцнае відовішча. Мы прарвалі тры міліцэйскія кардоны – проста змялі гэтыя ланцугі. Уся плошча і суседнія вуліцы былі запоўненыя.

На мітынгу былі вельмі рашучыя выступы – добра выступіў Васіль Быкаў, Зянон Пазняк. Я памятаю, што на прапанову Сяргея Антончыка, гэта былы дэпутат Вярхоўнага Савета, людзі пачалі збіраць грошы на білет Аляксандру Лукашэнку ў Маскву ў адзін бок. Людзі абураліся, што рыхтуецца такая здача Беларусі пад Расію, але пра гэта немагчыма было заявіць голасна. Таму было прынята рашэнне ісці ў бок тэлебачання і патрабаваць жывога эфіру. Калона, якая скаладалася з тысяч дзесяці, рушыла да будынка тэлестудыі па вуліцы Камуністычнай.

І вось там адбылося першае за часы найноўшай гісторыі моцнае падаўленне масавай акцыі (за год да гэтага ў Авальнай зале былі збітыя дэпутаты БНФ, але нас было 19 чалавек, а тут - дзясяткі). Быў выпушчаны спецназ, я пачаў перамовы з камандуючым Унутранымі войскамі, і, на жаль, калі раней удавалася, каб акцыі праходзілі спакойна, хоць міліцыю і наганялі, але тут генерал ні пра што не хацеў і чуць. Стаяў там і тагачасны мэр Мінска Ярмошын, які пазней быў прэм’ер-міністрам. Вельмі моцна пабілі людзей, шмат пахапалі і разганялі па праспекце.

Тым не менш гэтая акцыя была паказаная па вядучых тэлеканалах свету і інфармагенствамі як выява таго, што людзі ў Беларусі не жадаюць аб’яднання з Расіяй.

Для мяне і Зянона Пазняка гэта мела асабісты працяг. На наступны дзень першае, што мы пабачылі па тэлевізары – гэта выступ пракурора Мінска, я пачуў у свой адрас шмат розных абвінавачванняў. Ідэолаг тагачасны сказаў, што людзі, якія развалілі Савецкі Саюз, зараз жадаюць заліць Мінск крывёю. Пракурор казаў, што да гэтых людзей будуць прыменены самыя жорсткія захады.

Спачатку я, а потым і Зянон Пазняк – выехалі, як нам тады здавалася, часова па-за межы Беларусі – у Кіеў. Пракуратура Беларусі даслала туды просьбу нас выдаць, на што генеральны пракурор Украіны адмовіўся выдаць нас як палітычных дзеячоў. Паехалі мы, як нам здавалася, на два-тры тыдні, але гэтымі днямі спаўняецца ўжо 17 год.

Зараз на Захадзе час ад часу па тэлевізіі я бачу здымкі з той акцыі. Яна сапраўды паказала ўсяму свету, што беларускія патрыёты не скарыліся”.
 
-40%
-30%
-30%
-50%
-25%
-35%
-90%
-20%