5 студзеня 75-гадовы юбілей адзначае акадэмік, фізік, палітык Аляксандр Вайтовіч.



Ён нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёна. Скончыў фізфак БДУ (1960). Ад таго самага года Вайтовіч працаваў у Інстытуце фізікі Акадэміі навук. У 1997 годзе яго абралі прэзідэнтам Акадэміі навук.

"Працягваю займацца сваёй прафесійнай дзейнасцю, — кажа сп. Вайтовіч. — Атрымліваю асалоду ад гэтага. Дзякую лёсу, што маю такую магчымасць".

"Штодня хаджу ў Акадэмію навук на працу. Загадваю невялікай лабараторыяй пры Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі, той самай, якой загадваў колісь. Нас, праўда, мала засталося, шмат хто з’ехаў за мяжу. Працуюць у лабараторыі разам са мной чатыры чалавекі".

У 2000 па прапанове Лукашэнкі Аляксандр Вайтовіч стаў спікерам Савета Рэспублікі, на гэтай пасадзе ён адбыў тры гады. Пасля перайшоў у апазіцыю да ўлады.

У 2006 спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але не здолеў сабраць неабходнай колькасці подпісаў.

"Узрост ужо не той, — кажа Аляксандр Паўлавіч, — каб дзесьці бегаць, палітыкай займацца. Ды і я паглядзеў, што безвынікова гэта. Можа, я больш карысці прынясу сваёй асноўнай працай, а не палітычнай дзейнасцю. Бо і палітыкі няма, ёсць толькі самаўладдзе".
Ці застаецца час, апроч працы, яшчэ на нейкія хобі? "Ёсць занятак, але пакуль не буду казаць, хутка ўсё самі даведаецеся".

На пытанне пра здароўе Аляксандр Вайтовіч адказвае:

"Па пашпарце (смяецца. - Прым. рэд.). Хацелася б, каб было лепш".
-20%
-20%
-30%
-30%
-20%
-10%
-50%
-20%