4 красавіка ў Нью-Ёрку пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Андрэй Дапкюнас і пастаянны прадстаўнік Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі пры ААН Шарль-Армэль Дубан падпісалі сумеснае камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, паведамле прэс-служба МЗС Беларусі.

Бакі пацвердзілі сваё імкненне ўмацоўваць сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі і развіваць двухбаковае палітычнае, эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і міжнароднага права.

Падчас гутаркі кіраўнікоў дыпламатычных місій Беларусі і ЦАР была адзначана неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і ўмацавання ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку праз пашырэнне кантактаў і сумесных праектаў паміж місіямі дзвюх дзяржаў пры ААН.
{banner_819}{banner_825}
-21%
-10%
-10%
-80%