Поддержать TUT.BY
59 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Фото: Радыё Свабода
Фото: Радыё Свабода
У праграме "Панарама" па Беларускім тэлебачанні агучаная інфармацыя пра тое, што работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка падала ў суд на палітыка Віктара Івашкевіча.

Падставай для пазова стала тое, што Віктар Івашкевіч нібыта заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Паводле пазову, Цыбліенка патрабуе ад Віктара Івашкевіча 500 тысяч беларускіх рублёў для кампенсацыі маральных стратаў, якія нібыта нанеслі ёй асабіста выказванні Івашкевіча. Таксама яна патрабуе, каб ён адмовіўся ад далейшых заклікаў да санкцый.

Панарама паведамляе, што суд прыняў пазоў Цыбліенкі і ў якасці судовай меры абмежаваў Віктару Івашкевічу выезд за мяжу.

Апроч гэтага ў "Панараме" быў паказаны сюжэт пра паседжанне прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Нафтан". Журналісты БТ сцвярджаюць, што на ім быў прыняты дакумент, які таксама асуджае тых, хто заклікае прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У дакуменце гаворыцца, што "работнікі "Нафтану" пакідаюць за сабой права падаць у суд на грамадзянаў Івашкевіча, Калякіна, Уса і іншых".

Івашкевіч: Гэта тыпова савецкая сітуацыя

Віктар Івашкевіч: "Мне ніякіх пазоваў не дасылалі, не перадавалі, ніякіх распісак пра тое, што мне абмежаваны выезд, я не даваў. Не ведаю, што за суд.

Яшчэ з савецкіх часоў на кожным прадпрыемстве ёсць такая група рабочых, якія звычайна сядзяць у прэзідыюме. Яны шчыра стараюцца быць каля начальства. Яны вось раней уступалі ў Камуністычную партыю, сядзелі ў прэзідыюмах, уваходзілі ў камітэты.

Такія заўсёды былі. Я нават памятаю часы перабудовы, калі вось утварыўся толькі Народны фронт і ва ўсіх газетах пачалі выступаць "героі труда", асуджалі ворагаў беларускага народа. Гэта ўсё працяг савецкіх часоў. А ўжо пры Сталіне як крычалі "сабак да адказу". Гэта ж таксама рабілі рабочыя-актывісты. Гэта тыпова савецкая сытуацыя.

Абсалютна гэта не значыць, што такія настроі ў масы людзей. Паводле апошняга даследвання НІСЭПД, 66% беларусаў лічаць, што трэба выпускаць палітвязняў. Гэта для таго, каб унармаляваць адносіны і зняць санкцыі. Трэба выпускаць палітвязняў, і не будзе размовы пра санкцыі. А гэта бязглузды адказ на санкцыі з боку Еўрасаюза. Гэта нейкі смешны іх ход.

Мяне больш цікавіць, наколькі публічна гэты суд будзе адбывацца. Бо чым больш ён будзе публічны, тым гучней можна будзе падняць тэму палітвязняў".
 
-10%
-20%
-10%
-20%
-20%
-35%
-20%
-50%
-10%