Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН была прынятая 137 галасамі супраць 12 пры 17, што ўстрымаліся. Рэзалюцыя патрабуе ад уладаў Сірыі спыніць рэпрэсіі супраць насельніцтва.
Цікавы спіс краін, што галасавалі супраць рэзалюцыі: Кітай, Расея, Іран, Венесуэла, Куба, Паўночная Карэя, Балівія, Эквадор, Нікарагуа, Зімбабвэ, сама Сірыя і наша Беларусь.
Рэзалюцыя была прынятая 16 лютага і носіць неабавязковы характар. Прыняцце аналагічнай абавязваючай рэзалюцыі ў Радзе бяспекі заблакавалі Расея і Кітай. Яны ўжылі права вета.
Афіцыйная пазіцыя Расеі заключаецца ў тым, што асуджаць трэба адначасова і ўлады, і паўстанцаў, і заклікаць да спынення агню.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY