Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


/

Прэм'ер-міністар Італіі Сільвіё Берлусконі наведае напрыканцы траўня Беларусь. З такой заявай выступіў сёння адвакат італьянскага прэм’ера Нікалё Гедыні.

У інтэрвію агенцтву ANSA Гедыні сказаў, што Берлусконі не здолее прысутнічаць 30 і 31 мая на судовых працэсах супраць яго, бо на гэты тэрмін у яго запланаваны візіт у Беларусь.

30 і 31 мая суды ў Італіі разгледзяць два не звязаныя паміж сабой абвінавачанні супраць Берлусконі: у сэксуальных зносінах з непаўналетняй прастытуткай і ва ўхіленні ад падаткаў. На гэты момант супраць яго ў Італіі вядуцца чатыры судовыя працэсы.



Берлусконі ўжо прыязджаў у Мінск з кароткачасовым візітам у кастрычніку 2009 года. Ён быў першым кіраўніком краіны ЕС, які наведаў Мінск пасля зняцця санкцый.

На той сустрэчы італьянскі прэм’ер дазволіў сабе некалькі кампліментаў убок прэзідэнта Лукашэнкі: "Ваш народ вас любіць, аб чым сведчаць вынікі выбараў". Берлусконі таксама называюць еўрапейскім адвакатам Аляксандра Лукашэнкі.
-10%
-10%
-20%
-20%
-10%
-10%
-25%
-16%
-20%
-30%