Кіраўнік нямецкага МЗС Гіда Вестэрвеле заявіў сёння, што быў вельмі занепакоены паведамленнямі, якія прыйшлі з Мінска ў мінулую ноч.

Вестэрвеле назваў непрымальным, калі кандыдатаў ад апазіцыі і іх прыхільнікаў, якія хочуць скарыстацца сваім правам на свабоду выказвання меркаванняў, "пераследваюць, збіваюць, арыштоўваюць".

У сваёй заяве ён адзначыў, што ў ЕС будуць уважліва разглядаць даклад АБСЕ аб выбарах у Беларусі.

Нямецкі ўрад асуджае "паліцэйскае самавольства"

Упаўнаважаны па пытаннях палітыкі ў галіне правоў чалавека нямецкага ўрада Маркус Ленінг "да глыбіні душы абураецца" падзеямі ў Мінску.

Ленінг заклікаў сёння беларускія ўлады неадкладна адпусціць усіх затрыманых і пачаць расследаванне ў адносінах да адказных за гвалт, перадае РІА "Новости".

"Тое, што прэзідэнт Лукашэнка дазваляе збіваць грамадзянаў і кандыдатаў ад апазіцыі і замінае журналістам асвятляць выбары, накіроўваючы на іх паліцэйскае самавольства, робіць яшчэ больш відавочным аўтарытарнае мысленне рэжыму ў Мінску", - адзначыў упаўнаважаны.
{banner_819}{banner_825}
-50%
-20%
-35%
-25%
-10%
-10%
-25%
-10%
-30%
-23%