У відэапраекце Еўрарадыё “Кандыдата ў студыю!” Віталь Рымашэўскі расказаў палітычны анекдот, патлумачыў, чаму шкадуе сэксуальныя меншасці, распавёў, дзе ў Беларусі з’явіцца музей злачынстваў камунізму і паабяцаў усім маладым сем’ям па кватэры.
 
– Ваш ідэал палітычнага лідэра?

Рымашэўскі: Напэўна, гэта – Гандзі. А калі казаць пра беларускія рэаліі, то гэта – Канстанцін Астрожскі. Гэта той палітык, на якога хацелася б раўняцца.

– Як вы ставіцеся да сэксуальных меншасцяў?

Рымашэўскі: Удакладніце пытанне, калі ласка.

– Ці вы лічыце, што іх трэба забараніць? Ці за тое, што яны з’яўляюцца геямі і лесбіянкамі, іх трэба караць? Ці хай жывуць сваім жыццём?

Рымашэўскі: Ёсць розныя грахі. Я хрысціянін і магу сказаць, што ёсць у тым ліку і грэх садомскі. Такі ж самы, як здрада жонцы ў шлюбе. Альбо мужу. Гэта грэх. Мне шкада гэтых людзей. Што тычыцца дзяржавы, то лічу, што дзяржава не павінна ўмешвацца ў прыватнае жыццё ні ў якім разе. Кім бы гэты чалавек не быў. А што тычыцца тых каштоўнасцяў, на якіх павінна быць пабудавана дзяржава, то зразумела – кожны народ выбірае гэтыя каштоўнасці. У кожнага народа ёсць дазволенае і ёсць забароненае. І гэтыя рамкі заўсёды рухомыя. І кожны чалавек згодна са сваімі перакананнямі павінен за іх змагацца. Як хрысціянін, я лічу, што наша грамадства павінна будавацца на хрысціянскіх каштоўнасцях. Калі казаць пра шлюб, то я лічу што шлюб – гэта саюз паміж мужчынам і жанчынай.

Ці будзеце вы ўцягваць сваю жонку ў вялікую палітыку і ў якім выглядзе?

Рымашэўскі: Я нікога ў палітыку не ўцягваю! Я пра сяброў сваіх казаў. Тое ж самае тычыцца Насці. Але магу адкрыта сказаць: не ведаю, ці буду я самым лепшым прэзідэнтам для Беларусі, але мая жонка – адна з самых лепшых лэдзі не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе, і ў свеце. Зразумела, што жонка прэзідэнта заўсёды займае важнае месца. Наста мае сваю актыўную грамадскую пазіцыю, свае палітычныя перакананні. Яна заўсёды была актыўным чалавекам палітычным. Зараз яна найбольш займаецца дачкой, але таксама дапамагае ў працы БХД. Не таму, што я прашу ці прымушаю, а таму, што гэта яе жаданне. Таму, я думаю, яна будзе ўдзельнічаць настолькі, наколькі сама захоча. Але я перакананы, што гэты ўдзел будзе актыўным.
 
Працяг і відэа тут.
-10%
-30%
-15%
-15%
-50%
-30%
-10%
-50%