106 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  2. Генпрокуратура возбудила уголовное дело против BYPOL
  3. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  4. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  5. Украина опять внесла Беларусь в «зеленый список» по COVID-19. Можно ехать без ПЦР-теста и карантина
  6. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  7. Лукашенко рассказал, что сделал бы, «если бы в стране была настоящая диктатура» и о своем «дворце»
  8. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  9. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  10. Иск в суд, новые обвинения, уголовное дело. Что снова происходит с Гродненским детским хосписом
  11. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  12. Лукашенко на «Мотовело», реакция Литвы на запрос о выдаче Тихановской и кто стоит за BYPOL — все за вчера
  13. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  14. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  15. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  16. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  17. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  18. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  19. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  20. Задержано более 20 участников конференции Лиги студенческих объединений, приговоры судов. Что происходило 5 марта
  21. Погода в длинные выходные: мокрый снег, метели, гололедица и ночные морозы
  22. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  23. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  24. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  25. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  26. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  27. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  28. «Прогулки по незнакомому Витебску». Каким увидел город фотограф, вынужденный уехать из него в войну
  29. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  30. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Ужо цяпер можна сцвярджаць, што чацвёртыя для суверэннай Беларусі выбары прэзідэнта ўвойдуць у айчынную гісторыю асобным радком. Найвялікшы за 20 год канфлікт з саюзнай Расіяй. Нечуванае пацяпленне ў стасунках з Еўропай. Амаль дзясятак прадстаўнікоў апазіцыі з пасведчаннямі кандыдатаў ў прэзідэнты... Новыя абставіны і сцэнары магчымых падзей, відаць, прымушаюць задумацца і дзейнага кіраўніка дзяржавы, які плануе заступіць на найвышэйшы пасад у чацвёрты раз. TUT.BY прааналізаваў паездкі-выступленні Аляксандра Лукашэнкі ў месяцы перад выбарамі, зафіксаваўшы рэкорднае павелічэнне публічнай актыўнасці прэзідэнта.

Рэкордныя лічбы

На словах Аляксандр Лукашэнка не выяўляе аніякай заклапочанасці адносна выніку чацвёртых у сваім жыцці прэзідэнцкіх выбараў. Як заўжды, не бачыць ён небяспекі і з боку шматлікіх канкурэнтаў. "...Яны, па-мойму, не гатовыя весці перадвыбарчую кампанію... Столькі злосці, колькі зыходзіць сёння ад іх, прывядзе толькі да таго, што яны запалохаюць людзей і яны даб’юцца таго, што людзі наогул за іх галасаваць не будуць", - сказаў кіраўнік дзяржавы ў нядаўнім інтэрв’ю Le Figaro.

Аднак, каб зразумець, што цяперашняя перадвыбарчая сітуацыя ўнікальна новая не толькі для апазіцыі, але і для дзейнага прэзідэнта, зірнем на ягоную актыўнасць у апошнія месяцы.

Для аналізу былі выбраныя тры прамінулыя месяцы (з верасня па лістапад), якія параўноўваюцца з трыма месяцамі перад выбарамі-2006 ды з трохмесячнымі восеньскімі перыядамі ў міжвыбарчыя гады.

Што ж паказаў падлік?

Калі
Замежныя візіты
Працоўныя паездкі па Беларусі
Удзелы ў публічных мерапрыемствах
2005-06 (снежань-люты)
2
2
4
2006 (верасень-лістапад)
3
1
3
2009 (верасень-лістапад)
3
1
7
2010 (верасень-лістапад)
2
7
11

Такім чынам, бачым, што ў 2006-м за тры перадвыбарчыя месяцы з чатырох Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў два замежныя візіты (Кітай, Расія), дзве працоўныя паездкі па Беларусі (Брэсцкая і Віцебская вобласці) і чатыры разы "выходзіў у народ” (Калядны хакейны турнір, “Мінская лыжня”, адкрыццё Беларускага перадалімпійскага тыдня ў Сілічах, мерапрыемствы Дня абаронца Айчыны ля помніка Перамогі ў Мінску). Што да публічных мерапрыемстваў, мы лічылі выключна выхады прэзідэнта “ў народ”, абмінаючы выступы на палітычных нарадах і сесіях. Вынік: нічога асаблівага нават у параўнанні з трыма восеньскімі месяцамі пасля выбараў.

Восень-2009 засведчыла высокую лічбу ў апошняй графе. Але нават на гэтым фоне паказчыкі перадвыбарчай восені-2010 уражваюць. У верасні-лістападзе ў прэзідэнта было два замежныя візіты (Турцыя і Кітай), а таксама цэлых сем (!) працоўных паездак па Беларусі (не быў толькі ў Гродзенскай і Гомельскай абласцях) і адзінадцаць (!) “хаджэнняў у народ” (ад наведвання Нацыянальнага мастацкага музея і Парка высокіх тэхналогій да адкрыцця школы ў Бараўлянах і сталічнага парка Перамогі).

Адзначым, што некаторыя з акцый можна адназначна занесці ў актыў прэзідэнцкіх піяршчыкаў як звышудалыя (рэпетыцыя дзіцячага Еўрабачання і ўдзел у дабрачынным тэнісным матчы Азаранкі і Вазняцкі).

Дадамо таксама, што за прамінулыя тры месяцы Аляксандр Лукашэнка зладзіў вялікую прэс-канферэнцыю для расійскіх журналістаў, а таксама даў шэсць інтэрв’ю прадстаўнікам замежных СМІ - болей, чым за ўвесь мінулы год!

Прычына актывізацыі - праблема выжывання краіны

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі звяртае ўвагу на тое, што рост актыўнасці перад выбарамі - цыклічная рэч. Сёлета яна большая таму, што ўмовы для ўлады меней камфортныя найперш праз складаныя адносіны з Расіяй. Таму, маўляў, трэба больш выразна сябе пазіцыянаваць і больш артыкулявана даводзіць пазіцыю да мас.

“Сам Лукашэнка падкрэслівае, што выбарчай кампаніяй амаль не цікавіцца. І гэта такі спосаб пазіцыянавання дзейнага лідара, які мае паўнамоцтвы, раздае пернікі, вырашае пытанні. Гэта ставіць яго ў выгадную сітуацыю ў параўнанні з апазіцыяй, якая выціснута ў маргінальную нішу. Ён можа сказаць, што не займаецца мітуснёй, як астатнія балбатуны, якія толькі і робяць, што крытыкуюць і абяцаюць, - адзначае Аляксандр Класкоўскі ў інтэрв’ю TUT.BY. - Чарга мерапрыемстваў - вынік прадуманай працы каманды паліттэхнолагаў і піяршчыкаў прэзідэнта, якая распрацоўвае адпаведны графік, дамаўляецца з журналістамі. Зладзіць прыезд карэспандэнта французскай “Фігаро” - не тое самае, што даць інтэрв’ю друкаванаму органу Адміністрацыі прэзідэнта”.

Эксперт аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, аўтар кнігі “Александр Лукашенко. Политический портрет” Валеры Карбалевіч згодны з тым, што сёлетняя выбарчая кампанія праходзіць у больш складанай для Аляксандра Лукашэнкі сітуацыі, чым папярэднія.

“Канфлікт з Расіяй і масіраваная інфармацыйная атака з Масквы змушае шукаць падтрымкі і легітымізацыі палітычнага рэжыму з боку іншых геапалітычных гульцоў - найперш Еўразвяза. Аднак апроч палітычнай прычыны, да гэтага падштурхоўвае і эканамічная. Напярэдадні выбараў перад незалежнай Беларуссю зноўку, як і ў 1990-я, стаіць праблема выжывання. Краіна апынулася ў вялікай залежнасці ад замежных крэдытаў (фактычна, сядзіць на крэдытнай іголцы), а ў звязку з гэтым патрэбна калі не лаяльнасць, дык нейтральнасць з боку Еўропы і ЗША, - кажа палітолаг у інтэрв’ю TUT.BY. - Усё гэта патрабуе ад Лукашэнкі больш актыўнай агіткампаніі ў самой краіне і большых высілкаў на прызнанне выбараў з боку Захаду. Адсюль вялікая колькасць інтэрв’ю заходнім СМІ, больш ліберальны фармат выбарчай кампаніі і тая актыўнасць, якую вы даследавалі”.

“Тэхнолагі Лукашэнкі забяспечваюць падтрымку насельніцтва”

Аляксандр Класкоўскі звяртае ўвагу на тое, што ўзровень прэзідэнцкіх тэхнолагаў за апошні час прыкметна ўзняўся: “Чым меней прэферэнцыяў, тым менш камфортны вонкавы кантэкст, тым болей выпадае круціцца прыўладным піяршчыкам”.

Гэтак, па словах палітаглядальніка, для інтэрв’ю з Лукашэнкам цяпер запрашаюць рэспектабельныя замежныя медыі. Раней жа ж для птушкі часцяком ангажавалі прадстаўнікоў малавядомых выданняў, спрабуючы выдаць гэта за вялікі інфармацыйны прарыў, што ўрэшце сканчалася праколам.

“Эпапея з брытанскім піяршчыкам лордам Белам, ад паслуг якога хоць і адмовіліся, паказвае, што цяпер у камандзе афіцыйнага лідара стараюцца адыходзіць ад ранейшых дубовых тэхналогіяў і пазіцыі, што айчынны агітпрап усё забяспечыць. Шукаюцца больш тонкія хады. Цалкам магчыма, што і цяпер на кіраўніка дзяржавы працуюць высакакласныя замежныя спецыялісты”, - прыпускае эксперт.

А вось Валеры Карбалевіч лічыць, што ацаніць узровень прэзідэнцкіх піяршчыкаў і тэхнолагаў цяжка.

“Яны адпавядалі пастаўленай задачы 5 і 10 год назад, адпавядаюць і цяпер. Раней дастаткова было абвесціць Захад ворагам і душыць апазіцыю. Цяпер высвятляецца, што трэба мяняць задачы і методыку, што яны і робяць. Гэта дазваляе Лукашэнку забяспечыць падтрымку не менш за паловы насельніцтва, - кажа палітолаг. - Калі раней Лукашэнка рабіў стаўку на сацыяльных аўтсайдэраў, цяпер ён спрабуе гуляць і на сярэдні клас, які за гэты час пачаў фармавацца. Адпаведна робяцца спробы змяніць падыходы і палітыку. Эканамічная лібералізацыя гэтаму прыклад”.

Самазаспакоенасць падвяла апазіцыю

Аляксандр Класкоўскі адзначае, што апазіцыя заўжды вызначалася самазаспакоенасцю ў ацэнцы “дубовых, прымітыўных” дзеянняў улады. Аднак цяпер відавочна, што самазадаволенасць іх і падвяла.

“Па выніках першага выступлення кандыдатаў у тэлеэфіры бачна, што частка кандыдатаў папросту непадрыхтаваная. Справа нават не ў тым, што ў іх мала сродкаў, каб наняць дарагіх паліттэхнолагаў. Яны грэбуюць азбукай - спампаваць у сеціве падручнік па піяру і паліттэхналогіям, каб не рабіць элементарных памылак”, - заўважае ён.

З гледзішча эксперта, перадвыбарчая кампанія складаецца не толькі з выбараў і заяваў. Яе сюжэт, распрацаваны тэхнолагамі Лукашэнкі, больш тонкі.

“Адпусцілі лейкі, зарэгістравалі ўсіх, хто хацеў, і тым самым, раздрабнілі, расцерушылі альтэрнатыву. Апроч гэтага, на фоне плоймы рознакаліберных кандыдатаў, сярод якіх бракуе харызматыкаў, больш велічна выглядае постаць дзейнага прэзідэнта. Гэта бліскучы піяраўскі ход, бо шмат хто чакаў традыцыйны сцэнар з рэгістрацыяй чатырох кандыдатаў. А тут дзясятка! Ідэальная пазіцыя для моцнага лідара і масіраванай прапагандовай кампаніі”, - упэўнены Аляксандр Класкоўскі.

Іншымі словамі, Лукашэнка і ягоная каманда рухаюцца наперад з улікам зменлівай рэчаіснасці. Раздробненая і знясіленая апазіцыя, наступаючы на адны і тыя ж граблі, захрасла ў мінулым.
-10%
-14%
-20%
-25%
-5%