Такое меркаванне выказаў палітычны аналітык Валер Карбалевіч. Нагадаем, што міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі плануе наведаць Беларусь з візітам на пачатку лістапада.

У гутарцы з Еўрарадыё эксперт распавёў, што азначаюць візіты ў краіну, дзе неўзабаве будуць адбывацца выбары:

Карбалевіч: “Краіны ЕС для сябе ўжо вызначылі, што на гэтых выбарах перамагае Аляксандр Лукашэнка. Што апазіцыю, як раней, яны падтрымліваць не будуць і гатовыя супрацоўнічаць з Лукашэнкам. Менавіта гэтым тлумачацца візіты ў краіну падчас выбарчай кампаніі”.

Нагадаем, што візіт Сікорскага пройдзе на фоне сарванага канцэрту польскага ансамбля Mazowsze, які павінен быў адбыцца 27 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі. Па словах Карбалевіча, такія мерапрыемствы заўсёды адбываюцца не толькі дзеля камерцыйнай выгоды, але і з’яўляюцца элементамі палітыкі.
{banner_819}{banner_825}
-10%
-30%
-30%
-10%
-20%
-20%
-50%
-43%
-30%