Поддержать TUT.BY
65 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  2. Послы Польши и Литвы так и не вернулись в Минск после отзыва в свои столицы осенью. Это надолго?
  3. Московский суд арестовал белорусского бойца Алексея Кудина на два месяца
  4. В Беларуси с начала пандемии — 235 859 человек с COVID-19. Сколько новых случаев обнаружили за сутки
  5. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе
  6. Цепи солидарности, около 100 задержанных. Что происходило в Беларуси 23 января
  7. «Условия крайней необходимости». СК отказался возбуждать дело на милиционера, который в Жодино ударил женщину в лицо
  8. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  9. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  10. В ТЦ «Пассаж» конфликт: предприниматели остались без света, работать не пускают охранники
  11. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Столичная милиция сообщила о 100 задержанных
  12. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  13. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  14. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  15. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  16. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  17. В Совбезе ООН выступили Тихановская и Латушко — напомнили о репрессиях. Постпред Беларуси спросил о свободе слова
  18. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  19. Опасный прецедент. Во что нам может обойтись отказ Yara от контракта с «Беларуськалием» (и почему все это важно)
  20. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  21. «Даже взгляд сфокусировать не мог». Поговорили с родными ученика, который после школы с ЧМТ попал в больницу
  22. В Борисове горел дом: погибли четыре человека
  23. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  24. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников
  25. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  26. Акции протеста, самоподжог на площади, Тихановская в Совбез ООН. Что происходило в Беларуси 22 января
  27. Бывший студент БНТУ подал иск, чтобы отменить свое отчисление. Вот что решил суд
  28. Минск лишили права проведения чемпионата мира по современному пятиборью
  29. Двое детей, с женой в разводе. Кто тот минчанин, который поджег себя на площади Независимости
  30. Умер Ларри Кинг


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Пазітыўных крокаў з боку Беларусі ў накірунку Рады Еўропы няма. Аб гэтым перад адкрыццём восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) ў Страсбурзе заявіў прэзідэнт ПАРЕ Меўлют Чавушоглу, перадае карэспандэнт TUT.BY.

4 кастрычніка ў французскім Страсбурзе адкрылася чарговая восеньская сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

На прэс-канферэнцыі перад пачаткам сесіі прэзідэнт ПАРЕ Меўлют Чавушоглу, адказваючы на пытанне аб стасунках з Беларуссю, адзначыў, што апошнім часам яны не бачаць пазітыўных крокаў з боку нашай краіны.

“ПАРЕ прыняла станоўчую рэзалюцыю па Беларусі. У Нацыянальным сходзе створана рабочая група па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання. Аднак пасля гэтага ў Беларусі прыводзяцца ў дзеянне два смяротныя прысуды”, - адзначыў прэзідэнт ПАРЕ.

Нагадаем, у сакавіку было растраляна двое асуджаных, у верасні вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд. У той час, як увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ёсць асноўнай умовай для ўзнаўлення статусу спецыяльнага запрошанага для Беларусі ў ПАРЕ.

Па словах Чавушоглу, апошнія смяротныя прысуды значна пагоршылі атмасферу ўзаемадачыненняў паміж Беларуссю і Радай Еўропы. 

Пры гэтым палітык дадаў, што да прэзідэнцкіх выбараў, якія адбудуцца у снежні, пераменаў ад Беларусі чакаць не варта, выказаўшы спадзеў, што нешта зменіцца пасля выбарчай кампаніі.

“Я хачу ў чарговы раз прадкрэсліць неабходнасць паляпшэння стасункаў Беларусі з Радай Еўропы. Мы спадзяемся, што наш дыялог будзе працягнуты і пасля прэзідэнцкіх выбараў. Мы гатовы і надалей рабіць высілкі па ўцягванню Беларусі ў Раду Еўропы. Аднак і Беларусь павінна нам дапамагчы”, - адзначыў Меўлют Чавушоглу.

У той жа час генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ерн Ягланд заявіў, што апроч мараторыя на смяротнае пакаранне “ў Беларусі ёсць і мноства іншых праблем”. “Калі вы хочаце стаць паўнапраўным сябрам Рады Еўропы, вы павінны мець дэмакратычна развітыя інстытуты, у вас павінен быць закон, вы павінны паважаць правы чалавека", - сказаў генсакратар Рады Еўропы.

Нагадаем, наша краіна адзіная ў Старым Свеце, якая не ўваходзіць у Раду Еўропы і ніяк не прадстаўленая ў яе Парламенцкай асамблеі. Беларускі парламент пазбавіўся статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ, якім валодаў з верасня 1992 па студзень 1997 года, пасля рэферэндуму-1996, які даў вялікія паўнамоцтвы прэзідэнту за кошт парламенту. Тады Рада Еўропы прызнала змененую Канстытуцыю, як і праведзеныя ў Беларусі перавыбары ў парламент, недэмакратычнымі. Аднаўленне дыялогу адбылося ў 2009-м годзе, калі ПАРЕ вырашыла змяніць палітыку ізаляцыі, якая, на іх думку, не прынесла плёну, на дыялог. Тады ж на базе Белдзяржуніверсітэта ў Мінску адбылося адкрыццё інфармацыйнага пункта Рады Еўропы, рэгістрацыя якога сёлета была падоўжана.

Цэнтральнымі пытаннямі на восеньскай сесіі ПАРЕ, якая працягнецца да 8 кастрычніка, будзе сітуацыя з бяспекай у Еўропе (“цыганскае пытанне”), барацьба з экстрэмізмам, правы чалавека і бізнэс, адзначэнне 60-годдзя Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека і інш.

Як паведаміў Меўлют Чавушоглу, сярод іншых пытанняў парадку дня плануецца абмеркаваць і сітуацыю ў Беларусі.

Дадамо, што паралельна з сесіяй ПАРЕ пад эгідай Рады Еўропы адбываецца Канферэнцыя міжнародных няўрадавых арганізацый Рады Еўропы. На двух дыскусіях будзе абмяркоўвацца сітуацыя са свабодай СМІ ў Беларусі напярэдадні выбараў, а таксама палітычная сітуацыя ў краіне і змены ў выбарчым заканадаўстве.

Апроч прадстаўнікоў беларускага трэцяга сектара ў іх возьме ўдзел старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, кіраўнік рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Мікалай Самасейка. На сесіі ПАРЕ прысутнічае і вялікая группа беларускіх журналістаў – прадстаўнікоў як дзяржаўных, гэтак і недзяржаўных СМІ.

-40%
-20%
-30%
-31%
-10%
-30%
-50%
-10%