Ён вярнуўся да ранейшай даты - 30 жніўня 1954 года. Гэта пазначана ў дакументах Цэнтравыбаркама па рэгістрацыі ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведаміў Еўрарадыё сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік, падчас рэгістрацыі пазначаліся звесткі з пашпарта прэтэндэнта:

Лазавік: "Мы карысталіся пашпартам. У нас прадстаўленыя дакументы, і там ёсць ксеракопія пашпарта, дзе стаіць менавіта гэтая дата".


Нагадаем, што не так даўно было афіцыйна абвешчана, што дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі перанесены на 31 жніўня. Маўляў, ён прадаставіў сведчанні, што нарадзіўся менавіта ў гэты дзень, а не 30 жніўня. Між тым, выказваліся меркаванні, што Аляксандр Лукашэнка перанёс свой дзень нараджэння так, каб ён супадаў з днём нараджэння яго малодшага сына Колі. На афіцыйным сайце кіраўніка Беларусі пазначаная дата нараджэння 31 жніўня.

 

Александр Лукашенко теперь родился на день позже >>>
-30%
-30%
-20%
-20%
-15%
-50%
-35%
-10%
-30%
-50%