102 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  2. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  3. Суды над журналистами, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  4. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  5. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию
  6. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  7. Наказание за зарплаты «в конвертах», ответ Латушко жене Макея, звание сына Лукашенко — все за вчера
  8. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  9. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  10. Читаете канал «Советская Белоруссия»? Говорим с его автором (нет, это не то же самое, что газета)
  11. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  12. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  13. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  14. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  15. Водители жаловались, что после поездки по М-10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  16. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  17. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  18. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  19. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  20. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  21. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  22. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  23. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  24. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  25. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходило в Беларуси 1 марта
  26. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  27. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  28. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  29. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  30. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Паводле экспертаў, дату выбараў прэзідэнта Беларусі назавуць на пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая адбудзецца 7 верасня. Улады пакуль не абвяргаюць і не пацвярджаюць гэтую інфармацыю, апелюючы да закону, згодна з якім прэзідэнт краіны павінен быць абраны не пазней за 6 лютага 2011 года.

Нагадаем, 19 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні 7 верасня пятай, пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Сярод пытанняў, пазначаных у парадку дня 30 чэрвеня, рэспубліканскі бюджэт на 2011 год, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Падатковы і Бюджэтны кодэксы Беларусі, бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай аховы насельніцтва Мінпрацы. Асобным пунктам у пастанове ідзецца, што пры неабходнасці “могуць быць разгледжаны іншыя пытанні”.

Менавіта пункт “іншае” і ёсць самым інтрыгоўным.

“Снежань — самы зручны час”

Палітолаг Валеры Карбалевіч лічыць вельмі верагодным, што менавіта 7 верасня будзе названа дата прэзідэнцкіх выбараў: “Гэта адзінае тлумачэнне, навошта інакш збіраць пазачарговае паседжанне. З улікам беларускага заканадаўства, згодна з якім дату выбараў абвяшчаюць за тры месяцы, можна з невялікай доляй памылкі сказаць, што выбары будуць у першай палове снежня”.

На думку эксперта аналітычнага цэнтра “Стратэгія”, для ўладаў выгадна правесці выбары менавіта сёлета, а не на пачатку 2011-га, бо напрыканцы снежня іх чакаюць цяжкія перамовы з Расіяй адносна цэн на газ (паводле дамовы 2006 года, у наступным годзе павінны стаць рынкавымі) і па нафце (які аб’ём нафты будзе для Беларусі бязмытным).

“Найхутчэй гэтым двум перамоўным працэсам будзе спадарожнічаць інфармацыйная вайна, а такая сітуацыя заўжды пужае насельніцтва, якое можа масава пачаць здымаць банкаўскія ўклады. Гэта не вельмі спрыяльны фон для выбараў. Таму іх трэба правесці дагэтуль”, — адзначае Карбалевіч.

Па словах палітолага, раней за снежань праводзіць выбары ўладам таксама нявыгадна, бо спярша трэба хоць як выканаць абяцанні ды павысіць заробкі да 500 долараў. “Цяпер такіх грошай няма, а пад канец года можа што і накопіцца, можа якія крэдыты і перападуць. Калі выбары праводзіць раптоўна, напрыклад, у кастрычніку, усе ўбачаць, што Лукашэнка спужаўся. Ён жа хоча прадэманстраваць усім — і Захаду з Усходам, і ўласнай наменклатуры — што не баіцца”, — заўважае эксперт.

Незалежны эканаміст Вольга Багданава адзначае, што выкананне абавязацельстваў што да сярэдняга заробка ў 500 долараў можна перавесці з сацыяльнай ў матэматычна-статыстычную плоскасць. “Прыкметны рост зарплаты можна забяспечыць, асабліва не залазячы ў бюджэт, а зняўшы абмежаванні на рост даходаў у самых заможных галінах (нафтавікі, банкіры, калійшчыкі і г.д.)".

Куды большай праблемай эксперт бачыць знешнія запазычанні.

“Пра расійскія крэдыты ўжо не ўспамінаюць. “Сяброўскіх" крэдытаў ад Венесуэлы і Азербайджана відавочна недастаткова. Танныя крэдыты МВФ да прэзідэнцкіх выбараў Беларусі не атрымаць — для гэтага прыйдзецца пагадзіцца на чарговую праграму рэформаў, сярод якіх будуць і непапулярныя ў народзе. І першае, на што прыйдзецца пайсці — абмежаванне росту заробкаў, — кажа Вольга Багданава. — Пакуль Беларусь працягвае траціць золатавалютныя рэзервы (мінус $255 млн у траўні, мінус $253,9 млн у чэрвені) і спрабуе размясціць еўрабонды. Праўда, нават іх удалае размяшчэнне дазволіць прыцягнуць не вельмі вялікія (ад $500 млн да $1 млрд) і даволі дарагія (мяркуемая стаўка - ад 7,5 да 9,5%) грошы. Гэтак, Украіна ад запазычанняў праз еўрааблігацыі ўжо адмовілася, зрабіўшы выбар на карысць танных рэсурсаў МВФ. Але на іх выбар прэзідэнцкія выбары ўжо не ціснулі”.

“Карацей, чым хутчэй выбары, тым лягчэй для рэзерваў, бюджэту і т.п.”, — падводзіць рысу эканаміст.

“Раней не забаронена”

Ці магчыма прызначэнне даты выбараў на пазачарговай сесіі Палаты 7 верасня? Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік распавёў карэспандэнту TUT.BY, што паводле артыкулу 56 Выбарчага кодэксу, “выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў папярэдняга прэзідэнта”.

“Увесь адлік вядзецца ад дня інаўгурацыі. 8 красавіка 2006 года прэзідэнт заступіў на пасаду. Тэрмін паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі сканчаецца 8 красавіка 2011 года Адпаведна, выбары павінны быць прызначаныя Палатай не пазней 8 лістапада і адбыцца не пазней за 8 лютага, а з улікам нядзелі — не пазней 6 лютага. Гэта крайняя дата. Але ў парламента ёсць канстытуцыйнае права прызначыць выбары і раней. Паўтаруся, раней не забаронена”, — падкрэсліў у інтэрв’ю TUT.BY Мікалай Лазавік.

“Глеба для маніпуляцый”

Заслужаны юрыст Беларусі, экс-намеснік старшыні Канстытуцыйнага суда (1994-96) Валеры Фадзееў пацвярджае, што фармулёўкі адносна прызначэння тэрміну прэзідэнцкіх выбараў ідэнтычны ў Канстытуцыі і Выбарчым кодэксе. “Вызначана толькі крайняя дата. Гэта значыць, што выбары можна прызначыць і за год да яе”, — кажа эксперт у інтэрв'ю TUT.BY. На думку Фадзеева, “лепш, каб у законе была пазначана не толькі крайняя, але і ранняя дата. Цяперашняя сітуацыя стварае глебу для маніпуляцый”.

У травеньскім інтэрв’ю Reuters прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Пэўную дату выбараў я вам назваць не магу — мы пра гэта проста не думалі. Але я схіляюся да таго, што гэтыя выбары павінны прайсці напачатку будучага года".

Нагадаем, што ў Беларусі ўжо ёсць досвед раптоўнага абвяшчэння выбараў. Гэтак, у 2006 годзе выбары чакалі ў ліпені, аднак Палата прадстаўнікоў на пазапланавым паседжанні аднагалосна прагаласавала за прызначэнне “дня Х” на сакавік, што стала непрыемнай неспадзяванкай для апазіцыі.

Праўда, Валеры Карбалевіч не думае, што магчымае прызначэнне выбараў на снежань неяк паўплывае на шанцы кандыдатаў ад апазіцыі, “якія і так невялікія”. “Няма адзінага кандыдата, няма надзеі і веры, што можна змагацца за ўладу. Апазіцыя ідзе на гэтыя выбары пад слоганам “не дагнаць, а толькі сагрэцца”.
-5%
-20%
-10%
-20%
-20%
-35%
-10%
-10%
-50%
-10%
-30%