У артыкуле з загалоўкам "Змена рэжыму, якая ўсім спадабаецца" тыднёвік Newsweek сцвярджае, што ў адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі наступіла не надта частае супадзенне думак Бруселя і Масквы адносна палітыкі на постсавецкай тэрыторыі.
Паводле тыднёвіка, як Еўрасаюз, так і Расія хочуць змены Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў ў Беларусі, якія найбольш верагодна адбудуцца на пачатку 2011 года. Цалкам не згаджаецца з такім сцверджаннем міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:
- Такая трактоўка таго, што адбываецца ў двухбаковых адносінах паміж Мінскам і Масквой, трактоўка, што нібыта Брусель і Масква разам супраць Лукашэнкі і, больш за тое, не жадаюць яго бачыць, - гэта, на мой погляд, вельмі прымітыўна. І не можа быць у Масквы адзінай мэты, напрыклад, з Бруселем, альбо з Вашынгтонам, увогуле з Захадам, каб змяніць Лукашэнку. Справа ў тым, што Масква разглядае постсавецкую прастору як сферу сваіх інтарэсаў, якія яна падзяляць не мае намераў.
Раман Якаўлеўскі зазначыў, што ў існай геапалітычнай сітуацыі вакол Мінску, цяжка рабіць прагнозы на далёкую перспектыву, а асноўныя карты міжнародных гульцоў могуць быць адкрытыя якраз падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY