"Я не магу даць вам упэўненага адказу, а гадаць я проста не хачу", - заявіў старшыня Камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч. Такімі словамі Маскевіч адказаў на пытаньне "Свабоды", ці прадугледжваецца ратыфікацыя дакумэнтаў па Мытнаму зьвязу ў вясновую сэсію Палаты прадстаўнікоў.
Апошняе паседжаньне сэсіі пройдзе 30 чэрвеня.
Раней міжнародная камісія рыхтавала да ратыфікацыі дакумэнты па Мытнаму зьвязу. На паседжаньні камісіі дэпутаты раілі ўключыць разгляд дакумэнтаў у парадак дня сэсіі. Кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў так і зрабіла.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY