Падчас сустрэчы беларускай дэлегацыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Уладзіміра Навасяда і Паўла Мажэйкі ў Міністэрстве замежных спраў з Янам Когоўтам цягам 45 хвілін быў абмеркаваны шырокі спектр пытанняў, датычных развіцця стасункаў паміж Беларуссю і Еўразвязам, паведамляе прэс-служба Мілінкевіча.
Палітыкі дамовіліся, што Чэхія ў наступным годзе будзе працягваць развіваць праграмы падтрымкі людзей, якія праследуюцца па палітычных матывах, і запрашаць беларускіх студэнтаў на навучанне у лепшых вну Чэхіі.
З чэшскага боку плануецца таксама ўзмацніць падтрымку незалежных СМІ, у прыватнасці "Еўрарадыё" і незалежнага беларускага тэлеканала "Белсат".
13-14 кастрычніка адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з былымі віцэ-прэм'ерамі Расійскай Федэрацыі Ягорам Гайдарам і Рыгорам Яўлінскім. Падчас сустрэч з вядомымі расійскімі палітыкамі абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларуска-расійскіх стасункаў і супрацоўніцтва ў галіне экспертных і аналітычных распрацовак праектаў эканамічных рэформаў у Беларусі.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY