175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  2. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  3. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  4. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  5. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  6. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  7. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  8. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  9. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  10. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  11. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  12. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  13. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  14. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  15. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  16. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  17. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  18. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  19. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  20. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  21. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  22. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  23. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  24. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  25. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  26. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  27. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  28. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  29. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  30. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки


Паліна ПЛАТОНАВА,

Не так даўно старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Анатоль Ляўковіч на пытанне “Народнай волі” “Якімі канкрэтнымі справамі зараз займаецца ваша партыя?” адказаў наступным чынам: маўляў, партыя не спіць, а асабіста я “зараз сяджу на беразе ракі, лаўлю рыбу”.

Шчыры адказ Ляўковіча выклікаў нечаканы рэзананс: маўляў, дэмакратыя ў небяспецы, а апазіцыя рыбу вудзіць!

“Тут і цяпер” вырашыла пацікавіцца, дзе гэтым летам адпачываюць іншыя прадстаўнікі апазіцыі.

КАЛЯКІН МАРЫЦЬ ПРА КРУІЗ ВАКОЛ СВЕТУ

Лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін яшчэ не адпачываў.

- Ёсць абставіны, якія пакуль не дазваляюць марыць пра адпачынак, - гаворыць Сяргей Іванавіч. - Хутчэй за усё, планы на адпачынак пачну будаваць напрыканцы жніўня, а бліжэй да верасня ўжо дакладна вызначуся. Хацелася б паехаць да мора, тым больш бачыце, якое ў нас лета…

Не кожны адпачынак Сяргей Іванавіч праводзіць з жонкай.

- Справа ў тым, што мы абодва працуем, - тлумачыць палітык. - І нашы графікі не заўсёды супадаюць. Канешне, пажадана ехаць адпачываць разам з жонкай. Але здаралася і такое, што я адзін ездзіў на курорты…

Самы лепшы адпачынак для мяне які? Магу адпачываць на рыбалцы, хадзіць у грыбы. Мару калі-небудзь паехаць у круіз вакол свету, але пакуль ні часу, ні грошай на гэта няма. Таму прыйдзецца абмежавацца нечым іншым…

МАРКЕВІЧ ШУКАЕ ІЛЬНЯНУЮ КАШУЛЮ

Аднаго са стваральнікаў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, а цяпер юрыста ў сферы аўтамабільнага бізнесу Алега Маркевіча замежныя краіны не вабяць.

- Я цяпер адпачываю толькі ў Беларусі, - гаворыць Алег Валянцінавіч. - Тым больш нядаўна набыў сабе хутар пад Мінскам - недалёка ад “Лініі Сталіна”. Побач - азёры, рака, грыбы прама пад плотам растуць, зімой дзікі падыходзяць да сядзібы… Ні ў Турцыю, ні ў Егіпет мяне не цягне. Дый пабываў я амаль ва ўсіх краінах свету. Не быў толькі ў Японіі і Амерыцы. Так, за мяжой добра, але… Шчыра і без пафасу скажу: лепш за Беларусь нідзе нічога няма. І адпачываць трэба там, дзе нарадзіўся. Свая прырода цябе беражэ, натхняе, захоўвае (зразумела, пры адпаведным ладзе жыцця).

Я цяпер мыюся са студні, замест фізкультуры - кашу траву. Хаця я кандыдат у майстры спорту, але касьба, паверце, - найлепшы фітнес! Схуднеў, нават дзяўчаты ў буціках прыстаюць, спрабуюць завесці знаёмства… Дарэчы, пра буцікі. Захацеў днямі набыць сабе льняную кашулю сялянскага тыпу, каб на хутары без трусоў хадзіць. Накшталт той, у якой пару гадоў таму Лукашэнка з’явіўся ў полі перад тэлекамерамі. Дык яму, відаць, на заказ выраблялі, бо я прайшоўся па магазінах - нідзе няма. За 500 тысяч знайшоў толькі нейкі турэцкі варыянт…

ІВАШКЕВІЧ НЕ ЛЮБІЦЬ МОРА І СОНЦА

Намеснік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч кажа, што яму планы на водпуск сапсаваў партыйны з’езд, які мае адбыцца на пачатку верасня.

- А каб не з’езд, то паехаў бы ці на раку Котру, ці на раку Нёман, ці на Мядзельскія азёры - у паўночную частку, дзе камароў менш, - распавядае палітык. - Думаю, бліжэйшым часам знайду магчымасць зрабіць паход выхаднога дня. Для мяне рэлакс - гэта мінімум людзей, цякучая вада і зялёная трава. Калі я так сяджу на беразе, то адпачываю.

А вось мора і сонца не люблю. Я з тых, каго называюць людзьмі на балоце. Маё найлепшае надвор’е - калі за акном градусаў 17–20.

Увогуле, я лічу, што лепшы адпачынак для беларускага палітыка - паход у лес. Прычым гэта не толькі адпачынак у прамым сэнсе гэтага слова, але яшчэ і добры практычны трэнінг у сувязі з дыктатарскім рэжымам: навыкі выжывання ў лясах могуць спатрэбіцца, тым больш наперадзе прэзідэнцкія выбары…

БУХВОСТАЎ НЕ ВЕДАЕ, ШТО РАБІЦЬ НА КУРОРЦЕ

Прафсаюзны дзеяч і старшыня пакуль яшчэ не зарэгістраванай Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў амаль кожныя выхадныя праводзіць на лецішчы.

- Апошнім часам увогуле не адпачываю, гады 3-4 дакладна ў адпачынку не быў, - узгадвае Бухвостаў. - Мяне ўжо нават і не цягне кудысьці ехаць. Выхадныя праводжу на лецішчы. А што тычыцца курортаў… Шчыра кажучы, ужо нават і не ведаю, што там рабіць. Раней, калі маладзейшы быў, пэўныя інтарэсы, канешне, былі, а цяпер… З галавой сышоў у палітыку…

ТЫМ ЧАСАМ

ЛАЗАВІК НАБЫЎ ДОМ У ВЁСЦЫ


І схуднеў на сем кілаграмаў.

- У мяне адпачынак быў проста выдатны - у вёсцы Тулёнка Стаўбцоўскага раёна, - падзяліўся з “Тут і цяпер” сакратар Цэнтрвыбаркама. - Займаўся будаўнічымі і землянымі работамі. Я набыў домік у вёсцы і рабіў там капітальны рамонт. Па цяперашніх цэнах домік каштуе нядорага. Хаця чым танней набываеш, тым больш потым прыходзіцца ўкладваць у рамонт. Так, за 80 кіламетраў ад Мінска пакуль яшчэ можна набыць хатку па нармальных коштах, у межах 5-6 тысяч долараў. Аднак прыкладна столькі ж давядзецца патраціць на рамонт.

Чаму менавіта ў гэтай вёсцы набыў дом? Была магчымасць выбару, але мне вельмі спадабалася месца. Рака побач, грыбны лес. Але папрацаваць, канешне, прыйшлося так, што пры маёй далёка не залішняй вазе я за тры тыдні схуднеў аж на сем кілаграмаў…

Нягледзячы на тое, што адпачынак прайшоў у бытавых клопатах, я маральна вельмі задаволены.

А ЯРМОШЫНА З'ЕЗДЗІЛА НА БАЛТЫЙСКАЕ МОРА

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, якой па-ранейшаму забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза і якая ўжо даўно марыць наведаць Парыж, ездзіла па мясцінах свайго юнацтва - пабывала ў Калінінградзе.

Нагадаем, што Лідзія Міхайлаўна скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага універсітэта. У гэтым горадзе ў яе засталося шмат сяброў, былых сакурснікаў, і яна, калі прадстаўляецца магчымасць, з вялікім задавальненнем ездзіць туды.

Другую частку адпачынку Лідзія Ярмошына правяла ў Мінску.
-10%
-25%
-50%
-50%
-10%
-50%
-10%
-80%
-15%
-15%
-14%