168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  2. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  3. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  4. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  5. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  6. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  7. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  8. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  9. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  10. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  11. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  12. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  13. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  14. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  15. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  16. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  17. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  18. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  19. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  20. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  21. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  22. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  23. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  24. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  25. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  26. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  27. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  28. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  29. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  30. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»


Ганна Балаховіч,

фотоУ Брусэлі адбылася прэс-канферэнцыя па выніках сустрэчы Тройкі Еўрасаюза з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым. Еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра-Вальднэр паведаміла, што ўздымалася пытанне дапамогі Беларусі на макраэканамічным узроўні.

Беніта Ферэра-Вальднэр: "Мы выдзялілі грошы для Беларусі, асабліва на паляпшэнне бяспекі харчовых прадуктаў, каб іх можна было экспартаваць на еўрапейскі рынак, а гэта вельмі важна".

Сёлета Еўрасаюз павялічыў суму, выдзеленую для нашай краіны, з 5 да 10 мільёнаў еўра. Беніта Ферэра-Вальднэр выказала намер падтрымаць Беларусь фінансава і ў наступным годзе.

На сустрэчы кіраўніцтва Еўрасаюза з Мартынавым уздымалася таксама пытанне дапамогі Беларусі на макраэканамічным узроўні. Аднак гэты крок будзе залежаць ад таго, ці выканае наша краіна ўмовы Міжнароднага валютнага фонда, кажа Беніта Ферэра-Вальднэр:

"Пакуль мы думаем і глядзім, што робіць МВФ. У адпаведнасці з гэтым, калі МВФ згодзіцца, што ўсе ўмовы выкананыя, мы таксама разважым магчымасць фінансавай макраэканамічнай дапамогі. Але пакуль яшчэ вельмі рана казаць пра яе велічыню. Магу толькі сказаць, што мы абмеркавалі гэта ў дэталях і будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра".

На сустрэчы абмяркоўваліся таксама магчымасці крэдытаў для Беларусі ад Еўрапейскага інвестыцыйнага банку і Банку еўрапейскага развіцця.

Палітыкі не абмінулі і тэму "Усходняга Партнёрства". У яго рамках кіраўніцтва Еўрасаюза сустрэнецца таксама і з беларускім "трэцім сектарам". Гэта адбудзецца ўжо восенню. Плануецца таксама арганізаваць шэраг міністэрскіх сустрэч, паведаміла на прэс-канферэнцыі еўракамісар.

Беніта Ферэра-Вальднэр: "Мы толькі пачалі супрацоўніцтва на шматбаковай платформе. Прыкладна 17 лістапада адбудзецца вельмі важная сустрэча з грамадскай супольнасцю. Будуць сустрэчы і па іншых пытаннях”.

Грошы на рэалізацыю Ўсходняга Партнёрства паступяць толькі ў пачатку наступнага года, а зараз працягваецца этап абмеркавання канкрэтных праектаў і варыянтаў супрацоўніцтва, паведаміў шведскі міністр замежных спраў Карл Більт.

Карл Більт: “Грошы будуць даступныя ў наступным годзе. Мы размаўляем таксама пра тое, якім чынам еўрапейскія фінансавыя інстытуты могуць як мага лепшым чынам рэалізаваць усе амбіцыі, звязаныя з Усходнім Партнёрствам”.

Двухбаковыя адносіны Беларусі і Еўрасаюза таксама будуць развівацца, аднак пакуль наша краіна не з’яўляецца партнёрам Еўрасаюза на гэтым узроўні. Прагрэс у гэтай сферы, а таксама ў рамках Еўрапейскай палітыкі Добрасуседства залежыць ад таго, ці выканаем мы неабходныя ўмовы, заявіла Беніта Ферэра-Вальднэр.

Беніта Ферэра-Вальднэр: “Мы можам разблакаваць поўны патэнцыял нашых адносін, калі сапраўды пераконваючыя і неабарачальныя рэформы будуць там і гэта будзе, спадзяюся, відаць ужо ў лістападзе, што адбыўся сапраўды вялікі прагрэс”.

А вось Сяргей Мартынаў на прэс-канферэнцыі звярнуў увагу на тое, што Беларусь таксама мае пэўныя спадзяванні ад Еўрасаюза, якія не менш важныя за патрабаванні ЕС. Перш за ўсё гэта візавае пытанне. Нашыя грамадзяне цяпер мусяць плаціць за шэнгенскія візы ў 2 разы больш, чым жыхары суседніх краінаў, ды і працэдура іх атрымання вельмі доўгая і складаная, адзначыў Сяргей Мартынаў.

Сяргей Мартынаў: “Спрашчэнне візавага рэжыму — гэта відавочны прыярытэт. Гэта тое, што стаіць на шляху да свабодных падарожжаў у Еўропу, і таму складанасці ў атрыманні візаў мусяць быць зліквідаваныя”.

Другой, не менш важнай справай, па словах Мартынава, з’яўляюцца гандлёвыя адносіны. Беларусь хоча лепшых умоваў супрацоўніцтва з Еўрасаюзам у гэтай сферы.

Падагульняючы вынікі размовы з кіраўніцтвам ЕС, Сяргей Мартынаў сказаў журналістам, што абодва бакі імкнуцца павялічыць эфектыўнасць па ўсіх накірунках супрацоўніцтва:

Сяргей Мартынаў: “Галоўным акцэнтам у гэтай сустрэчы было тое, што бакі дасканала разумеюць, што нам трэба супрацоўнічаць і жадаюць, каб гэтае супрацоўніцтва было больш цеснае і плённае”.

Еўрапейскія журналісты закранулі таксама тэму прызнання нашай краінай незалежнасці Абхазіі ды Паўднёвай Асетыі, аднак беларускі міністр не даў на яго адназначнага адказу.

Сяргей Мартынаў: “Што тычыцца Абхазіі і Паўднёвай Асетыі, то думаю, вы добра разумееце, што гэта вельмі цяжкае пытанне для ўсіх. Мы працягваем сур'ёзна разглядаць яго, аднак канчатковага рашэння ў той ці іншы бок пакуль яшчэ не прынялі”.
-10%
-30%
-5%
-15%
-10%
-99%