Зміцер Панкавец,

Пра гэта было заяўлена сёння на прэс-канферэнцыі зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" у Мінску.

Акцыя прымеркаваная да чарговых угодкаў рэферэндуму 1995 году, дзе разглядаліся пытанні аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня" ў якасці дзяржаўных сімвалаў, адмене статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, а таксама аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзідэнта распускаць парламент.

Па словах лідэра "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча, ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу беларуская ўлада працягвае гандляваць суверэнітэтам. Найперш ён адзначыў рост знешняй запазычанасці і продаж беларускіх прадпрыемстваў.

Пачатак акцыі запланаваны а 18‑й на Кастрычніцкай плошчы і шэсце да Плошчы Незалежнасці. Заяўка на акцыю падавацца не будзе, бо арганізатары не вераць у тое, што можа быць атрыманы станоўчы вынік.

Паводле Змітра Дашкевіча, у акцыі можа ўзяць удзел да тысячы чалавек.
{banner_819}{banner_825}
-47%
-10%
-50%
-10%
-20%
-10%
-20%
-30%
-15%
-22%