Поиск людей, пропавших после акций
Что делать, если вас задержали и избили


16 снежня Беларусь наведаюць Пірка Тапіёла і Хельга Шміт. Яны з’яўляюцца дарадцамі еўракамісара па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі ЕС Хаўера Саланы. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Аляксандр Мілінкевіч.

“Планаваўся візіт на 30 лістапада-1 снежня, але ён мне патэлефанаваў і сказаў, што пераносіцца на 16-га. Я думаю, што гэта дакладная ўжо інфармацыя”.

Паводле слоў палітыка, дарадцы еўракамісара па пытаннях Украіны, Малдовы і Беларусі падчас свайго візіту ў Мінск сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі. Палітык спадзяецца, што нарэшце будзе распрацаваная “дарожная мапа”, па якой у бліжэйшы час маюць развівацца адносіны паміж афіцыйным Мінскам і Еўрасаюзам:

“Я думаю, што якраз візіт Хельгі Шміт, які мае адбыцца, павінен паспрыяць напісанню “дарожнай мапы”, пра якую цяпер ідзе столькі размоваў. Тады кожны з бакоў будзе ведаць, што яму рабіць, і чакаць на крокі з іншага боку”.

Са свайго боку былы кандыдат у прэзідэнты будзе ўздымаць пытанне палітычных вязняў, якія яшчэ застаюцца за кратамі, і заканчэння палітычных рэпрэсіяў. А таксама магчымасць рэгістрацыі незарэгістраваных недзяржаўных арганізацый.
-15%
-7%
-10%
-50%
-30%
-26%
-25%
-40%
-20%
-10%
-40%