174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  2. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  3. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  4. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  5. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  6. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  7. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  8. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  9. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  10. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  11. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  12. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  13. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  14. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  15. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  16. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  17. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  18. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  19. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  20. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  21. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  22. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  23. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  24. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  25. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  26. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  27. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  28. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  29. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  30. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю


Зьміцер ПАНКАВЕЦ,

У пятніцу ў пасольстве ЗША адбылася дзьвюхгадзінная сустрэча памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвіда Мэркеля з прадстаўнікамі апазыцыі. На сустрэчы прысутнічалі лідэры АДС Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, былы палітвязень Аляксандар Казулін, намесьнік старшыні Руху "За свабода" Віктар Карняенка, старшыня БАЖ Жанна Літвіна, правааборанца Алесь Бяляцкі і іншыя.

Дэвіда Мэркель раптоўна прыляцеў у Менск учора пасьля абеду. Візыт стаў магчымы пасьля вызваленьня з турмаў краіны ўсіх палітвязьняў. "Гэта адкрывае рэальную магчымасьць для значнага паляпшэньня адносінаў паміж ЗША і Беларусьсю", — гаварылася ў заяве прэс‑сакратара Дзярждэпу Робэрта Вуда.

Адразу па прыезьдзе Дэвід Мэркел меў сустрэчу зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, на сустрэчы быў дэталёва разгледжаны ўвесь спэктар беларуска‑амэрыканскіх адносін. Субяседнікі абмеркавалі таксама шляхі паляпшэньня гэтых адносін.

Віктар Карняенка кажа, што галоўнымі пытаньнямі сустрэчы ў пятніцу былі тэмы палітвязьняў і будучых парлямэнцкіх выбараў. "Калі ў першым пытаньні і мы, і дыпляматы бачым канкрэтныя зрухі, то адносна выбараў застаецца яшчэ шмат няяснасьці. Мы расказалі пра цэлы шэраг парушэньняў і ўціску на актывістаў, што папярэднічаюць выбарчай кампаніі. У прыватнасьці было паведамлена пра мінімальны працэнт апазыцыі ва ўчастковых выбарчых камісіях", — кажа В.Карняенка.

На сустрэчы зь беларускай апазыцыяй Мэркел паведаміў, што ягоны візыт адбыўся пасьля асабістага распараджэньня дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райз, і яго можна ацэньваць, як гатоўнасьць ЗША да разьвіцьця далейшага дыялёгу.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька разглядае сустрэчу са сп.Мэркелем як высокага ўзроўню, так і досыць зьмястоўную. "Прадстаўнік Белага Дому зазначыў, што
пытаньне прызнаньня легітымнасьці выбараў не залежыць ад удзелу, ці няўдзелу апазыцыі
ў гэтай кампаніі. Для нас гэта вельмі важна, бо адпавядае нашым поглядам", — дзеліцца А.Лябедзька.
Што ж атрымаюць улады, калі парлямэнцкія выбары пройдуць па адносна дэмакратычным сцэнары?

"Гаворыцца пра стратэгію роўнасьці і адэкватнасьці крокаў. У выпадку дэмакратычных выбараў, думаю, Амэрыка будзе гатовая да скасаваньня эканамічных ці палітычных санкцый супраць Беларусі, але канкрэтна пра гэта гаворка пакуль не вялася", — зазначае старшыня АГП.

"Думаю, што мэтай гэтага візыту было дэманстраваньне таго, што Амэрыка бачыць пэрспэктывы ў разьвіцьці адносінаў зь Беларусьсю", — кажа В.Карняенка.

Не зьмянілася пазыцыя ЗША і адносна таго, што магчымыя перамовы павінны быць трохбаковымі, з удзелам апазыцыі, зазначае А.Лябедзька.

Сёньня Дэвід Мэркел правядзе яшчэ шэраг сустрэчаў у Адміністрацыі прэзыдэнта і Цэнтравыбаркаме. Пасьля чаго ён накіруецца ў Вашынгтон.

Візыт Дэвіда Мэркела пакуль не дае канкрэтных адказаў на асноўныя беларуска‑амэрыканскія праблемы, як санкцыі супраць "Белнафтахіму", вяртаньне дыпляматаў ці адмена забароны беларускім чыноўнікам уяжджаць на тэрыторыю ЗША. Таму місія Мэркела выглядае больш падобнай на пробны шар. Спроба глянуць да якой ступені гатовая дэмакратызавацца ўлада. Наступны іспыт — парлямэнцкія выбары.

БелаПАН: Представитель Госдепа США обсудил с руководством ЦИК Беларуси вопросы проведения избирательной кампании

22 августа заместитель помощника госсекретаря США Дэвид Меркел обсудил с руководством Центризбиркома Беларуси вопросы проведения избирательной кампании. Об этом БелаПАН сообщил секретарь ЦИК Николай Лозовик.

По его словам, на встрече также присутствовал временный поверенный в делах США в Беларуси Джонатан Мур.

По словам Н.Лозовика, Д.Меркела ознакомили с белорусской избирательной системой и основными этапами избирательной кампании. "В своих вопросах гости попросили детализировать некоторые аспекты разных этапов избирательной кампании: формирования избирательных комиссий, выдвижения кандидатов, их регистрации, обеспечения доступа кандидатов к СМИ, деятельности внутренних наблюдателей, прав и полномочий международных наблюдателей, процесса голосования, в том числе досрочного", — рассказал секретарь ЦИК.

По его словам, Д.Меркел пожелал, чтобы выборы прошли "свободно и демократично". "Более конкретных пожеланий и просьб не было", — заявил Н.Лозовик.

-5%
-22%
-40%
-10%
-11%
-21%
-12%
-20%
-30%
-10%
-25%
-30%