171 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  2. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  3. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  4. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  5. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  6. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  7. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  8. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  9. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  10. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  11. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  12. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  13. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  14. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  15. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  16. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  17. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  18. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  19. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  20. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  21. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  22. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  23. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  24. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  25. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  26. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  27. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  28. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  29. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  30. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы


Зміцер ПАНЯМОНАЎ,

Прызначэнні Юрыя Жадобіна і Уладзіміра Макея на высокія кіруючыя пасады выклікала гарачыя абмеркаванні. Беларускія аналітыкі ўбачылі ў гэтым паварот да Еўропы і прадвесце вестэрнізацыі. Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, што думаюць на гэты конт замежныя адмыслоўцы.

Нямецкі палітолаг-міжнароднік, сябра Савета па знешняй палітыцы ФРГ Аляксандр Рар стаў першым чалавекам, якому на пачатку 2007 года Лукашэнка прызнаўся ў накіраванасці Беларусі на шлях збліжэння з Еўрасаюзам. На яго думку, прызначэнне на пасаду кіраўніка Савета Бяспекі былога шэфа КДБ Юрыя Жадобіна з’яўляецца правільным з пункту гледжання аўтарытарнага кіраўніка, якім з’яўляецца Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Рар: “Гэта правільны падыход аўтарытарнага лідэра - перасоўваць кадры з адной пасады на другую, не звальняючы іх, набліжаючы іх, але не пакідаючы занадта доўга на адной пасадзе, дзе яны могуць набыць пэўную палітычную магутнасць”.

Па словах нямецкага палітолага, Лукашэнка зацікаўлены ў тым, каб у прыватызацыі маёмасці Беларусі ўдзельнічалі не толькі расійскія алігархі, але і заходні капітал. І таму імкнецца ўвесці ў сваё атачэнне такіх людзей, якія могуць выглядаць “празаходнікамі”.

Аляксандр Рар: “Лукашэнка ўжо два гады мэтанакіравана вядзе палітыку ў бок Еўрасаюза. Ён хоча, каб еўрапейскія фірмы таксама прыйшлі ў Беларусь і ўдзельнічалі ў прыватызацыі дзяржмаёмасці. Гэта правільна, бо ён не хоча залежаць толькі ад Масквы ў эканамічным плане. І сапраўды, ёсць шмат заходніх фірм, якія з цікаўнасцю назіраюць за тым, што адбываецца ў Беларусі. Адпаведна, у беларускім кіраўніцтве неабходна расставіць чыноўнікаў і структуры такім чынам, каб яны былі накіраваныя з аднаго боку на ўмацаванне саюзу з Расіяй, але з другога - умець гаварыць з Захадам. І такія празаходнія чыноўнікі ўжо ёсць у беларускім кіраўніцтве".

Сябра Савета па знешняй палітыцы ФРГ не выключае таго, што Аляксандр Лукашэнка разглядае магчымасць перадачы ўлады свайму сыну Віктару. Яму, у такім выпадку, проста неабходна мець сваю “групоўку”. І яна зараз фармуецца і прыходзіць да ўлады. Праўда, кажа палітолаг, пад патранажам бацькі.

Аляксандр Рар: “Сапраўды, вакол Віктара Лукашэнкі фармуецца пэўная каманда палітычных монстраў, якім давядзецца кіраваць краінай - гэта як адзін з варыянтаў! - калі Лукашэнка пойдзе на спакой альбо калі яму ўсё гэта надакучыць”.

Палітолаг кажа, што Захад адмоўна ставіцца да асобы Лукашэнкі, але згодны весці дыялог з яго атачэннем. Асабліва з улікам таго, што рэдка калі страта ўлады кіраўніком прыводзіла да страты ўлады былой кіруючай эліты.

Аляксандр Рар: “Заўсёды рэшткі папярэдняй эліты ўзначальвалі структуры ўлады і ўраду. Таму Захад зацікаўлены ў тым, каб з’яўляліся людзі новага тыпу, асабліва мэнеджэрскага, якія накіраваныя на супрацоўніцтва з Захадам, і размаўляць з імі адкрыта і сумленна”.

Сам факт існавання нейкай “групоўкі Віктара Лукашэнкі” палітычны аглядальнік з расійскага Фонда эфектыўнай палітыкі Юрый Шаўцоў назваў міфам. На яго думку, сын прэзідэнта ніколі не выконваў і не прэдэнтаваў на іншую ролю, чым тая, якую адвёў яму бацька - быць каналам сувязі паміж ім і структурамі, якія дазваляюць яму “арыентавацца ў навоколлі”. А вакол такога “канала” сапраўды моцная групоўка сфармавацца не можа.

Юрый Шаўцоў: “Безумоўна, вакол такога “канала сувязі” фармуецца нейкая група, тусоўка, складзеная паводле асабістых сімпатый. Але гэта група па вызначэнні не можа быць моцнай групоўкай. Бо ў яе не можа быць нейкага рэсурсу, большага, чым давер прэзідэнта да свайго сына. Ды і па сваёй палітычнай біяграфіі Віктар Лукашэнка ніколі не выконваў задач, роўных тым, якія выконваў, да прыкладу, Жадобін”.

Матывацыю новых прызначэнняў палітычны аглядальнік назваў чыста апаратнай. Прычым, ён выключыў магчымасць нейкай кланавасці ў гэтых прызначэннях. Што ж тычыцца ўспрымання зменаў у атачэнні прэзідэнта, то, кажа, замежныя партнёры прымуць іх станоўча.

Юрый Шаўцоў: “Гэтыя прызначэнні хутчэй за ўсё зробяць станоўчае ўражанне. Не таму, што разбіраюцца ў нашай сітуацыі, а таму, што ім так хочацца гэта ўспрымаць. Глядзіце - Макей, малады чалавек, не публічны, нібыта з групоўкі Віктара Лукашэнкі… Карацей, зміфілагізуюць тое, што мае іншую матывацыю".

Даведка Еўрарадыё:

Юры Жадобін нарадзіўся ў 1954 годзе ў Днепрапятроўску. Ва Узброеных Сілах з 1972 года. Скончыў Казанскую вышэйшую танкавую вучэльню, камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў у Маскве. Генерал-маёр.

З 1990 па 1999 служыў на камандных пасадах у сістэме Грамадзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС Беларусі.

З 1999 году займаў пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў - камандуючага ўнутранымі войскамі. З 2003 - начальнік Службы бяспекі прэзыдэнта. У 2007 быў прызначаны старшынёй КДБ.

Уладзімер Макей нарадзіўся ў 1958 годзе ў Гродзенскай вобласці. Закончыў Інстытут замежных моў, вучыўся ў аўстрыйскай дыпламатычнай акадэміі.

З 1980 да 1992 году служыў у войску, у вайсковай контрвыведцы, палкоўнік запасу. З 1993 году - у МЗС Беларусі. З 1996 па 1999 - прадстаўнік Беларусі пры Савеце Еўропы, пазней - начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС. З 2000 - памочнік А.Лукашэнкі.
-25%
-53%
-25%
-7%
-99%
-30%
-5%
-17%