177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  2. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  3. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  4. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  5. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  6. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  7. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  8. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  9. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  10. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  11. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  12. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  13. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  14. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  15. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  16. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  17. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  18. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  19. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  20. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  21. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  22. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  23. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  24. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  25. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  26. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  27. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  28. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  29. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  30. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит


Дзяніс МЕЛЬЯНЦОЎ, Віталь СІЛІЦКІ,

фото

Для гэтага неабходна змяніць “спосаб мыслення” ў Брусэлі і краінах-сябрах: візавая палітыка павінна перастаць быць інструментам міждзяржаўных стасункаў і стаць часткай праактыўнай палітыкі, скіраванай непасрэдна на грамадствы суседніх з ЕС краін і, асабліва, на Беларусь, адзначаюць эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў. На думку экспертаў, візавае пытанне з’яўляецца адным з нешматлікіх інструментаў палітыкі, які можа быць выкарыстаны для ўзмацнення пазітыўных палітычных і сацыяльных зменаў у Беларусі, а для палягчэння візавай працэдуры могуць быць выкарыстаныя і інструменты, існуючыя ў межах сёняшняга шэнгенскага заканадаўства.

Нягледзячы на тое, што падвышэнне кошту на візы ў суседнія з Беларуссю краіны ЕС было выклікана аб’ектыўнымі прычынамі (уваходжанне новых сябраў ЕС у Шэнгенскую зону, увядзенне новай электроннай базы і ўскладненне працэдуры выдачы віз), гэтая падзея выклікала негатыўную рэакцыю як з боку беларускага МЗС, так і з боку беларускай грамадзянскай супольнасці. парадаксальным чынам дэманструючы рэдкую згоду паміж антаганістычнымі палітычнымі сіламі, адзначаюць эксперты BISS.
 
У той час як беларускія афіцыйныя асобы заяўляюць пра пабудову Еўрасаюзам новай “жалезнай заслоны” на сваёй усходняй мяжы, грамадскія актывісты і простыя грамадзяне непакояцца аб тым, што пазіцыя ЕС у візавым пытанні можа выклікаць пагаршэнне іміджу ЕС у вачах беларускіх грамадзян і яшчэ большае закрыццё краіны, што ніякім чынам не можа паспрыяць яе дэмакратызацыі.
 
Пашыраны Шэнген: наступствы для беларускіх грамадзянаў
 
Вельмі трывожным сігналам з’яўляецца тое, што Еўрапейскі Саюз “адсякае” найбольш перспектыўную ў плане еўрапеізацыі праслойку беларускіх грамадзян. Лідэры і актывісты апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якім прапануюцца “прывілеяваныя” ўмовы атрымання візаў, ужо “еўрапеізаваліся,” ў той час як вышэй азначаныя катэгорыі яшчэ не вырашылася канчаткова ў сваіх геапалітычных і цывілізацыйных арыентацыях. Даступнасць падарожжаў па еўрапейскіх краінах падаецца выключна важнай, для таго, каб пераканаць гэтых людзей у правільнасці праеўрапейскага выбару. Аблягчэнне візавага рэжыму выключна для льготных катэгорыяў грамадзянаў - гэта страчаны шанец ЕС, акт самаўстрымання ад найбольш дзейснага інструменту, праз які Еўрасаюз рэальна можа аказаць моцны ўплыў на сацыяльныя і палітычныя змены ў Беларусі шляхам стымулявання зменаў у масавай свядомасці.
 
Акрамя таго, важна зазначыць і дастаткова значны негатыўны інфармацыйны эфект ад падвышэння кошту на візы. Кіраўніцтва беларускай дзяржавы актыўна выкарыстоўвала візавую праблему для абгрунтавання свайго тэзісу пра тое, што ў Еўропе ніхто беларусаў не чакае, а таксама для дэманстрацыі тэзы пра тое, што ЕС, а не афіцыйны Мінск, узяў курс на ізаляцыю Беларусі. Ужо зараз можна рабіць некаторыя заключэнні зыходзячы з дадзеных апошніх сацыялагічных апытанняў.
 
Гэтак, нацыянальныя апытанні НІСЭПД паказваюць двухразовы рост колькасці рэспандэнтаў, якія лічаць, што суседнія з Беларуссю краіны сталі жыць лепш пасля далучэння да ЕС (38,3% у сакавіку 2008 супраць 19,4% у снежні 2005 г.). Можна меркаваць, што гэтыя лічбы з’яўляюцца непасрэдным вынікам росту колькасці беларускіх грамадзян, наведаўшых Польшчу, Літву і Латвію пасля іх уваходжання ў Еўрасаюз. У 2007 годзе іх колькасць складала прыкладна паўмільёны чалавек (адпаведна з колькасцю выдадзеных віз). Аднак, у той жа час, не назіраецца адпаведнага росту прыхільнікаў уступлення Беларусі ў ЕС, а наадварот з канца 2007 года назіраецца 2-адсоткавае падзенне. Верагодна, што еўрааптымістычныя настроі блакуюцца палітыкай самога Еўрасаюза, які не спяшаецца з абяцаннямі сяброўства для Беларусі, але, наадварот, падвышае кошты на візы, з чаго звычайныя грамадзяне робяць выснову пра адсутнасць еўрапейскай перспектывы для Беларусі.
 
Дылемы для Бруселя - і для Мінска
 
У пытанні шэнгенскіх віз для Беларусі Еўрапейскі саюз апынуўся ў вельмі складанай сітуацыі. З аднаго боку, ЕС ставіць сабе мэту дэмакратызаваць Беларусь, у тым ліку і праз нарошчванне кантактаў на ўзроўні грамадства, а з іншага - вымушаны робіць такія непапулярныя захады, як падвышэнне коштаў на візы, што абсалютна не адпавядае вышэй адзначанай мэце. Гэтым ён сам руйнуе ўяўленне пра сябе як пра адкрытую структуру, якая імкнецца пашыраць дэмакратыю і стабільнасць на суседнія краіны.
 
Усе краіны ЕС павінны збіраць аднолькавы консульскі збор у памеры 60 Еўра з грамадзян трэціх краін, калі паміж гэтымі краінамі і ЕС няма пагаднення пра бязвізавы рэжым, або пагаднення пра спрашчэнне візавага рэжыму (як у выпадку з Расіяй, Украінай і Малдовай). Беларусь тэхнічна падпадае пад палітыку суседства ЕС (ENP), але яе ўладамі не падпісаны План дзеянняў. Але цалкам удзельнічаць у палітыцы суседства, які і ў паўнавартасных перамовах па высокім узроўні, Беларусь не мае магчымасці пакуль не выканае ўмовы, выстаўленыя Еўрасаюзам у дакуменце “Што Еўрапейскі саюз можа даць Беларусі”. Адпаведна, гэтыя 12 умоваў ЕС не будуць выкананыя, бо яны непрымальныя для беларускага кіраўніцтва. А значыць трэба шукаць нейкае іншае выйсце з гэтай сітуацыі.
 
Ці выгадна самому Еўрапейскаму саюзу зніжэнне кошту шэнгенскай візы для Беларусі? На гэта пытанне нельга адказаць адназначна. З аднаго боку, змяншэнне кошту візы спрыяе дасягненню Еўрасаюзам сваёй мэты дэмакратызаваць Беларусь праз пашырэнне кантактаў і свабодны абмен інфармацыяй; аднак гэта актуальна толькі пры дапушчэнні, што павелічэнне колькасці беларусаў, наведаўшых ЕС, нейкім чынам спрыяе трансфармацыі іх свядомасці і ўзмацняе праеўрапейскія настроі. Аднак гэта можа быць невідавочным для саміх еўрапейцаў, ці прынамсі можна казаць пра доўгатэрміновую тэндэнцыю зменаў у грамадскай свядомасці, пазітыўны эфект ад якой прыйде не сёння і не заўтра. У кароткачасовай перспектыве, аднабаковае зніжэнне візавых коштаў для Беларусі стварае прэцэдэнт, да якога будуць апеляваць іншыя суседзі ЕС. ЕС, аднак, не імкнецца дыферэнцаваць сваю палітыку суседства.
 
Немагчыма сцвярджаць, што афіцыйныя беларускія ўлады са свайго боку зацікаўленыя ў зніжэнні цаны шэнгенскай візы. З аднаго боку, беларускі МЗС актыўна займаецца ў Бруселі лабіраваннем зніжэння візавага збору. З іншага - сітуацыя для афіцыйнага Мінску ў любым разе выйгрышная. Калі ўдасца дамагчыся зніжэння кошту візаў ці спрашчэння працэдуры іх атрымання, гэта будзе выкарыстана як доказ паспяховай афіцыйнай знешняй палітыкі. У выніку ж правалу гэтых намаганняў, сітуацыя будзе выкарыстана як доказ варожасці Еўропы да простых беларусаў. Акрамя таго, беларускае кіраўніцтва добра ўсведамляе, што чым менш будзе кантактаў паміж беларусамі і еўрапейцамі, тым прасцей будзе кантраляваць унутрыпалітычную сітуацыю. Лягчэй за ўсё такую палітыку праводзіць рукамі самога Еўрапейскага саюза. Такое жаданне беларускага кіраўніцтва, апрача ўсяго іншага, з’яўляецца адной з прычынаў невыканання дванаццаці патрабаванняў ЕС і перыядычных штучна створаных абвастрэнняў у еўрапейска-беларускіх адносінах.
 
Зрухі ў ЕС
 
Як пазітыўную тэндэнцыю і дасягненне можна адзначыць тое, што пад уплывам інфармацыйных кампаній і лабіравання пытання грамадзянскімі структурамі, шэраг еўрапейскіх палітыкаў пачалі рабіць пэўныя крокі ў бок вырашэння праблемы. Візавая праблематыка пачала актыўна дыскутавацца як на нацыянальным узроўні, так і ў інстытуцыях ЕС.
 
Гэтак, з ініцыятывы фракцыі сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце (Юстас Палецкіс з Літвы, Генавефа Грабоўска з Польшчы і Ханэс Свобада з Аўстрыі) пры актыўным удзеле брусельскага “Oфісу за дэмакратычную Беларусь,” быў распачаты збор подпісаў за змяншэнне кошту шэнгенскіх візаў для Беларусі. Але гэтая акцыя не была дастаткова паспяховай, бо многія еўрапейскія дэпутаты адмовіліся падпісвацца пад дэклярацыяй з прычыны жорсткіх дзеяньняў ўладаў Беларусі падчас акцыі апазыцыі 25 сакавіка ў Мінску.
 
Адразу некалькі камітэтаў нямецкага Бундэстагу ўвосень 2007 года таксама наладзілі абмеркаванне магчымасці зніжэння кошту шэнгенскай візы для Беларусаў. Нямецкія парламентарыі прапанавалі свайму ўраду зрабіць візы для грамадзян Беларусі, маладзейшых за 25 гадоў, бясплатнымі, а таксама адмяніць візавы збор з тых, хто едзе ў Нямеччыну ў рамках культурных і навуковых абменаў. Акрамя таго, прапаноўвалася знізіць кошт віз для насельніцтва з нізкім узроўнем прыбыткаў з 60 да 35 еўра. Але і там не атрымалася заваяваць падтрымку большасці дэпутатаў.
 
Чэшскія палітыкі на чале з былым прэзідэнтам краіны Вацлавам Гавэлам таксама звярнуліся да аб’яднанай Еўропы з прапановай у аднабаковым парадку панізіць кошт Шэнгена для беларусаў, тлумачачы такую меру неабходнасцю спрыяння дэмакратызацыі Беларусі.
 
21 красавіка 2008 года ў Еўрапейскім Парламенце адбыліся дэбаты на тэму атрымання Шэнгенскіх віз грамадзянамі Украіны і Беларусі. Дыскусія праходзіла з удзелам прадстаўніка Еўрапейскай Камісіі. Ад імя гэтай інстытуцыі выступіў Камісар па транспартнай палітыцы, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай Камісіі Жак Баро. Амаль усе выступоўцы, якія прадстаўлялі розныя краіны ЕС і розныя палітычныя фракцыі ў Еўрапарламенце, пагадзіліся, што беларускія грамадзяне не павінны пакутаваць двойчы: ад рэпрэсіўнага рэжыму з аднаго боку і ад высокіх коштаў на Шэнгенскія візы - з іншага. Выказываліся нават меркаванні, што візавая палітыка ЕС з’яўляецца ўскосным чыннікам мацавання палітычнага ладу ў Мінску. Аднак, паводле словаў сп. Баро, “пачатак абмеркавання спрашчэння візавых працэдур з Беларуссю пакуль не прадугледжаны,” паколькі ў Беларусі надалей працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.
 
Такім чынам, аднаго боку існуе разуменне таго, што грамадзяне Беларусі не павінны несці пакаранне за дзейнасць свайго кіраўніцтва, а з іншага - еўрапейскія палітыкі не могуць спрасціць візавую працэдуру менавіта з-за “палітычнага клімату” ў Беларусі. Аднак атрымліваецца, што ў адказ на ўзмацненне палітычных рэпрэсіяў, пакідаецца ў сіле палітыка, якая ўскосна ўзмацняе рэжым, які гэтыя рэпрэсіі праводзіць. Такая сітуацыя падаецца алагічнай, калі не абсурднай.
 
Рэкамендацыі
 
У кароткатэрміновай перспектыве, у мэтах зніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларусаў на сённяшні дзень могуць быць задзейнічаны некалькі механізмаў.
 
1. Грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама зацікаўленым групам унутры Еўрапейскага саюза варта працягваць спробы правесці праз Раду ЕС рашэнне аб зніжэнні кошту шэнгенскай візы для беларусаў, а таксама, што не менш важна, аб спрашчэнні візавай працэдуры. Дзеля таго, каб гэта стала магчымым, неабходна перш за ўсё шырокая інфармацыйная і лабісцкая кампанія на ўзроўні нацыянальных урадаў, якія мусяць паставіць гэтае пытанне на ўзроўні Рады. Стварэнне кааліцыі з 8-9 краінаў - сябраў ЕС па “візавым пытанні” шматразова падвышае шанцы на поспех. Прысутнасць аднаго ці некалькіх асноўных еўрапейскіх гульцоў са “старых” сябраў ЕС з’яўляецца абсалютна неабходным чыннікам поспеху. Варта таксама працягваць зборы подпісаў сярод еўрапарламентараў, накіраванне петыцыяў і адкрытых лістоў у Раду ЕС, арганізацыю шэрагу публікацыяў у буйнейшых еўрапейскіх СМІ.
 
2. Беларуская грамадзянская супольнасць мусіць зразумець, што бясконцыя апеляцыі да ЕС без адпаведных дзеянняў унутры краіны будуць малапрадуктыўныя. Адначасова з дзеяннямі ў краінах - сябрах Саюза неабходна праеўрапейская кампанія ўнутры Беларусі, каб прадэманстраваць еўрапейскі выбар беларусаў, і інфармацыйная кампанія ў ЕС з мэтай прадставіць Беларусь у выглядзе унікальнага выпадку для знешняй палітыкі ЕС. Напрыклад, добрым інфармацыйным крокам была бы грамадзянская кампанія за зніжэнне кошту беларускіх візаў для грамадзянаў ЕС. Нават калі кампанія не дасягне практычнай мэты, яна можа быць добрым знакам таго, што ідэя еўрапейскай салідарнасці ўкараняецца і па-за межамі ЕС. Кумулятыўны эфект ад адначасовай рэалізацыі мерапрыемстваў як унутры Беларусі, так і ўнутры ЕС можа значна падвысіць шанцы вырашыць візавую праблему.
 
3. Нельга забывацца пра варыянт, паводле якога рашэнне пра зніжэнне або скасаванне консульскага збору ў кожным канкрэтным выпадку можа прымаць амбасадар або консул той краіны, у чыю амбасаду была пададзена заяўка на шэнгенскую візу. Такое рашэнне можа быць прынятае нават у выпадку, калі заяўнік не патрапляе ні ў адну льготную катэгорыю. Гэты варыянт дае магчымасць большасці заяўнікоў выдаваць бясплатныя візы. Безумоўна, пры такой схеме ўся адказнасць кладзецца на кіраўніка дыпмісіі, але пры палітычнай згодзе міністэрства замежных спраў яго краіны гэта адказнасць для амбасадара будзе цалкам пад’ёмнай. Калі кіраўнікі дыпмісіяў зацікаўленых еўрапейскіх краін у Беларусі здолеюць прыйсці да нефармальнага “джэнтльмэнскага” пагаднення адносна такой схемы выдачы віз, то цалкам магчыма абыйсці складаны і занадта доўгі варыянт з прыняццём адмысловага рашэння па візах Радай ЕС.
 
Трэба зазначыць, што акурат такая гнуткасць у выдачы візаў была рэкамендавана Еўрапейскай камісіяй у non-paper “Аблягчэнне візавага рэжыму ЕС для краінаў-удзельніц Еўрапейскай палітыкі суседства” ад 4 снежня 2006 года. У ёй утрымоўваецца прамы заклік да краінаў-сябраў ЕС да “больш шырокага выкарыстання, ужо зараз (г.зн., у снежні 2006 г. - Д. М. ) існуючай гнуткасці ў шэнгенскім праве (то бок, выдача шматразовых візаў і запыт у дабрасумленных вандроўнікаў меньшай колькасці падцьвярджаючых дакументаў).” Непрымяненне гэтай рэкамендацыі да Беларусі - краіны, на якую распаўсюджваецца Еўрапейская палітыка суседства з-за таго, што з краінай не падпісаны План дзеянняў, будзе яшчэ адным прыкрым актам “двайнога пакарання” беларускіх грамадзянаў.
 
4. У якасці альтэрнатыўнага варыянту можа быць выкарыстана магчымасць выдачы зацікаўленымі краінамі (у першую чаргу Польшчай, Літвой і Латвіяй) нацыянальных візаў, якія даюць дазвол на паездкі выключна па тэрыторыі краіны, якая выдала візу. Такія візы могуць выдавацца для працаўладкавання ў дадзенай краіне.
-30%
-17%
-5%
-10%
-90%
-20%
-25%
-20%
-80%