Поддержать TUT.BY
63 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «„Перевернуть страницу“ нельзя, психика так не работает». Психиатр, отсидевший «сутки», о том, что мы переживаем
  2. Условия, отношение и распорядок. Что пишут о жизни в колонии и СИЗО фигуранты «политических» дел
  3. Авария на теплосетях в Минске: отопление и горячую воду обещают включить к 16 часам 22 января
  4. ЕС: Санкции в отношении Беларуси пока не дали никакого эффекта
  5. Доценту из ПГУ после 15 суток ареста дали еще столько же. Оба раза — по 23.34
  6. «Даже по московским меркам это элитное жилье». «А-100» презентовала квартал у площади Победы
  7. Туманы, немного дождя и снега. В выходные будет теплее обычного
  8. Пять лучших сериалов о сексе, от которых точно кайфанут зумеры
  9. Какие курсы доллара и евро установили обменники 22 января
  10. Взяли на тест Samsung Galaxy S21 Ultra и фотографировали на него весь вечер. Что получилось
  11. Беларусь хотела повысить тариф на транзит российской нефти на 25%, но вышло гораздо меньше
  12. Штрафы за участие в несанкционированной акции скоро вырастут до 100 базовых. Что изменится с новым КоАП?
  13. Акции протеста, самоподжог на площади, губернатор у Лукашенко. Что происходит в Беларуси 22 января
  14. Выросла на ферме и вышла замуж за парня, с которым встречалась 10 лет. Лучшая биатлонистка прямо сейчас
  15. «Лукашенко меня не обувал, чтобы я сейчас переобулась». Анжелика Агурбаш об отношении к ситуации в стране
  16. Шахтеры, которые ушли в стачку, ответили на обещания «Беларуськалия» взять их обратно на работу
  17. У Дома правительства 35-летний мужчина совершил самоподжог. Он жив, но у него ожоги более 50% тела
  18. «Два с половиной года мы боремся за жизнь». История Надежды, чья дочь больна раком
  19. В Москве задержан боец Алексей Кудин, ему грозит отправка в Беларусь и суд за августовские события
  20. «200 гостей гуляли два дня». Как сложилась судьба новобрачных, которых искали читатели TUT.BY
  21. Вспоминаем, как местные отстояли Грушевский сквер и какие проблемы остались сейчас
  22. Лукашенко о госинвестпрограмме: Удивляет потеря отдельными членами правительства реалий, в которых мы живем
  23. «В 115 ответили: «Ну вы же взрослые, сами решите». Как дела в минской Малиновке, где нет отопления и горячей воды
  24. Видеоурок. Как выбраться даже из глубокого снега без буксира
  25. Стали известны планы по строительству жилья на 2021 год. Что, где и сколько?
  26. «Мы уже неделю „на осадном положении“». Как жителей минских многоэтажек обходит милиция
  27. У меня в венах тромбы? Сосудистый хирург отвечает на шесть частых вопросов
  28. «Около двух месяцев нигде не участвую». Борисовчанки утверждают: их судили за акции, где их не было
  29. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  30. Норвежская компания Yara отреагировала на заявления «Беларуськалия» по возврату уволенных работников


Справаздачныя зьезды найбуйнейшых апазыцыйных партыяў Беларусі (АГП і БНФ) у гэтым і мінулым годзе, а яшчэ раней — падзеі 2006 г. і стварэньне руху "За Свабоду", зноў паставілі ў цэнтар увагі пытаньне пра канфлікт пакаленьняў унутры беларускай апазыцыі. Канфлікт гэты, на думку некаторых аналітыкаў, выяўляецца ў імкненьні больш маладога пакаленьня ў складзе палітычных партыяў уплываць на партыйныя рашэньні і прадстаўляць свае інтарэсы ў кіраўнічых органах партыяў, што натыкаецца на супрацьстаяньне старэйшай, больш кансэрватыўнай, генэрацыі палітыкаў.

Для таго, каб даказаць існаваньне канфлікту пакаленьняў у беларускай апазыцыі, неабходна спачатку даведацца, ці ёсьць выразны разрыў паміж пакаленьнямі ў апазыцыі. У гэтых мэтах было праведзена невялікае дасьледаваньне ўзроставага складу найбольш буйных і ўплывовых апазыцыйных партыяў — Беларускага Народнага Фронту, Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў беларускай. Вось некаторыя вынікі гэтага дасьледаваньня.

Сярэдні ўзрост кіраўніцтва палітычных партыяў

Сярэдні ўзрост кіраўніцтва (старшыня, намесьнікі, кіраўнікі абласных структур):
ПБНФ — 40,7, АГП ‑‑ 50,3, ПКБ — 56,8

Сярэдні ўзрост сябраў кіраўнічага органу (Сойм, Палітрада, або ЦК):
ПБНФ — 44,7, АГП — 50,4, ПКБ ‑‑ 54

* * *

Дыяграма 1. Узроставыя групы ў Партыі БНФ


Дыяграма 2. Узроставыя групы ў АГП


Дыяграма 3. Узроставыя групы ў ПКБ

* * *

Як паказваюць пададзеныя зьвесткі, сярэдні ўзрост партыйнай эліты дастаткова салідны, і ён павялічваецца пры пераходзе ад правага краю палітычнага спэктра да левага (у гэтую схему добра ўпісваецца і партыя БСДП(Г), сярэдні ўзрост кіраўніцтва якой складае 53,3 гады). Апошняе можа сьведчыць як пра непапулярнасьць сярод моладзі левай ідэалёгіі, гэтак і пра большую ўнутрыпартыйную дэмакратыю правацэнтрысцкіх партыяў.

Ва ўсіх разгляданых партыях дастаткова нязначную праслойку складаюць сябры партыяў векам ад 35 да 45 год. Гэта можа быць сьведчаньнем адсутнасьці пераемнасьці ў партыйнай традыцыі праз вымываньне вельмі важнай узроставай катэгорыі, якая складаецца з найбольш самастойных, прафэсійных і мэтанакіраваных людзей, на піку сваіх творчых магчымасьцяў. З тых або іншых прычынаў партыйная моладзь, прайшоўшы "курс" сацыялізацыі ўнутры партыі і дасягнуўшы пэўных пасадаў, пакідае палітычную дзейнасьць для таго, каб рэалізавацца ў іншых сфэрах жыцьця. Такая сытуацыя назіраецца практычна ва ўсіх апазыцыйных палітычных партыях Беларусі.

Такім чынам, можна канстатаваць наяўнасьць разрыву пакаленьняў унутры беларускай апазыцыі. Асабліва гэты тэзіс справядлівы для Партыі камуністаў беларускай, дзе больш за 80% палітычнай эліты складаюць людзі старэйшыя за 45 год. Прычыны разрыву пакаленьняў могуць быць самыя розныя: адсутнасьць бачных пэрспэктываў прыходу да ўлады ў краіне, немагчымасьць рэалізаваць сябе ўнутры партыі (у тым ліку і дзеля канфлікту пакаленьняў), зьмена жыцьцёвых прыярытэтаў, боязь рэпрэсіяў, адсутнасьць эфэктыўнай моладзевай палітыкі на больш раньнім этапе разьвіцьця партыі, што, у сваю чаргу, прывяло да зьніжэньня колькасьці сяброў партыі сярэдняга веку і інш.

Разам з тым, разрыў пакаленьняў не заўжды павінен прыводзіць да канфлікту пакаленьняў. Хутчэй, да яго можа прывесьці такая канфігурацыя ўнутры партыі, калі старэйшае і маладзейшае пакаленьні маюць сувымерны колькасны склад і ўплыў унутры партыі і пры гэтым партыйная моладзь мае непрапарцыйнае прадстаўніцтва ў кіраўнічых органах палітычнай партыі. Канфлікт можа назірацца таксама пры наяўнасьці сур’ёзных супярэчнасьцяў у праграмах разьвіцьця партыі, прадстаўленых рознымі пакаленьнямі ўнутры партыі. У выпадку разгляданых партыяў мы такой канфігурацыі не назіраем.

Маладое пакаленьне прадстаўлена ў кіраўнічых органах апазыцыйных партыяў больш‑менш прапарцыйна (што, аднак, не дае поўнага ўяўленьня пра ступень яго ўплыву на прыняцьце ключавых рашэньняў — гэта прадмет для больш шырокага і дэталёвага дасьледаваньня), не існуе кардынальнага разыходжаньня ў бачаньні партыйнай стратэгіі і разьвіцьця краіны. Да таго ж, маладзейшае пакаленьне партыйнай эліты прайшло сацыялізацыю ўнутры ўласнае партыі, што не дае падставаў чакаць ад яго кардынальна інакшых спосабаў вядзеньня палітычнай барацьбы і рэалізацыі партыйных задачаў.

Тую незадаволенасьць партыйным кіраўніцтвам, якая была артыкуляваная, у прыватнасьці, пад час апошніх справаздачна‑выбарчых зьездаў Партыі БНФ і АГП, варта, хутчэй за ўсё, аднесьці не да праяваў канфлікту пакаленьняў унутры гэтых партыяў, а да барацьбы разнастайных унутрыпартыйных груповак і асоб пры агульнай незадаволенасьці партыйнымі лідэрамі, якія не зьмяняліся ўжо на працягу многіх гадоў.

Сапраўдны ж канфлікт пакаленьняў выявіўся пад час падзеяў вясны 2006 г., і ў прыватнасьці падчас "Плошчы", калі пад уплывам электаральнай мабілізацыі і жорсткіх дзеяньняў улады адносна мірных дэманстрантаў пачалі ўтварацца групы супраціву, якія вельмі жорстка дыстанцыявалі сябе ад традыцыйнай партыйнай апазыцыі, якая, на іх думку, адказная за шматлікія правалы і паразы і ня здольная да сапраўднага супраціву. Прадстаўнікі гэтай новай хвалі супраціву акурат і ўяўлялі зь сябе зусім новую генэрацыю несыстэмнай апазыцыі, якая не пагаджалася са стратэгіяй апазыцыйных партыяў, з прынцыпамі іх дзейнасьці, не была носьбітам "партыйнай культуры" і мела адрознае бачаньне сытуацыі. Гэтае пакаленьне ўяўляла відавочную пагрозу для традыцыйнай партыйнай апазыцыі, і таму гэты велізарны патэнцыял моладзевай актыўнасьці ня быў ніякім чынам выкарыстаны апазыцыйнымі партыямі і, пазьней, сышоў на нішто. Але ў выпадку рэалізацыі іншай стратэгіі, згодна зь якой арганізацыйная матрыца "старых" партыяў наклалася б на хвалю несыстэмнага і спантаннага моладзевага супраціву, дэмакратычныя сілы маглі б атрымаць нашмат больш магутны і актыўны рух, чым пазьней утвораны Рух "За Свабоду".

Такім чынам, вынікі дасьледаваньня дазваляюць зрабіць выснову пра наяўнасьць разрыву пакаленьняў у беларускай сыстэмнай апазыцыі, які на сёньняшні дзень, аднак, не прыводзіць да канфлікту пакаленьняў.

Дзяніс Мельянцоў

-20%
-20%
-40%
-40%
-20%
-15%
-30%
-50%
-25%
-30%
-20%