177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  2. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  3. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  4. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  5. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению
  6. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  7. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  8. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  9. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  10. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  11. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  12. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  13. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  14. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  15. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  16. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  17. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  18. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  19. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  20. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  21. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  22. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  23. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  24. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  25. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  26. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  27. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  28. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  29. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  30. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США


У рэдакцыю "Нашай Нівы" патрапіла анкета пад назвай "Меркаваньне студэнтаў пра ВНУ і розныя аспэкты свайго жыцьця". На вокладцы пазначана, што распрацаваная яна ў траўні 2008 г. Інфармацыйна‑аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Анкету гэтую нібыта распаўсюджвалі сярод студэнтаў аднаго зь менскіх ВНУ.

Апытанка прапануе адказаць на 76 пытаньняў. Сярод іх трапляюцца, як датычныя выключна жыцьця студэнтаў, гэтак і аспэктаў грамадзка‑палітычнага жыцьця ‑‑ удзел у будучых парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах, стаўленьне да мовы і г.д. Так, студэнтаў просяць адказаць, за якога кандыдата яны гатовыя прагаласаваць на бліжэйшых парлямэнцкіх выбарах, а таксама на прэзыдэнцкіх — у выпадку, калі б яны адбыліся заўтра.

Варта адзначыць, што сярод варыянтаў адказаў знайшлося месца для апазыцыйных кандыдатаў увогуле (выбары ў парлямэнт), і для Аляксандра Мілінкевіча з Аляксандрам Казуліным (выбары прэзыдэнта). Акрамя таго рэспандэнтам прапануецца ацаніць ролю апазыцыі ў нашым грамадзтве ды адказаць на пытаньне, ідэі і праграмы якіх палітычных партыяў найбольш ім імпануюць (у сьпісе прысутнічаюць усе вядомыя апазыцыйныя партыі).

Пытаньне №24 мае на мэце высьветліць, ці лічыць сёньняшняе студэнцтва дастатковай увагу дзяржавы да разьвіцьця нацыянальнай культуры. Наступнае па ліку пытаньне датычыць беларускай мовы — "Ці задавальняе Вас існы стан беларускай мовы ў рэспубліцы?". Асобнае пытаньне высьвятляе ступень дачыненьня студэнтаў да БРСМ.

Рэспандэнтам таксама прапануецца аддаць сымпатыі гістарычным дзеячам (ня больш, чым тром), сярод якіх называюцца князь Вітаўт, Кастусь Каліноўскі, Тадэвуш Касьцюшка, Вацлаў Гавэл, але й Іосіф Сталін, Пётар І, Юры Андропаў. Ідэальнага палітыка сярод замежных дзеячоў прапануецца пашукаць сярод такіх асобаў, як Уга Чавэса, Фідэля Кастра, Нурсултана Назарбаева, Хілары Клінтан ды іншых.

Міжнародную тэматыку працягвае пытаньне пра тое, што найбольш непакоіць сучаснага студэнта ў сьвеце. Гэта й напружанасьць у адносінах Беларусі з краінамі Эўразьвязу, і санкцыі ЗША супраць "Белнафтахіму", і праблемы ў дачыненьнях з Расеяй, а таксама непрыхаваная агрэсіўнасьць зьнешняй палітыкі ЗША ў дачыненьні Беларусі ды іншых краінаў, якая ўвесь час расьце.

Зьвяртае ўвагу на сябе шэраг пытаньняў, прысьвечаных абавязковаму разьмеркаваньню выпускнікоў ВНУ. Адно зь іх мае высьветліць, ці ведаюць увогуле будучыя спэцыялісты пра фінансавую адказнасьць за няяўку на месца разьмеркаваньня.

Асобным блёкам ідуць пытаньні, датычныя СМІ, якім апытаныя аддаюць перавагу. Сярод друкаваных выданьняў прапануюцца на выбар ня толькі дзяржаўныя, а сярод тэлеканалаў — таксама польскія і літоўскія.

Падсумоўваючы, можна адзначыць, што тэматыка і падбор пытаньняў робяць надзвычай цікавымі вынікі апытаньня. Застаецца толькі ўласна пытаньне, ці будуць яны апублікаваныя і даступныя грамадзтву.

Сямён Печанко

 

-35%
-15%
-5%
-17%
-15%
-30%
-10%