108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  2. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  3. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
  4. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  5. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  6. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  7. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  8. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  9. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  10. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  11. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  12. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  13. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  14. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  15. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  16. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  17. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  18. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  19. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  20. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  21. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  22. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  23. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  24. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  25. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  26. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  27. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  28. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  29. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  30. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей


У нядзелю ўвечары ў выніковай перадачы "Панарама тыдня" ў чарговы раз быў паказаны рэпартаж пра тое, што пасольства ЗША ўтрымлівае беларускую апазыцыю.

Фармальнай прычынай для такога матэрыялу сталі нядаўнія затрыманьні ля дыпляматычнага прадстаўніцтва старшыні берасьцейскай філіі Партыі БНФ Зьмітра Шыманскага і рэдактара тураўскай недзяржаўнай газэты "Вольныя навіны" Міхаіла Козела. Нагадаем, што 28 траўня гэтыя актывісты былі затрыманыя недалёка ад амэрыканскага пасольства. Іх даставілі ў Дэпартамэнт фінансавых дасьледаваньняў, дзе канфіскавалі ў кожнага прыкладна па 1700 даляраў, нібыта яны фальшывыя.

Былі паказаныя абрысы нейкага былога берасьцейскага апазыцыянэра, які згадзіўся расказаць "усю праўду пра Шыманскага". Голас казаў, што "Шыманскі звычайны апазыцыянэр, які любіць добра апрануцца, звазіць дзяўчат на прыроду, зьезьдзіць за мяжу". Расказваючы, як працуе "канвэер фінансаваньня апазыцыі", былі паказаныя кадры, як пры выхадзе з пасольства ЗША Шыманскага ўнутр будынку адразу ўвайшоў Козел.

Паводле журналіста БТ, утрыманьне апазыцыі адбываецца праз сыстэму малых грантаў, якія стабільна выдае пасольства. Былі названыя прозьвішчы тых людзей, якія канкрэтна гэтым займаюцца, як зь беларусаў, так і з амэрыканцаў. Чарговы раз пасольства ЗША атрымала за тое, што спынілася выдача візаў.

Былі паказаныя таксама словы "касіра амэрыканскага пасольства" і былога супрацоўніка дыппрадстаўніцтва. Апошні (твар ягоны не паказваўся, а прозьвішча не называлася) прызнаўся, што малы грант можа атрымаць толькі апазыцыянэр, які напіша, што грошы неабходныя для змаганьня з дыктатурай. "Просты сьмяротны такі грант атрымаць ня можа", - сказаў ён.

Потым быў названы канкрэтны сьпіс апазыцыянэраў, якія доўгі час знаходзяцца на амэрыканскім утрыманьні. Сярод іх былі названыя прозьвішчы дачкі палітвязьня Юліі Казулінай, старшыні незарэгістраванага праваабарончага руху "Вясна" Алеся Бяляцкага, былой намесьніцы старшыні АГП Людмілы Гразновай, галоўнага рэдактара "Народнай волі" Іосіфа Сярэдзіча, адвакаткі Веры Страмкоўскай, Юрася Губарэвіча, якога папікнулі тым, што умудраецца займаць адразу два намесьніцкіх крэслы, як у Партыі БНФ, так і ў Мілінкевіча.

Юрась Губарэвіч на гэта кажа так: "Для мяне гонар аказацца ў такой пачэснай кампаніі. А калі сур’ёзна, то добрыя стасункі з амэрыканскім пасольствам былі ўсталяваныя яшчэ за час майго дэпутацтва ў белаазёрскім гарсавеце. Дзякуючы дапамозе былога пасла Козака ў Белаазёрск было дастаўлена вялікая партыя мэдыкамэнтаў. І цяпер між намі застаюцца пэўныя рабочыя кантакты. Калі БТ зьвярнула на мяне ўвагу, то значыць дзейнічаю ў слушным накірунку".

Нейкае імгненьне быў паказаны іншы сьпіс палітыкаў, журналістаў, якіх нібыта таксама фінансуе амэрыканскі ўрад.

Неаднаразова ў кадры мільгалі лідэры апазыцыйных партый - Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч, Анатоль Ляўковіч, Ігар Рынкевіч, Павал Севярынец і Аляксей Шэін, - якія стаялі ля дзьвярэй пасольства ЗША. Паводле камэнтару, прыйшлі яны, натуральна, за грашыма.

Былі прадэманстраваныя запісаныя на камэру сьведчаньні Шыманскага і Козела. Апошні доўгі час адмаўляўся нешта гаварыць. Калі запыталіся, чаму ён маўчыць, актывіст руху "За свабоду" адказаў, што баіцца: "Калі не пасадзіце, дык заб’яце"

Зьміцер Панкавец
-30%
-33%
-60%
-20%
-20%
-25%
-50%
-20%
-15%