29 траўня ў Варшаве прадстаўнiкi беларускай апазiцыi заявiлi, што не будуць байкатаваць парламенцкiя выбары, а пойдуць на iх разам. Усяго вылучана 110 кандыдатаў у дэпутаты ПП НС, з iх толькi 10 — жанчыны.
Пра еднасць заявiлi Лявон Баршчэўскi (кiраўнiк партыi БНФ), Сяргей Калякiн (кiраўнiк Партыi камунiстаў Беларускай), Вiктар Карнiенка (дарадца Аляксандра Мiлiнкевiча), Анатоль Ляўковiч (в.а. лiдэра беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi"Грамада") i Анатоль Лябедзька (кiраўнiк АГП).
А.Лябедзька: "Рашэнне прынятае. Мы сказалi "не" байкоту. Мы прынялi рашэнне пра абмежаваны, але вельмi актыўны ўдзел у выбарах. Мы пакiнулi за сабою права зняць кандыдатаў, калi не будзем дапушчаныя да падлiку галасоў. Байкот выбараў ва ўмовах Беларусi не дасць Аб'яднаным дэмакратычным сiлам шмат плюсоў. Мы прынялi дакумент, якi падпiсалi 8 палiтычных структураў. У адпаведнасцi з гэтым дакументам мы ўзгаднiлi адзiны спiс: 110 акругаў, 110 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, якiя прадстаўляюць 11 палiтычных i грамадскiх аб'яднанняў".
Святлана Адзiнец