Уладзімір Саўчанка. Фота БелТА
Уладзімір Саўчанка. Фота БелТА.
Падставай сталii шматлiкiя парушэннi заканадаўства аб непоўнагадовых i моладзi. У 11 раёнах Гродзенскай вобласцi на працягу 2008 года назiраюцца адмоўныя тэндэнцыi ў структуры i дынамiцы падлеткавай злачыннасцi.

Паводле праверкi Генеральнай пракуратуры вызначана, што не выконваюцца як патрабаваннi заканадаўства аб прафiлактыцы бездагляднасцi i правапарушэннях непоўнагадовых, так i дэкрэт прэзiдэнта №18 "Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей у недобранадзейных сем"ях".

Як паказала практыка пракурорскага нагляду, у рэгiёне практычна паўсюдна не дасягнута асноўная мэта дэкрэта кiраўнiка краiны - пакрыццё бацькамi выдаткаў на выхаванне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным утрыманнi.

Не памяншаецца на Гродзеншчыне i колькасць злачынстваў, здзяйсненне якiх ажыццяўляюць групы падлеткаў у стане алкагальнага ап"янення ў перыяд непагашанай судзiмасцi, а дзейнасць шматлiкiх саветаў па прафiлактыцы ва ўстановах адукацыi носiць фармальны характар.

Паводле вынiкаў праверкi Генеральнай пракуратуры Уладзiмiр Саўчанка атрымаў прадпiсанне, якое прадугледжвае неадкладнае ўстараненне не толькi парушэнняў заканадаўства, але i iх прычын.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-11%
-40%
-20%
-10%
-40%
-10%
-25%
-20%