фотоАнглійскі піяршчык Цімаці Бэл зноў прыедзе ў Мінск на сустрэчу з беларускім кіраўніком. Да гэтага часу ён не атрымаў аніякага адказу ад Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, што больш за два тыдні таму лорд Бэл адаслаў кіраўніку дзяржавы свой план па змяненні вонкавага іміджу Беларусі. Як раней паведамляла Еўрарадыё, англійскі дакумент дзесьці заблукаў у калідорах беларускіх чыноўнікаў.

У інтэрв’ю Еўрарадыё лорд Бэл паведаміў, што плануе сустрэчу з беларускім прэзідэнтам менавіта з-за таго, што так і не атрымаў аніякага адказу з Беларусі:

“Мы яшчэ не падпісалі кантракт, бо пакуль што не абгаворвалі план з вашым урадам. Я пакуль не атрымаў аніякага адказу ад вашага прэзідэнта, таму планую ў бліжэйшыя некалькі тыдняў сустрэцца з Лукашэнкам. Мы абмяркуем мой план: у выніку альбо падпішам кантракт, альбо не”.
-50%
-50%
-15%
-10%
-20%
-34%
-10%