Крызіс у адносінах Беларусі і ЗША набывае новае адценне - выбухнуў шпіёнскі скандал. На канспіратыўнай кватэры ў беларускай сталіцы затрыманая група грамадзян, якія з дапамогай спецабсталявання, нібыта, выконвалі заданні прадстаўніка амерыканскай спецслужбы. Пра гэта ў нядзелю паведаміў Першы нацыянальны тэлеканал.

Агенства “Интерфакс-Запад” са спасылкай на беларускае тэлебачанне распаўсюдзіла інфармацыю, што “амбасада ЗША пад прыкрыццём барацьбы з тэрарызмам арганізавала шпіёнскую сетку сярод грамадзян краіны”. Яе задачай быў “збор і перадача амерыканскаму боку па заданні ФБР звестак для выкарыстання іх для нанясення стратаў Беларусі”.

Як паведамляе сайт газеты “Взгляд”, у склад групы ўваходзілі каля 10 чалавек, якія кантактавалі толькі з куратарам - кадравым супрацоўнікам ФБР, які з’яўляўся дыпламатам амбасады ЗША. Група, нібыта, была забяспечана спецабсталяваннем - фотаапаратамі, біноклямі, відэакамерамі і тэлефонамі. У сталіцы яны “фіксавалі ўсё, да чаго мае цікаўнасць служба бяспекі ЗША”.

Першы нацыянальны тэлеканал сцвярджае, што ўдзельнікам групы было забаронена наведваць амбасаду і кантактаваць з яе супрацоўнікамі. З куратарам яны сустракаліся толькі на канспіратыўнай кватэры, якая знаходзілася ў 500 метрах ад амбасады ЗША. Там жа на кватэры падчас праверкі дакументаў і была затрыманая амаль у поўным складзе гэтая група. Адбылося гэта яшчэ 13 сакавіка.

Як адзначае “Интерфакс-Запад”, афіцыйных каментароў з боку амерыканскай амбасады пакуль не было.

Нагадаем, што летась у Беларусі была раскрытая “шпіёнская сетка польскай вайсковай выведкі” з пяці чалавек. Усе гэтыя людзі былі асуджаны.

Сюжет БТ об "американских шпионах" смотрим TUT.
-15%
-50%
-10%
-10%
-20%
-10%
-15%
-15%
-65%
-25%