169 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  2. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  3. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  4. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  5. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  6. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  7. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  8. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  9. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  10. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  11. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  12. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  13. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  14. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  15. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  16. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  17. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  18. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  19. В очереди больше 100 человек. Как в ТЦ «Экспобел» прививают всех желающих
  20. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  21. «1700 рублей, СМС о зачислении пришла ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  22. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  23. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  24. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  25. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  26. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  27. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  28. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  29. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  30. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было


фотоМілінкевіч, Гайдукевіч ды пакуль невядомы кандыдат ад БНФ будуць змагацца з адзіным кандыдатам ад апазіцыі і Лукашэнкам.

Віталіна Грахоўская

Мяркуючы па ўсім, вылучыць адзінага кандыдата ў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў на наступныя прэзідэнцкія выбары не атрымаецца. Выбары толькі ў 2011 годзе, а партыя БНФ ужо заяўляе, што рыхтуе свайго кандыдата. Пра свае прэзідэнцкія амбіцыі гаворыць і былы “адзіны” Аляксандр Мілінкевіч.

Па словах старшыні партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, заявы на ўдзел у выбарах ад партыі падалі ўжо Алесь Міхалевіч і Юрась Хадыка. Хаця мэта БНФ - каб адзіным кандыдатам ад аб’яднанай апазіцыі стаў сябра партыі. Калі не атрымаецца, Лявон Баршчэўскі пакідае як магчымасць непадпарадкаванне кангрэсу, дзе звычайна выбіраюць адзінага.

Лявон Баршчэўскі: “Пасля таго, як 14 год запар БНФ не вылучала свайго кандыдата пасля вылучэння Зянона Пазняка, я думаю, прыйшла пара. Мы ўсё ж такі самая моцная партыя. Мы павінны ісці са сваім кандыдатам. Мы разлічваем, што наш кандыдат павінен перамагчы менавіта як кандыдат ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Але я б ніякую магчымасць не выключаў”.

Мілінкевіч таксама бачыць сябе кандыдатам і таксама не адмаўляе магчымасці не падпарадкавацца Кангрэсу:

“Калі кангрэс будзе легітымным і я буду ў ім удзельнічаць, канечне, я падпарадкуюся. А калі кангрэс будзе такі, як летась у траўні, то я не думаю, што варта ўвогуле ў такім кангрэсе ўдзельнічаць”.

У палітыка ўжо ёсць каманда паліттэхнолагаў ды нават перадвыбарчы лозунг. Аднак пакуль вельмі туманны.

Аляксандр Мілінкевіч: “Я думаю, такія словы, як у нас былі - праўда, свабода - застануцца. Таму што менавіта гэтага не хапае. Але я б сёння таксама дадаваў еўрапейскія каштоўнасці, еўрапейскі выбар. Гэта дэмакратыя, гэта незалежнасць, гэта свабода чалавека, гэта рынкавыя змены ў краіне і хрысціянскія каштоўнасці таксама”.

Лідэр аб’яднанай апазіцыі Анатоль Лябедзька можа расчаравацца ў сваіх паплечніках:

“Калі гэта ў межах Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, то гэта не ёсць праблема. Калі гэта ідзе спроба стварыць 4-5 калон, якія пойдуць са сваім кандыдатам асобна на прэзідэнцкую кампанію, то гэта падарунак Аляксандру Рыгоравічу”.

Адзінага ў такіх умовах можа не быць наогул. Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч дакладна ідзе на выбары. Яму ніякія паліттэхнолагі не патрэбныя, лічыць палітык.

Сяргей Гайдукевіч: “Я самы вядомы чалавек у Беларусі. Зверху знаходзіцца толькі кіраўнік дзяржавы. Мне наконт іміджу думаць зусім не патрэбна. Таму што мне дастаткова толькі выйсці з машыны — і 90% людзей, якія знаходзяцца побач, мяне пазнаюць, усміхаюцца. Вельмі добрыя адносіны”.

Сярод патэнцыйных кандыдатаў тэарэтычна застаецца і Аляксандр Казулін. Але юрыст Міхаіл Пастухоў амаль развеяў надзеі на ўдзел палітыка ў прэзідэнцкіх выбарах. Нагадаем, палітык адбывае пакаранне ў 5,5 год, якое скончыцца у 2011 годзе.

Міхаіл Пастухоў: “Пасля адбыцця пакарання яшчэ ідзе судзімасць. Гэта нібы наступствы адбыцця пакарання. Калі судзімасць не будзе знятая, то ён не можа быць зарэгістраваным у якасці кандыдата ў прэзідэнты”.

Каб зняць судзімасць, трэба альбо каб вышэйшы суд перагледзеў прысуд і прызнаў яго неабгрунтаваным, альбо каб органы ўнутраных справаў, якія наглядаюць за былымі асуджанымі, хадайнічалі аб адмене судзімасці. У іншым выпадку судзімасць будзе цягнуцца ад аднаго да 8 год, нават калі Казуліна амністуюць ці памілуюць.

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч не лічыць, што выбары могуць стацца самымі масавымі. Дый да з’яўлення на іх новых твараў ён ставіцца скептычна.

Уладзімір Мацкевіч: “Думаю, што спіс кандыдатаў, якіх усур’ёз трэба браць у разлік, ён не будзе перавышаць 4-5 чалавек. Таму новыя твары… яны павінны былі б з’явіцца, але інфраструктура нашага палітычнага жыцця такая, што няма ніякіх падставаў для таго, каб хтосьці за гэты час мог раскруціцца”.

Але кандыдадатаў ужо даволі, хаця да выбараў яшчэ амаль два гады. Мілінкевіч, Гайдукевіч, хтосьці ад БНФ будуць змагацца з адзіным кандыдатам ад апазіцыі і Лукашэнкам. І гэта толькі пачатак…
-10%
-15%
-25%
-20%
-20%
-40%
-50%