172 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  2. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  3. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  4. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию
  5. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  6. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  7. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  8. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  9. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  10. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  11. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  12. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  13. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  14. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  15. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  16. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  17. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  18. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  19. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  20. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  21. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  22. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  23. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  24. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  25. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  26. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  27. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  28. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  29. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  30. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)


Освобождение стало "полной неожиданностью" для Андрея Климова. Об этом оппозиционный политик сообщил по прибытии на железнодорожный вокзал Минска утром 16 февраля встречающим его родственникам, друзьям и журналистам.
 
Как сообщает БелаПАН, А.Климов был освобожден 15 февраля из Мозырской исправительной колонии № 20 (Гомельская область), где отбывал наказание по обвинению в "публичных призывах к захвату государственной власти или насильственному изменению конституционного строя с использованием СМИ". Поводом для обвинения стали статьи Климова, опубликованные на сайте ucpb.org. Политик был арестован 3 апреля 2007 года и приговорен к двум годам лишения свободы с отбыванием наказания в колонии строгого режима.
 
Как рассказал А.Климов, его освободили с формулировкой "по прекращении срока наказания". "Я не ожидал того, что меня освободят. Я не понимал, что происходит. Я готовился к тому, что в мае, может быть, будет досрочное освобождение. Но после того как прочитал выступление президента перед студентами (12 февраля. — БелаПАН.), где он сказал, что вопрос с политзаключенными закрыт, я понял, что нам с Козулиным и Сдвижковым ничего не светит", — сказал А.Климов.
 
По словам политика, указ о его освобождении был подписан президентом 11 февраля, причем никаких условий при освобождении ему не ставили.
 
А.Климов также надеется, что в ближайшее время будут освобождены экс-кандидат в президенты Александр Козулин и журналист Александр Сдвижков, которых "Международная амнистия" признала политзаключенными: "Я очень хочу, чтобы Александр Козулин и Александр Сдвижков побыстрее вышли на свободу. Это было бы нормальным шагом на пути к нормальному диалогу власти — не с Евросоюзом или с США, а прежде всего с самими гражданами Беларуси".
 
В то же время Андрей Климов заявил журналистам, что не просил президента о помиловании и не признает себя виновным. "То, что я был осужден по такой статье за публикацию в интернете, — это нонсенс, это нецивилизованно, не по-европейски, — сказал А.Климов. — Хотя, конечно, я вынужден признать, что, возможно, в чем-то "перегнул палку". Но мы находимся в таком состоянии, когда власть игнорирует не только мнения людей, но и собственные законы, поэтому иногда приходится разговаривать на повышенных тонах и где-то переступать лексические нормы приличия. Мы находимся в состоянии какого-то перманентного кризиса своих прав, прав нормальных людей жить в нормальной европейской стране".
 
После освобождения Климов дал подробное интервью "Еўрарадыё".
 
- Сённяшняя ноч для вас была даволі незвычайная. Што вам снілася?
- Сёння ўначы мне снілася зона. Я ўзгадваў сваіх сяброў. І мне было шкада, што я пакінуў іх у адзіноце, што іх праблемы яшчэ не хутка вырашацца. Карацей, гэтай ноччу я яшчэ не бачыў, што я вольны чалавек. Мне здавалася, што я сам знаходжуся ў сне. І толькі калі я прыехаў у Мінск, я падумаў, што напэўна ўсё ж такі я на свабодзе. Гэта ўсё вельмі нечакана, як фантастыка, як у фільме з удзелам Арнольда Шварцэнегера “Успомніць усё”.
 
- Як вы сябе адчуваеце?
 - Выдатна. Цудоўны настрой. Я вельмі здзіўлены, што ў нашым жыцці ёсць і прыемныя нечаканасці, можа з’явіцца і штосьці добрае.
 
- А ці былі нейкія прадвеснікі таго, што вас вызваляць?
- Не, ніякіх. Справа ў тым, што апошнім часам рыхтаваліся матэрыялы для камісіі па датэрміновым вызваленні на замену рэжыму ў красавіку. Ішло афармленне дакументаў. Мы рабілі запыт у Мінск на прадмет прапіскі, працы і г.д. І я вельмі рыхтаваўся да гэтага. Больш за тое, калі я ўчора прачытаў у “Советской Белоруссии” прамову прэзідэнта перад студэнтамі, дзе ён сказаў, што свае абавязацельствы перад Еўрасаюзам наконт палітвязняў ён выканаў, я адразу падумаў, што, напэўна, мы з Казуліным і Здзвіжковым ужо не трапляем у лік палітвязняў. Гэтая тэма закрытая. Таму ніякіх ілюзіяў наконт датэрміновага вызвалення не было.
 
- Як адбылося само вызваленне?
 - Учора ў 5 гадзінаў вечара я акурат сядзеў з сябрамі, піў гарбату. Мяне выклікаў турэмны начальнік і сказаў, што мне трэба тэрмінова збірацца з рэчамі. На мае пытанні “куды?” і “навошта?” Ён сказаў - этап. Гэта былі не вельмі добрыя весткі для мяне. Таму я з вялікім расчараваннем пайшоў збіраць свае клункі. Прыйшлі два сержанты, якія мяне яшчэ і падганялі, дапамагалі збірацца. Калі мае сябры-зняволеныя спыталі ў іх наконт матрацу, тыя сказалі, што яны самі яго занясуць. Тады сябры выказалі здагадку: “пойдзеш ты за сваімі кентамі на свабоду”. Яны ўжо чулі пра вызваленне палітзняволеных. Неяк цяжка ў гэта верылася. Але тым не менш, пад гэтыя сяброўскія словы я накіраваўся на кантрольна-прапускны пункт. І начальнік установы Збароўскі Юры Багданавіч аб’явіў мне аб гуманным акце прэзідэнта, які сваім указам спыніў далейшае адбыванне майго пакарання.
 
- Вы казалі пра сяброў. Увогуле, як да вас там ставіліся?
- Свет не без добрых людзей. І з боку адміністрацыі я атрымліваў маральную падтрымку. Такую ж падтрымку атрымліваў і ад некаторых зняволеных. У мяне былі сябры, якія мяне падтрымлівалі, дапамагалі ў цяжкую хвіліну. І я вам скажу, што пра мяне клапаціліся і я адчуваў увагу. Хоць, вядома ж, зона вельмі цяжкая. У тым плане, што кантынгент вельмі цяжкі, сур’ёзныя артыкулы, тэрміны вельмі вялікія шмат у каго. У асноўным людзі з сельскай мясцовасці, якія спіліся, здзічэлі, па шмат разоў ужо на гэтай зоне. Адпаведна, гэта накладвала пэўны адбітак на працу адміністрацыі. І мне давялося на сабе адчуць усе цяжкасці ўзмоцненага рэжыму.
 
- Вось зараз вы вярнуліся дадому і, мабыць, акунуліся ў бытавыя справы. Гэта вас радуе?
- Гэта вельмі прыемна зноў апынуцца дома, акунуцца ў гэты хатні быт, у гэтую мітусню, мець магчымасць прыгатаваць сабе сняданак, зварыць яйкі, зрабіць каву, схадзіць у душ. Гэта ўсё вельмі прыемна. Я гэта вельмі цаню і скажу, што свабода - гэта цудоўна.
 
- Ці вырашылі вы для сябе, што будзеце рабіць далей?
- Для сябе я яшчэ не вырашыў, таму што не адчуваю сябе яшчэ вольным чалавекам. Настолькі нечакана ўсё гэта было. Настолькі моцнае ўзрушэнне. Само рашэнне - проста сюрпрыз. Безумоўна, праз нейкі час я вырашу для сябе, якія наступныя крокі будуць з майго боку. Відавочна, пакуль я буду назіраць за тым, як адбываюцца перамовы сённяшняй улады з Еўрасаюзам і ЗША. Таму што сам факт, што я апынуўся ў шэрагу тых крокаў, якія выконваюцца прэзідэнтам Беларусі па вызваленні палітзняволеных, якія ўваходзяць у патрабаванні Еўрасаюзу, сведчыць аб тым, што нашая краіна стаіць на парозе вялікіх пераменаў. Пазітыўных пераменаў, якія могуць шчыльна наблізіць нас да ўступлення ў Еўрасаюз.
 
- Сёлета ў Беларусі адбудуцца парламенцкія выбары. Апазіцыя рыхтуе адзіны спіс кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Калі б вам прапанавалі, вы б пагадзіліся балатавацца ў парламент?
- У гэты - ніколі ў жыцці. Справа ў тым, што я дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання. Я ведаю цану рэферэндуму. І для мяне гэты парламент незаконны.
 
Біяграфічная даведка
 
Андрэй Клімаў нарадзіўся 17 верасня 1965 года ў Мінску. Служыў у органах унутраных спраў МУС СССР (1983 - 1991), быў дырэктарам малога прадпрыемства (Мінск), старшынёй праўлення акцыянернага таварыства “Андрэй Клімаў і К°” (1991 - 1996).
 
У сярэдзіне 1990-х гадоў Клімаў уваходзіў у пяцёрку самых вядомых беларускіх прадпрымальнікаў — валодаў будаўнічай фірмай, якая выконвала буйныя дзяржаўныя замовы, банкам і газетай, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 13 склікання.
 
Пераследаванні з боку ўлад пачаліся, пасля таго як увосень 1996 года дэпутат паставіў свой подпіс пад зваротам парламентарыяў у Канстытуцыйны суд з патрабаваннем імпічменту прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. 11 лютага 1998 года арыштаваны па абвінавачванні ў крадзяжы і прадпрымальніцтве без наяўнасці ліцэнзіі. Клімаў не прызнаў абвінавачванняў. 17 сакавіка 2000 года асуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі за крадзеж у асабліва буйных памерах. 25 сакавіка 2002 года Клімаў быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова.
 
Пасля перамогі “аранжавай рэвалюцыі” ва Украіне Клімаў абвясціў, што беларуская рэвалюцыя адбудзецца 25 сакавіка 2005 года. У той дзень улады разагналі арганізаваную ім акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.
 
10 чэрвеня 2005 года суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, парушаючых грамадскі парадак і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на адзін год і шэсць месяцаў. У снежні 2006 года выйшаў на волю.
 
3 красавіка 2007 года быў арыштаваны “за публічныя заклікі да звяржэння канстытуцыйнага ладу” і асуджаны на 2 гады калоніі. Жанаты, мае дваіх дзяцей.
 
 
Видео по теме смотрим TUT.
-20%
-25%
-20%
-20%
-30%
-10%
-30%