178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  2. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  3. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  4. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  5. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  6. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  7. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  8. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  9. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  10. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  11. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  12. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  13. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  14. Мексиканка стала победительницей «Мисс Вселенная»
  15. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  16. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  17. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  18. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  19. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  20. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  21. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  22. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  23. Как Юрий Зиссер менял жизнь белорусов к лучшему. Рассказывают коллеги
  24. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  25. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  26. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  27. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  28. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  29. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  30. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»


Сябры, запрашаем вас у вандроўку па Еўропе: 4 дні - 4 краіны...

Тэкст і фота: Ірына Хадарэнка

Як аб’ехаць чатыры краіны за чацвёра сутак? У чым перавага падарожжа цягніком? Чаму камбінацыя “горы-мора” выглядае найбольш прыцягальна для адпачынку? Пра гэта і мноства іншага чытайце ў гэтым фотарэпартажы.

Калі вам падаецца, што падарожжа самалётам занадта дарагое, аўтобусам – не вельмі камфортнае, а аўтамабілем – трохі небяспечнае, аптымальным будзе варыянт з цягніком. Тым больш, калі можна скарыстацца прапановай купіць універсальны міжнародны білет InterRail, які дзейнічае амаль ва ўсіх цягніках у большасці еўрапейскіх краін. Апроч таго, у цягніку можна не толькі сядзець і моўчкі глядзець у вакенца, але і спаць, хадзіць, падсілкоўваць з разеткі ўласны камп’ютар або відэакамеру, наведваць вагон-рэстаран, гаманіць на розныя тэмы са спадарожнікамі па купэ, узгадваючы замежныя мовы. Сумаваць пры гэткім раскладзе магчымасцяў відавочна не давядзецца. Пры гэтым, аднак, трэба ўлічваць, што ў некаторых выпадках патрабуецца даплата за рэзервацыю месца і пасцель, таму варта спланаваць і занатаваць маршрут сваёй вандроўкі загадзя і падлічыць магчымыя выдаткі, пазбягаючы непрыемных сюрпрызаў.

Першым пунктам падарожжа стала прыгажуня Прага, дзе мне даводзілася бываць неаднаразова:



Гэтым разам злавіла сябе на думцы, што знаходжанне ў горадзе было бы нашмат больш прыемным, каб не… страшэнныя натоўпы турыстаў, якімі штодзённа запоўнены галоўныя вуліцы Прагі.



Велічны сабор Святога Віта, які будаваўся на працягу некалькіх стагоддзяў, нязменна ўражвае нават перакананых атэістаў:



Мястэчка Бжэцлаў, што знаходзіцца на чэшска-аўстрыйскім памежжы, было б зусім непрыкметным, калі б не…



… руіны старажытнага замка, над якімі рупліва працуюць рэстаўратары:



… і дзіўныя скульптурныя кампазіцыі ў цэнтры

Бжэцлаў даволі мілы гарадок, зусім не разбэшчаны ўвагай турыстаў. Дарэчы, тут можна набыць літр вельмі добрага мараўскага віна на выбар з двух дзесяткаў сартоў усяго за 2 еўра.



Першы прыстанак у Аўстрыі – старажытны Лінц, цэнтральную рынкавую плошчу якога ўпрыгожвае магутная калона:



Але галоўная атракцыя горада, занесеная нават у Кнігу рэкордаў Гінэса, – трамвайны шлях на гару Пёстлінгберг, які пераадольвае розніцу ў вышіні памерам 255 метраў і адпаведна дыстанцыю ў 2,9 кіламетраў усяго за 16 хвілін.

На гары знаходзіцца ўпадабанае мясцовымі жыхарамі месца адпачынку і аглядальная пляцоўка з выдатнай панарамай прыдунайскіх краявідаў

Гаворым Зальцбург, маем на ўвазе Моцарта, дух і выявы якога сустракаюцца тут паўсюдна. Бедны, бедны геній! Вось каб ён меў пры жыцці хаця б адзін адсотак ад таго прыбытку, які атрымліваюць ад эксплуатацыі ягонай спадчыны кемлівыя аўстрыйцы…



Апроч знакамітага земляка, Зальцбург можа пахваліцца наяўнасцю выдатных архітэктурных шэдэўраў, сярод якіх вось гэты замак на ўзгорку:



Гістарычны цэнтр горада нездарма ўнесены ў сусветна вядомы пералік культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Да будняў тут абсалютна немагчыма дадаць прыметнік “шэрыя”, бо ў Зальцбургу ўвесь час пануюць святочная атмасфера і прыўзняты настрой.



Калісьці Сувораў здзяйсняў пераход праз Альпы, а на маю долю выпаў пераезд – уздоўж цудоўных альпійскіх пейзажаў. І як тут не пагадзіцца з Уладзімірам Высоцкім: “Лепей гор могуць быць толькі горы!”



Вакзал цэнтра цірольскай культуры вітае падарожных такім вось арыгінальным плакатам:



Шпацыр па вечаровым Інсбруку – гэта сапраўдная альпійская балада...



Каб прыгатаваць традыцыйны аўстрыйскі штрудзель, згодна з рэцэптам, змешчаным на ручніку, спатрэбіцца не столькі ўменне чытаць, сколькі ўласны кулінарны досвед і інтуіцыя, бо на сувенірнай прадукцыі, вырабленай у Кітаі, замест тэкста нярэдка можна сустрэць нейкую абракадабру:



Трэці дзень падарожжа прысвечаны Італіі. Раніцу я сустракаю ў месцы, наведаць якое, напэўна, марыць большасць жыхароў еўрапейскага кантынента – чароўнай Венецыі.



Воднае таксі – добры спосаб даследаваць горад, які раскінуўся па-над воднай прасторай. Невялікі караблік хутка пераадольвае адлегласці паміж астраўкамі венецыянскай лагуны, дазваляючы пільна разглядаць разнастайныя цікавосткі.



Тыповы гарадскі завулак з каналам, мастком і кветкамі на балконах старых дамоў выпраменьвае непаўторны шарм.



Бліскучая архітэктура і багатая гісторыя, надзвычайна рамантычныя відовішчы і… вельмі высокія цэны літаральна на ўсё – вось чым у першую чаргу вылучаецца Венецыя.



Гандолы і гандальеры – неад’емная частка мясцовага каларыту

Горад Трыест, які знаходзіцца на супрацьлеглым баку Адрыятычнага мора, доўгі час лічыўся “малодшым братом” Венецыі:



Тут знаходзіцца адзін з найбуйнейшых марскіх партоў, у які завозіцца кава...



Узбярэжжа Трыеста выглядае па-сучаснаму, але захоўвае памяць аб даўно мінулых часах вялікай Рымскай iмперыі…



Яшчэ адзін партовы гарадок – Копер, у італьянскім варыянце назвы вядомы як Кападыстрыя. Па колькасці жыхароў ён значна меншы за свайго суседа Трыеста. Да таго ж належыць ужо тэрыторыі Славеніі:
 
Мора, сонца, пальмы – атрыбуты бесклапотнага адпачынку…

Пляж у Коперы бясплатны і зусім невялікі, таму пасярод дня тут збіраецца досыць шмат людзей. Галечны бераг выдатна гарманіруе з клапатліва высаджанай вакол зялёнай траўкай:

На фоне празмерна інтэнсіўнага руху падчас дадзенай вандроўкі некалькі гадзін на пляжы падаюцца раскошай

Раней Славенія была часткай Югаславіі, і хоць кожны з рэгіёнаў былой сацыялістычнай рэспублікі мае свае непаўторныя адметнасці, пейзажы падобнага кшталту – з’ява, распаўсюджаная ва ўсіх краінах Адрыятычнага басейна:



Нягледзячы на тое што ўвесь Копер можна лёгка абысці за гадзіну-другую, тут маецца свой універсітэт, некалькі гіпермаркетаў, а цэнтральная плошча ўпрыгожана палацам у стылі венецыянскай готыкі:



Адзін з сімвалаў славенскай сталіцы – цмок – са сваімі суродзічамі ганарліва ўзвышаецца на мосце над рэчкай Любляніцай

Люблянскі ўніверсітэт месціцца ў салідным і прыгожым будынку. Заснаваны напрыканцы ХVІ стагоддзя як іезуіцкі каледж, ён неаднаразова рэфармаваўся, набыў універсітэцкі статус амаль сто гадоў таму і зараз з’яўляецца вядучай навучальнай установай краіны:



Грамадскае жыццё ў Славеніі досыць актыўнае. Зарэгістраваць партыю тут проста – амаль як павячэраць з сябрамі ў рэстаране, а ўзровень задаволенасці жыццём значна вышэйшы, чым у роднай Беларусі. І не дзіва, бо, як вядома, найлепшыя ўладары – гэта людзі, пра якіх народ ведае ўсяго толькі тое, што яны існуюць…



Любляна і любоў – аднакарэнныя словы. Немагчыма не закахацца ў гэты горад, дзе вольны дух лунае над каналамі…

… а сонечныя промні лагодна лашчаць абшар чарапічных дахаў

Над рэчкай Дравай раскінуўся другі па велічыні горад Славеніі – Марыбар, вядомы тым, што тут расце і паспяхова пладаносіць адна з найстарэйшых у свеце вінаградных лоз.



Вуліца пад назвай Партызанская прыводзіць да прывабнай гістарычнай забудовы, на якую можна заглядзецца так, што ў выніку прыйдзецца ляцець стрымгалоў на вакзал, каб у апошнюю хвіліну заскочыць у патрэбны цягнік.



Вось так за чацьвёра сутак можна аб’ехаць чатыры краіны і назапасіць уражанняў на цэлы год! У рэпартажы, вядома, усяго не перакажаш, таму, спадзяюся, прадстаўленыя тут фрагменты падарожжа могуць падштурхнуць аматараў прыгод да таго, каб распачаць сваю, не менш цікавую, вандроўку па Еўропе.

***
Сябры, на працягу года многія з вас вандруюць па свеце. У вас ёсць цікавыя фотаздымкі з адпачынку і жаданне расказаць пра любімае месца наведвальнікам TUT.BY? З нецярпеннем чакаем вашы гісторыі с фотаздачай на адрас: media@tutby.com з пазнакай "Фотаадпачынак"!
-20%
-10%
-80%
-70%
-25%
-5%
-30%
-20%
-17%
-15%