170 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  2. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  3. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  4. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  5. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  6. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  7. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  8. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  9. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  10. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  11. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  12. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  13. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  14. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  15. За сутки в стране 1214 новых случая COVID-19, десять скончавшихся
  16. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  17. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  18. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  19. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  20. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  21. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  22. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  23. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  24. «Лукашенко хочет исключить собственное переизбрание в 2025 году». Эксперты — об усилении Совбеза
  25. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  26. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  27. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  28. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  29. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  30. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа


Настасся Сяменчык,

Прымеркавана да 120-годдзя са дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча

Мноства нашых суайчыннікаў штолета наведваюць курортныя гарады і пасёлкі ўтульнай паўвыспы Крым. І нядзіва: гэтая цёплая аўтаномная рэспубліка багатая на неверагоднай прыгажосці прыродныя і культурныя аб’екты, да таго ж знаходзіцца адносна недалёка. І хоць варыянтаў для экскурсійных праменадаў у Крыме хоць адбаўляй, многім беларусам карціць адшукаць тут след сваіх славутых землякоў. Так і мы, апынуўшыся на паўднёвым беразе Крыма, паставілі сабе за мэту наведаць апошні прытулак хіба аднаго з найвядомейшых беларускіх паэтаў. Не пераадолеўшы цяжкой хваробы, усяго дваццаці пяці гадоў, у Ялце свой апошні ўздых зрабіў Максім Багдановіч.



...На пошукі мы выправіліся, прачытаўшы адну старонку на Вікіпедыі, дзе было адзначана наступнае: “У дзень сьмерці паэта яго бацька Адам Багдановіч знаходзіўся ў службовай камандыроўцы ў Сымфэропалі. Ён пісаў: “Скончался он 12(25) мая, но я известие об этом получил на 4-й день после его смерти. Он не дал хозяйке моего адреса, не желая меня тревожить. После его смерти она нашла мой Ярославский адрес и телеграфировала по этому адресу, а пока пришла телеграмма из Ярославля, был уже четвертый день. Я тотчас на автомобиле отправился в Ялту. Но он уже был похоронен...
Похоронили его на ялтинском кладбище, что недалеко от Николаевской улицы по направлению к горам, на самой окраине кладбища внизу, в 3 саженях от окраины, близ дороги, со стороны противоположной к морю, т.е. со стороны гор. В головах поставлен небольшой белый крест с надписью на жестяной табличке его имени (студент Максим Адамович Багданович) и когда он скончался”.

Яшчэ даведаліся, што адпявальная служба прайшла ў царкве св. Аляксандра Неўскага. Што ж, даволі бедныя звесткі для пошукаў у горадзе, які наведваеш упершыню, але мы верылі ў нашую зорку. Зорку Венеру.

Нашым пачатковым пунктам у Ялце стаў аўтавакзал, які знаходзіцца па адрасе вул. Маскоўская, 8. Зарыентаваўшыся па мапе горада, мы выявілі, што непадалёк знаходзіцца тая самая царква Неўскага. Каб дабрацца да яе з вакзала, трэба ісці па вуліцы Кіеўскай у кірунку наберажнай Леніна, з якой затым патрапіць на Садовую вуліцу, прама да патрэбнага храма.

Царква св. Аляксандра Неўскага

Мы паспрабавалі даведацца пра месцазнаходжанне магілы нашага класіка ў супрацоўнікаў царквы, аднак, на жаль, ніхто не змог нам падказаць гэтага. Усе толькі прызнаваліся, што ўпершыню чуюць, што Багдановіча тут адпявалі. Як толькі выйшлі з царквы, з неба раздаўся магутны раскат грому. Сустракаецца шмат сведчанняў, што з імем Багдановіча звязана багата містыкі. Паспрабуй тут не паверыць!

Што ж, прынамсі мы высветлілі, дзе знаходзяцца старыя гарадскія могілкі: ля заходняй рысы Ялты, на мапе яны займаюць значнае месца. Каб дабрацца да іх, трэба выйсці на вуліцу Кірава і прайсці большую яе частку. Горад не вельмі вялікі, таму цалкам магчыма пераадолець гэтую адлегласць пешкі. Праз некаторы час вам адкрыецца неверагодны выгляд на велічныя горы з сінім адценнем, у падножжы якіх расце лясок з кіпарысаў і хвойных дрэваў. У іх гушчыні і не заўважна, што гэта могілкі. Акурат тыя, якія мы шукаем. Значыць, амаль прыйшлі.



Як вядома, у Ялце адной з вуліцаў надалі імя нашага маладога паэта, і знаходзіцца яна акурат па дарозе на могілкі. Калі ісці па Кірава з цэнтра, яна будзе адгаліноўвацца па правым боку. Галоўнае – не прапусціць патрэбны паварот. Пазнака, што гэта вуліца менавіта Багдановіча, знаходзіцца на доме пасярэдзіне вулкі. Вуліца гэтая караценькая, на некалькі дамоў, і даволі занядбаная, як і паўсюль у перыферыйнай частцы Ялты.





Вуліца Багдановіча

Мы ведалі, што на гэтай вуліцы знаходзіцца дом, у якім жыў Максім Багдановіч у адзін са сваіх прыездаў, пра што мусіць сцвярджаць мемарыяльная дошка. Мы ледзь не прапусцілі гэты знак, таму што знаходзіцца дом не ля дарогі, а ў другім шэрагу дамоў. Памятны будынак уяўляе сабой прыгожы адрэстаўраваны дом светлай афарбоўкі, на якім размешчаная дошка з надпісам: “В этом доме в 1909 году жил белорусский поэт Максим Богданович”.



Пакуль аглядаем і фатаграфуем будынак, які памятае юнага Максіма (ў 1909 годзе яму было сямнаццаць гадоў), да нас падыходзіць жыхар суседняга дома. “Што, рабяты, не мясцовыя?” “Не, - кажам, - прыехалі з Менску вывучаць мясціны нашага паэта”. “То дзіва. Нікога з турыстаў тут не бачыў”. “А ці не ведаеце выпадкам, як адшукаць яго магілу на суседніх могілках?”. “А ён тут пахаваны? Не ведаў нават...”. За дзень гэта быў ці не пяты ялцінец, які ўпершыню чуў пра пахаванне Багдановіча ў яго родным горадзе. Што ж, крыўдна. Але каго вінаваціць...



Да могілак заставалася ісці зусім крыху: вуліца Багдановіча пераходзіць у Рачную, што вядзе да ўваходу на могілкі. Вось такая горкая іронія, Максім жыў побач са сваім апошнім прытулкам. Рачная – віхлястая вулка, што рэзка спускаецца ўніз, круціць ідучага, пераводзіць праз масток і выводзіць да вінаградніку і вялізных старых могілак у ценю дрэваў. Мы нават збянтэжыліся, убачыўшы бясконцую плошчу помнікаў. Ці здолеем знайсці? Ступаем на асфальтавую дарогу, што вядзе ўгару,  аглядаем імёны на помніках.



Ля дзвюх вялікіх сметніц (запомніце арыентыр) напаткалі некалькіх чалавек, у якіх без надзеі запыталіся, ці можа ведаюць, дзе шукаць магілу Багдановіча. І – о, цуд – адна жанчына кажа: “Дык вы прыйшлі, вось яна”. Злева, у якіх пяці метрах ад нас, узвышаецца каменная постаць задуменнага Багдановіча. Ля сцяжыны, што збочвае з асфальтавай дарожкі, стаіць невялікі слупок, на якім нейкія добрыя людзі напісалі для такіх заблукаўшых, як мы: “БАГДАНОВІЧ”.


І вось ён, Максімаў прытулак. Нашыя перасцярогі ўбачыць занядбаную магілку зніклі ў момант: гэта быў дабротны гранітны помнік з шырокай плітой, над якой узвышаўся бюст паэта.



Але хіба яшчэ прыемней было спаткаць сляды чалавечага ўшанавання. Тут ляжалі не толькі штучныя, але й жывыя кветкі, хай і троху звялыя, а таксама шчыры верш у рамцы, прысвечаны паэту.



І падумалася, што мы змаглі захаваць памяць пра песняра і зразумець яго тугу:

Скрылась кветамі ў полі магіла,
Зарасла бур'яном і травой,
I ўжо памяць людская забыла,
Хто пахованы тут пад зямлёй.

I ўжо, пэўна, ніхто не спазнае,
Што не просты пясчаны курган,
А старая магіла сцяпная
Там ляжыць, дзе красуе бур'ян.

Ці ж не гэтак схаваў ад вас, людзі,
Маёй мовы блеск пекны і жар
Тую тугу, што цісне мне грудзі,
Ад каторай марнее пясняр?



Але як нязвыкла бачыць яго, улюбёнага ў Беларусь, спачываючым на далёкай крымскай зямлі! Некалі прадпрымаліся спробы перазахаваць прах паэта на Радзіме, але чамусьці ідэя так і не сталася рэалізаванай. Застаецца спадзявацца, што калісьці Максім Багдановіч скончыць доўгую дарогу дадому.



Адно, што заставалася – падзякаваць Богу за такога паэта, які за такі кароткі адведзены яму век паспеў так шмат зрабіць для нас. І яшчэ прачытаць услых, бадай, самы моцны і пякучы Максімаў твор:

Усё лятуць i лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
He разбіць, не спыніць, не стрымаць.

... Вярталіся з Ялты пад мяккім вячэрнім сонцам. Рэзкая навальніца, што цэлы дзень палівала гарачымі, хлёсткімі слязьмі, раптоўна скончылася.

P.S. Калі ў вас будзе час, наведайце дом, дзе Максім Багдановіч правёў апошнія дні жыцця. Ён знаходзіцца па адрасе вул. Камунараў, 2.

***
Сябры! А дзе вы - у якіх гарадах і краінах - бачылі помнікі вядомым беларусам? Ці могілкі? Ці стала для вас гэта неспадзяванкай? Напішыце пра гэта на форуме да навіны.
-10%
-30%
-30%
-15%
-20%
-55%
-50%
-10%