174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  2. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  3. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  4. С какими заболеваниями чаще всего путают язву и какие у нее симптомы
  5. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  6. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  7. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  8. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  9. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  10. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  11. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  12. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  13. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  14. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  15. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  16. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  17. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  18. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  19. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  20. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  21. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  22. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  23. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  24. «Нынешняя война отличается от предыдущих». Поговорили с белорусками, которые живут в Израиле, о событиях последних дней
  25. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  26. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  27. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  28. Что сейчас происходит с органом из костела, пережившего пожар
  29. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  30. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке


Сёлета, напрыканцы лістапада ў Нацыянальным акадэмічным вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася прэм’ера новага балета “Трыстан і Ізольда”, пастаўленага на музыку Рыхарда Вагнера.
 

Афіша спектакля з сайта тэатра belarusopera.by
 
Бясспрэчна, што на небасхіле еўрапейскай музыкі ХІХ стагоддзя двума найбольш яркімі зоркамі з’яўляліся італьянец Джузэпе Вердзі і немец Рыхард Вагнер. Два супернікі, яны ўвасаблялі розныя напрамкі ў развіцці музыкі і, як трапна заўважыў вядомы расійскі пісьменнік Юрый Нагібін, “служылі розным Багам”: першы – мелодыі, другі – драме. Адпаведна, іх стылі таксама адрозніваліся: італьянскі кампазітар адлюстроўваў оперны рэалізм, яго нямецкі калега – рамантызм у музыцы. Творы Вердзі неаднаразова ўвасабляліся на беларускай сцэне. А вось Вагнер дагэтуль быў прадстаўлены толькі аднаактовым балетам “Трыстан і Ізольда” (1963) і операй “Лаэнгрын” (1977). Такім чынам, новы зварот да спадчыны нямецкага рамантыка далучыў як аркестр, так і гледачоў да сусветнай класікі.
 
Штуршком да стварэння оперы “Трыстан і Ізольда”, напісанай у сярэдзіне 1850-х гадоў, стала каханне кампазітара да Мацільды Везендонк, жонкі яго сябра і апекуна. Нягледзячы на тое, што пачуцці былі ўзаемныя, яны былі вымушаны расстацца. У гэтым душэўным стане Вагнер напісаў оперу на аснове рамантычнай сярэднявечнай легенды. Згодна яе сюжэту, прыгажуня Ізольда пакахала рыцара Трыстана. Той адказаў ёй узаемнасцю. Драматызм сітуацыі заключаўся ў тым, што Ізольда ўжо з’яўлялася нарачонай караля Марка, роднага дзядзькі Трыстана.
 
Да гэтага сюжэта беларускі балет звяртаўся неаднойчы. Гісторыкі тэатра могуць згадаць мініяцюры “Звар’яцелы Трыстан” (1944), “Трыстан” (1958) і згаданы вышэй аднаактовы балет. Адным з яркіх выканаўцаў партыі галоўнага героя быў малады танцоўшчык Юрый Траян. Менавіта ён і ініцыіраваў сёлетні зварот да творчасці Вагнера. Юрый Антонавіч выступіў у балеце аўтарам лібрэта і музычнай рэдакцыі, харэографам і пастаноўшчыкам. Каб патлумачыць дасягненні і недахопы спектакля, варта згадаць некалькі ключавых момантаў біяграфіі артыста.
 
У далёкім 1986 годзе, Ю.Траян, адзін з лепшых танцоўшчыкаў трупы, партнёр выдатнай балерыны Л.Бржазоўскай, ажыццявіў пастаноўку свайго першага балета “Крылы памяці”. Акрамя таго, як харэограф ён ставіў танцы ў некалькіх фільмах Л.Нячаева, класіка дзіцячага кіно, а таксама мініяцюры для салістаў нашай трупы.
 
Цяперашні кіраўнік балетнай трупы неаднаразова прызнаваўся, што згадкі пра “Трыстана і Ізольду” засталіся ў яго памяці як першае каханне. У новай пастаноўцы Ю.Траян цалкам ажыццявіў музычную рэдакцыю, выступіў аўтарам пралога, а таксама дадаў да ранейшага балета “Трыстан і Ізольда” ўступ з 2-ой дзеі оперы і ўрыўкі з іншых твораў Вагнера. Таму гучанне аркестра (дырыжор-пастаноўшчык Мікалай Калядка) не стварала ўражанне дысгармоніі, а ўспрымалася натуральна, нібыта музыка менавіта так і была напісана кампазітарам.
 
Іншыя ўдзельнікі пастановачнай групы прыклалі шмат намаганняў, каб стварыць атмасферу сапраўды вагнераўскага твора, маштабнага і трагічнага. Сцэнаграфія Аляксандра Касцючэнкі пераносіла гледачоў у суровыя сцены сярэднявечнага палаца. Надзвычай выразныя касцюмы стварыла Элеанора Грыгарук. Пры гэтым яна здолела захаваць гістарычную аўтэнтычнасць і адначасова пазбегнуць крайнасцяў (выкарыстання даспехаў), чым толькі дапамагла салістам. Удалым было выкарыстанне камп’ютарнай графікі (мастак Алена Ахрэменка), калі на сценах палаца ўзнікалі вітражы царквы.
 
Пад час працы над спектаклем харэограф сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі. З аднаго боку, ён абапіраўся на пастаноўку 1963 года. З другога, імкнуўся стварыць новы паўнавартасны балет. Але праблема ў тым, што ў ранейшай пастаноўцы былі ўсяго дзве дзейныя асобы. Больш за тое, нават у оперы дзеянне грунтавалася на іх узаемаадносінах, тады як астатнія героі адыгрывалі дапаможную ролю і з’яўляліся эпізадычна. Між тым музыка Вагнера, заснаваная на музычнай дэкламацыі, не адкрывала прастору для выяўлення характараў караля Марка (Юрый Кавалёў, Алег Яромкін) і баронаў. Таму толькі ў асобных эпізодах можна было ўбачыць намёкі на ўзаемаадносіны каралеўскай сям’і і феадальнай эліты. Акрамя таго, у выніку перапрацоўкі опернага лібрэта, створана самім Р.Вагнерам, знікла 1-я дзея. Таму гісторыя ўзаемаадносін каханых аказалася крыху спрошчанай, хоць гістарычна і падзейна яна надзвычай багатая, і відавочна прасілася на сцэну (Трыстан забівае жаніха Ізольды. Яна гатовая помсціць яму. Абодва выпіваюць замест атруты любоўны напой і г.д.).
 
Супярэчлівыя ўражанні ад спектакля можна патлумачыць яшчэ і тым, што танцоўшчыкі, якія досыць доўга выконвалі ў класічным і сучасным рэпертуары вядучыя партыі, рэдка становяцца самабытнымі харэографамі. Справа ў тым, што яны пачынаюць мысліць тымі пластычнымі сказамі, абаротамі, ідыёмамі, якія ўвайшлі ў іх свядомасць за не адно дзесяцігоддзе. Тыя, хто не бачыў спектаклі сучаснай харэаграфіі, што ішлі на сцэне нашага тэатра, атрымалі ад “Трыстана…” яркія ўражанні. Тыя ж, хто гэтыя пастаноўкі добра ведае, заўважалі танцавальныя цытаты з “Тыля Уленшпігеля” і “Спартака”. І сітуацыю не ратавалі майстэрства і абаяльнасць выканаўцаў вядучых партый, Дзяніса Клімука і Антона Краўчанкі (Трыстан), Вольгі Гайко і Людмілы Кудраўцавай (Ізольды). Калі ўлічыць, што пастаноўшчык мае значны вопыт працы ў жанры мініяцюры, дык перад намі хутчэй за ўсё не цэласны аднаактовы балет, а пашыраная харэаграфічная мініяцюра, дзе ёсць тры разгорнутыя дуэты, а кардэбалет выкарыстоўваецца хутчэй для знешне эфектных мізансцэн і падтрымак гераіні.
На маю думку, балет “Трыстан і Ізольда” пакуль не зрабіўся маштабнай мастацкай з’явай. Яго харэаграфія не здолела наблізіцца да ўзроўню сцэнаграфіі і, галоўнае, музыкі. Для самога Ю.Траяна спектакль стаў, несумненна, крокам наперад. А вось для беларускага балета не адкрыў чагосьці прынцыпова нечага новага.

Каментаваць гэты пост на блогу аўтара >>> 

***
Дзяніс Марціновіч - беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.

Звяртаем вашу ўвагу, што погляд аўтара блога можа не супадаць з погядам рэдакцыі TUT.BY