168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  2. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  3. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  4. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  5. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  6. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  7. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  8. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  9. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  10. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  11. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  12. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  13. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  14. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  15. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  16. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  17. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  18. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  19. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  20. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  21. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  22. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  23. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  24. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  25. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  26. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  27. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  28. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  29. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  30. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было


Сябры, вам падабаецца вандраваць па экзатычным краінам, знаёміцца з іх стылем жыцця і мясцовым насельніцтвам? У вас ёсць такая магчымасць! Як мінімум віртуальная, у рамках праекта "Фотаадпачынак". Сёння вас вітае Парагвай і наш чытач пад нікам svby:

Тэкст и фота: svby

Парагвай - краіна ў Паўднёвай Амерыцы. Насельніцтва каля 7 млн чалавек. Сталіца дзяржавы - Асунсьён. Афіцыйныя мовы - іспанская і гуарані, абедзве шырока выкарыстоўваюцца.



З Бразіліі ў парагвайскі горад Cuidad del Este я трапіў праз раку Парану па мосце "Сяброўства". Даўжыня моста 552 метра. З аднаго боку моста стаяць бразільскія памежнікі, з другога - парагвайскія. Паўнавартаснай мяжы паміж Парагваем і Бразіліяй няма. Для бразільцаў і парагвайцаў праезд бязвізавы, таму мясцовыя аўтобусы на мяжы не спыняюцца. Тэарэтычна можна без праблем пераязджаць з адной краіны ў другую і без візы. Калі не паглыбляцца ў глыб краіны, паліцыя на гэта глядзіць скрозь пальцы.

Па маёй просьбе аўтобус спыніўся на бразільскім блокпосце ў пачатку моста. Аўтобус чакаць мяне не стаў, але на білеце кіроўца зрабіў пазнаку, каб я мог сесці бясплатна ў наступны аўтобус. Бразільскія памежнікі паказалі ў які будынак трэба зайсці, каб атрымаць выязны штамп, але мог бы міма прайсці - нічога не сказалі б. Наколькі я зразумеў, асноўная іх функцыя - адлоўліваць кантрабанду, якую масава пруць з Cuidad del Este.

На пашпартным кантролі маладыя дзеўкі спачатку весела патрэніраваліся, як правільна чытаецца назва маёй краіны, і ўрэшце ляпнулі мне выязны штамп. Праз мост пайшоў пешкі, каб не чакаць аўтобуса. На другім канцы моста адразу адчуваецца, што пачынаецца абсалютна другая краіна, і атмасфера моцна змяняецца: шмат людзей, шмат шуму, другая мова, больш брудна і візуальна бядней. Перыядычна падыходзяць мужыкі з прапановай набыць электроніку. З дапамогай парагвайскіх паліцыянтаў высвятліў, у якім будынку можна атрымаць штамп. На пашпартным кантролі пажылы эрудыяваны супрацоўнік на беглай ангельскай мове пачаў распытваць, якія ў мяне планы па наведванню Парагвая. Калі даведваўся, што я на цэлых чатыры дні і збіраюся наведаць Асунсьён, вельмі ўзрадаваўся і пачаў маладой супрацоўніцы праз увесь пакой крычаць, што я з Беларусі і збіраюся ў Асунсьён, і што мне трэба паставіць штамп. Маладая супрацоўніца пазяхнула і моўчкі ляпнула ўязны штамп.


Cuidad del Este і мост "Сяброўства" праз Парану.


Рака Парана.

Cuidad del Este - другі па колькасці насельніцтва горад у Парагваі (223 тыс. чалавек). У Асунсьён адсюль нават штодзень лятае Airbus 320 адзінай нацыянальнай авіякампаніі (40 хвілін, 70 USD). Cuidad del Este абвешчаны зонай бязмытнага гандлю, і яго часта называюць "лацінаамерыканскім Ганконгам". Цэнтр горада ўяўляе сабой вялікі рынак. Як кажуць, толькі невялікая частка таваразвароту легальная, а астатняя - кантрабанда ў суседнія Бразілію і Аргентыну.

Яшчэ каля Cuidad del Este ёсць самая вялікая (пасля кітайскай) гідраэлектрастанцыя на планеце - ITAIPU. У 1982 годзе падчас яе пабудовы быў затоплены самы магутны вадаспад на планеце Гуаіра. ГЭС належыць Бразіліі і Парагваю. Яна пакрывае каля 90 % запатрабаванняў электраэнергіі Парагвая і 20 % поўнай патрэбнасці ў электраэнергіі Бразіліі. Пры гідраэлектрастанцыі ёсць аддзел інфармацыі (прапаганды), які праводзіць бясплатныя экскурсіі для турыстаў.

Пасля пераходу мяжы пайшоў шукаць таннае таксі да гідраэлектрастанцыі. Перабраўшы некалькі машын і зразумеўшы, што менш чым за 20 $R (~11 USD) даехаць не атрымаецца, узяў таксі да ITAIPU. Пад'ехалі да ўваходу як раз, калі пачынаўся бясплатны тур. Турыстаў пасадзілі ў два аўтобусы, пакаталі вакол гідраэлектрастанцыі і парасказвалі на іспанскай мове пра дасягненні праекту.


Гідраэлектрастанцыя.


Перад уваходам на тэрыторыю звольненыя супрацоўнікі ГЭС устроілі галадоўку з патрабаваннем аднавіць іх на працы. Каля іх дзяжурыла машына хуткай дапамогі. У інтэрнэце знайшоў інфармацыю, што агулам было звольнена 100 чалавек.

Пасля гідраэлектрастанцыі трэба было дабрацца да аўтавакзала, каб сесці на аўтобус да Трынідада. Перайшоў дарогу і стаў чакаць аўтобус каля стаянкі таксі.


Пакуль чакаў аўтобус, паназіраў, як дзяўчына прадавала нейкую траву. Кладзе у ступу пучок травы, паб'е таўкачом і, завярнуўшы мешаніну ў пакет, аддае пакупніку. Кліенты падыходзілі і пад'язджалі на матацыклах ледзь не кожную хвіліну.

У гарадскім аўтобусе заплаціў бразільскімі грошамі (у Cuidad del Este акрамя аргентынскіх, бразільскіх і парагвайскіх прымаюць баксы і еўра). Папрасіў кіроўцу спыніць у цэнтры, але ён забыў і праехаў цэнтральныя вуліцы. Прыйшлося перасаджвацца з аўтобуса на таксі, каб дабрацца да аўтавакзала. У касе аўтавакзала памяняў грошы і купіў білет да Трынідада. Абменнікаў там не бачыў, але абмяняць валюту гатовы многія.

Вакзал маленькі і чысценькі. Толькі перад ім размясціўся цыганскі табар - вакол бегалі абадраныя цыганскія дзеці.


Аўтавакзал Cuidad del Este.


Падчас чэмпіянату па футболу на вуліцах можна было убачыць шмат нацыянальных сцягоў.


Жанчыны гандлююць булкамі на шашы. Парагвайскія аўтобусы (гарадскія і міжгароднія) запомніліся тым, што там пастаянна ідзе гандаль.

Да вёскі Трынідад аўтобус ехаў каля 6 гадзін. Там знаходзяцца руіны, якія засталіся ад місіянерскага цэнтра манаскага ордэна езуітаў(XVII-XVIII стст.). У аўтобусе паразмаўляў (калі гэта так можна назваць) з парагвайскай дзяўчынкай, якая сядзела каля мяне і ехала ў суседнюю вёску каля Трынідада. Гаварыла вельмі слаба на ангельскай, пагэтаму больш пісала на паперы.

У Трынідад прыехаў, калі ўжо даўно сцямнела. Выйшаў з аўтобуса ў цёмную бязлюдную вёску, а куды ісці далей... Адзінае, што ведаю з турыстычнага даведніка, што ёсць там гатэль "Леон" недалёка ад руін. Каля аўтобуснага прыпынку была маленькая лаўка, у якой гарэла святло. Зайшоў туды, каб спытаць, як дайсці да гатэля. Мужык-прадавец доўга спрабаваў мне растлумачыць на іспанскай і жэстамі, куды трэба ісці, але па цемры па вясковых вуліцах гэта было знайсці немагчыма. Тады ён выцягнуў з двара матацыкл і падвёз мяне за проста так. Я спрабаваў сунуць яму грошы, але ён адмовіўся, сказаўшы "аміга" (сябар). Гаспадыня гатэля аказалася не такой гасціннай. Так як з кліентамі ў яе, напэўна, вельмі туга (у тую ноч я быў адзін), вырашыла з мяне садраць па максімуму. За начлег запрасіла 120 000 Gs (~26 USD) - па парагвайскіх мерках вельмі шмат. У мяне было толькі 140 000 Gs, дык яна яшчэ і рэшту не вярнула. Але затое я павячэраў у яе за гэтыя 20 000 Gs і сам уключыў іх у агульны кошт.

Раніцай пайшоў аглядаць руіны місіянерскага цэнтра, якія былі недалёка ад гатэля. Тэрыторыя помніка агароджана і трэба купляць квіток на ўваход. Хоць гэта і аб'ект ЮНЭСКА, але турыстаў і якой-небудзь інфраструктуры (за выключэннем гатэля) я там не заўважыў.



Некалі тут быў езуіцкі місіянерскі цэнтр.


Вуліца Трынідада.


Да Энкарнацыёна даехаў на гэтым аўтобусе.

Энкарнацыён вялікі горад на поўдні Парагвая (70 тыс. чалавек). Вядомы тым, што тут праводзяць парагвайскі карнавал. У Парагваі пражывае вялікая колькасць эмігрантаў з Заходняй Украіны. Большасць штаб-кватэр украінскіх арганізацый і цэнтр украінскай эміграцыі знаходзіцца ў Энкарнацыёне.

У горадзе быў пару гадзін - паспеў толькі прагуляцца да цэнтральнай плошчы ад аўтавакзала і назад.


На аўтавакзале Encarnacion хлопчык чысціць абутак салдату.


Украінская царква на плошчы Artigas. На шыльдзе напісана "Украіньска Православна Церква Киівського Патріархату в Парагваю".


Помнік украінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку на плошчы Artigas. На помніку напісана на ўкраінскай мове "ТАРАС Г.ШЕВЧЕНКО. 1814-1861. НАЙБІЛЬШИЙ ПОЕТ І НАЦІОНАЛЬНИЙ ПРОРОК УКРАІНИ". Помнік пастаўлены ў 1976 годзе.


Украінскі помнік ахвярам галадамору каля помніка Шаўчэнку. Быў пастаўлены ў 2008 годзе. Справа на помніку адпачывае мясцовы мужык.

На плошчы Artigas супрацоўнікі мясцовага Чырвонага крыжа збіралі кроў у добраахвотнікаў, а мясцовая прэса здымала гэта на відэакамеры. Калі я пачаў іх фатаграфаваць, да мяне падышоў адзін з валанцёраў і паспрабаваў пагаварыць. Зразумеўшы, што па-іспанску я ніяк, падаслаў са свайго калектыва іспанца, які мне растлумачыў на ангельскай мове, што тут збіраюць кроў і прапанаваў мне здаць. Ну, я і здаў. Мясцовая прэса засняла мой дабрачынны жэст. За пакет крыві далі майку.






Як і ў Бразіліі падчас чэмпіянату свету па футболе, паўсюль прадаюць сцягі.

На аўтавакзале сеў у аўтобус да Асунсьёна за 60 000 Gs (~13 USD). У гэты раз аўтобус быў цывільны з тэлевізарам і туалетам. Да Асунсьёна ехалі 5 гадзін.


Парагвайскі хлопчык у аўтобусе Encarnacion-Asuncion.


Па дарозе ў Асунсьён аўтобус спыніўся каля банка. Я зрабіў некалькі здымкаў і толькі потым заўважыў, што ахоўнік моцна нервуецца.


Запраўка каля Асунсьёна.

У Асунсьён аўтобус прыехаў, калі ўжо сцямнела. У сталіцы я планаваў правесці дзве ночы. Начлег у мяне быў забраніраваны толькі на другую ноч у хостэле. У Lonely planet(турыстычны даведнік) знайшоў танны гатэль у цэнтры - Embajador. На гарадскім аўтобусе даехаў да плошчы Uruguaya, а далей пешкі да гатэля.

Цэнтральныя вуліцы былі бязлюдныя, але шмат паліцэйскіх. Паблізу ад гатэля чулася класічная музыка- недзе іграў сімфанічны аркестр. У гатэль засяліўся без праблем за 11 баксаў. У выніку асобны пакой з ваннай у гатэлі атрымаўся яшчэ танней, чым койка ў забітым хостэле. Гатэль бедненькі, але быў у ім нейкі такі шарм, як у фільмах пра старую Паўднёвую Амерыку. І гэтую старую атмасферу я адчуваў паўсюль толькі ў Парагваі. У гарадах Бразіліі і Венесуэлы, у якіх я быў да гэтага, такога ўжо няма (сучасныя краіны).


Від з акна гатэля Embajador на вуліцу Presidente Franco.

Раніцай пайшоў даследаваць горад. Спачатку дайшоў да прэзідэнцкага палаца на беразе ракі Парагвай.


Вуліца Presidente Franco. На другім паверху дома мой гатэль.


Прэзідэнцкі палац. Верталётная пляцоўка перад палацам, дзе садзіцца прэзідэнцкі верталёт. Вакол пляцоўкі спартыўная пара наразае крос.

З-за вялікай колькасці супрацоўнікаў паліцыі ў цэнтры горада робіцца ўражанне, што трапіў у сапраўдную бананавую рэспубліку. Але я пераздымаў усе пасты паліцыі вакол прэзідэнцкага палаца, і ніхто мне слова не сказаў. Адзін раз толькі мужык з аўтаматам (на фота ніжэй) прыкрыкнуў, калі я зайшоў на тэрыторыю пляцоўкі для прэзідэнцкага верталёта перад палацам. У родным Мінску фатаграфаваць адміністрацыю прэзідэнта на Карла Маркса было бы больш праблематычна.



Паблізу прэзідэнцкага палаца на беразе ракі знаходзяцца трушчобы. Калі ў наступны дзень засяляўся ў хостэл, жанчына са стойкі рэгістрацыі мне выдала карту цэнтра і на месцы трушчобаў напісала вялікімі літарамі "dangerous" (небяспечна).

Трушчобы каля прэзідэнцкага палаца.

У гадзін 9 раніцы заўважыў, што паліцыі на плошчы перад парламентам (Camara de diputados) значна паболела. Паліцэйскіх у цэнтры і так не мала, але тут яшчэ пару грузавікоў падвезлі.





Паліцыю сцягнулі, таму што на плошчу прыйшлі дэманстранты і сталі перад парламентам. Мітынг быў выкліканы супрацьстаяннем у недзяржаўнай кампаніі Acepar (займаецца сталлю) паміж акцыянерамі і прафсаюзам рабочых. Тут мітынгавалі рабочыя, якія падтрымлівалі акцыянераў.



Мітынгавалі даволі шумна, пастаянна ўзрывалі петарды, але мірна.


Галоўны дэманстрант. Пакрычаў. Потым з важным відам у суправаджэнні паліцыі пайшоў у парламент, каб перадаць патрабаванні дэманстрантаў. А пасля пачаў раздаваць інтэрв'ю прэсе.


У канцы мітынга паліцыянтам стала зусім сумна.


Да паліцыянтаў у ачапленні падышлі хлопчыкі і прапаноўваюць пачысціць ім абутак.


Дэманстранты.


Школьнікаў вядуць у музей (Museum of the Congresso Nacional).



Раніцай зайшоў у тэатр (Teatro Municipal) на вуліцы Presidente Franco. Каса не працавала, і афішы нідзе не было. Напісаўшы на паперы па-іспанку "сёння", "канцэрт" і "спектакль", пайшоў у пакой адміністрацыі. Мне там на іхняй унутранай афішы паказалі, што ў 14.00 будзе нейкі канцэрт. Калі днём прыйшоў, аказалася, што гэта канцэрт ваеннага аркестру для школьнікаў. Уваход быў бясплатны. Рэпертуар: нейкія ваенныя гімны, маршы і трохі "народнага". А на прыканцы - гімн Парагвая, тэкст якога большасць школьнікаў ведала на памяць.




Дзеці спяваюць гімн Парагвая.

Па гораду лётае бясконцая колькасць старых аўтобусаў. Каб сесці ў аўтобус, трэба падымаць руку, бо самі яны не спыняюцца на прыпынках. У аўтобусы пастаянна заходзяць вулічныя гандляры і прадаюць поўны спектр рознай фігні (ад ежы да сувеніраў). Адзін праезд каштуе 2000Gs (~0,43 USD) і білеты прадае кіроўца. Пару разоў пры мне заходзіў кантралёр.




Стаянка таксі.

Асунсьён стаіць на рацэ Парагвай. Гэта рака дзеліць Парагвай на дзве прыблізна роўныя часткі - маланаселеную заходняю і ўсходняю, дзе пражывае 98% насельніцтва краіны.


Рака Парагвай.

Нацыянальны пантэон героям (Panteon Nacional de los Heroes) на плошчы Plaza de los Heroes - мемарыял загінуўшым у войнах салдатам Парагвая. А войн гэтых было немала: Парагвайская вайна з Бразіліяй, Уругваем і Аргентынай (1864-1870, насельніцтва зменшылася на 60%), Чакская вайна з Балівіяй (1932-1935 ) і г.д.




Ганаровая варта перад пантэонам героям.

У Чакскай вайне (1932-1935 ) з Балівіяй на баку Парагвая ваявала каля 80 рускіх афіцэраў, якія з'ехалі з Расіі пасля бальшавіцкага перавароту. Як пішуць на некаторых расійскіх сайтах, рускія афіцэры зрабілі "вялікі ўклад" у перамогу Парагвая (як яно было насамрэч, хто яго ведае). Цікава, што на баку Балівіі ваявала шмат нямецкіх афіцэраў. Але з той страшнай вайной выйшаў жорсткі аблом. Вайна пачалася з-за таго, што ў пустыні Чака (на захадзе цяперашняга Парагвая) знайшлі нафту. За спрэчныя тэрыторыі падчас вайны народу палажылі нямерана, але як аказалася, тая нафта не прыдатная для прамысловага выкарыстання.


У пантэоне героям шмат шыльдаў ад розных краін. Ёсць і ад Расіі.



На наступны дзень раніцай сеў на аўтобус кампаніі Nacional Expresso да бразільскага Campo Grande. Да Campo Grande ехалі 15 гадзін.


Стандарты краявід усходняга Парагвая. Амаль нічым не адрозніваецца ад беларускага: раўніна і бясконцыя палі.


Толькі на мяжы з Бразіліяй пачынаюць з'яўляцца невялікія яйкападобныя горы.

Днём перасяклі мяжу з Бразіліяй праз гарады Pedro Juan Caballero (Парагвай) і Ponta Pora (Бразілія). Гэтыя два гарады аддзяляе адзін ад аднаго звычайная вуліца і візуальна немагчыма здагадацца, што тут пачынаецца другі горад і тым больш новая краіна. Амаль усе пасажыры з аўтобуса выйшлі. Апошніх пасажыраў кіроўца завёз спачатку ў парагвайскае консульства, потым - у бразільскае, якія размешчаны далёка адзін ад аднаго і самаму знайсці было бы іх цяжка. Пару чалавек, хто праявіў жаданне, атрымалі ўязныя і выязныя штампы. Далей зноў пачалася дарагая і сучасная Бразілія...

Сябры, на працягу года многія з вас вандруюць па свеце. У вас ёсць цікавыя фотаздымкі з адпачынку і жаданне расказаць пра любімае месца наведвальнікам TUT.BY? З нецярпеннем чакаем вашы гісторыі с фотаздачай на адрас: media@tutby.com з пазнакай "Фотаадпачынак"!
-10%
-30%
-25%
-30%
-20%
-20%
-10%
-10%