Поддержать TUT.BY
69 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Понял, что поменял шило на мыло». Три уехавших врача рассказывают, как изменилась их жизнь после выборов
  2. Подорожают многие продукты и лекарства, обновят базу тунеядцев, повысят пенсии. Изменения февраля
  3. Бегуна из Новополоцка ждет суд за фото с забега Zombie Run. Соседи считают их «исключительно циничными»
  4. Руководителей МЗКТ, МТЗ, БЕЛАЗа и других предприятий обвиняют в получении взяток от россиян
  5. Конфликт в столичной маршрутке. Водитель хотел высадить пассажира из-за неприятного запаха
  6. Минчанина судят за протест 9−10 августа: бросил цветок в ОМОН, нанес ущерб «Минсктрансу» на 27 тысяч
  7. Генпрокуратура опровергла задержание прокурора Витебска. Он уволен
  8. Минское «Динамо» проиграло дома нижегородскому «Торпедо»
  9. «Я одна здесь уже 10 лет». История Галины, которая живет в мертвой деревне. Почти
  10. Опознана одна из девушек, которая часто появляется в окружении Лукашенко. Она тоже срезала ленточки во дворах
  11. «Он держится, и я держусь». Девушка одаренного студента, осужденного на 4 года, ищет ему работу и стажировки
  12. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко
  13. На пациента, ударившего в «политическом конфликте» врача скорой в Бресте, завели уголовное дело
  14. Дмитрий Крук назвал сценарии для экономики в 2021 году и угрозы, способные их перечеркнуть
  15. «Любимая пациентка» доктора Менгеле. Как белоруска выжила после опытов палача из Освенцима и написала письмо его сыну
  16. В Беларуси повышают минимальные трудовые и социальные пенсии
  17. «Цепкало участвовать не планирует». Экс-представитель штаба Цепкало хочет зарегистрировать партию
  18. Расследование BYPOL о смерти Бондаренко, подорожание топлива, повышение пенсий. Что происходило в Беларуси 27 января
  19. Как семья из маленькой деревушки спасла 42 животных — на зарплату лесника и пособие по инвалидности
  20. С 28 января снова дорожает автомобильное топливо
  21. «Меня завезли в отдел, стали избивать». По делу о «коктейлях Молотова» дал показания 16-летний обвиняемый
  22. Правозащитники опубликовали доклад о пытках в Беларуси
  23. Расследование по Бондаренко, крепкие парни в Новой Боровой, суды, приговоры и дача за 4 тысячи — все за вчера
  24. Вынесли приговор минчанину, которого обвиняли в нападении на сотрудника ОМОНа, — 5 лет колонии
  25. Приговор Верховного суда нельзя обжаловать. Защита Бабарико просит рассматривать дело в нижестоящем суде
  26. «Не подпишешь — премии не увидишь». Письмо профсоюзов по санкциям подписали больше 110 тысяч человек
  27. «Сложно найти девушку, не все хотят тут жить». Как айтишник переехал в 120-летний дом на хуторе
  28. Министр по чрезвычайным ситуациям Ващенко освобожден от должности
  29. «Службой был доволен, не жаловался». Что известно о погибшем в части в Островце 18-летнем срочнике
  30. Тест по роману Короткевича. Его должен пройти на 10 из 10 каждый белорус


"Битва блогеров" - это новый интернет-проект для всех, кто в Минске хочет жить счастливее. Мы пригласили 5 известных блогеров, которые будут посещать кинотеатры, рестораны, музеи, ночные клубы и рассказывать об этом как можно более познавательно и увлекательно, и это будет настоящее соревнование блогов.

Итоги вашего активного голосования мы подведем в сентябре и наградим победителя. И с этих пор мы с вами точно будем знать ответ на вопрос "А куда мы сегодня пойдем?".

Адам Глобус
Сегодня мы представляем вам пост Адама Глобуса:

***

Труп у кансерваторыі. Крымінальнае апавяданне


Глеб Стральцоў адначасова любіў і ненавідзеў свой горад. Ён любіў сваю вежу над пляцам Перамогі, у якой зрабіў рэстаўрацыйную майстэрню. Любіў галоўную вуліцу сталіцы – рэчку Свіслач. Любіў вербы над вадою… Ён любіў Мінск да таго моманту, пакуль у ім не заводзілася чалавекааблічная пачвара, якая забівала сабе падобных. Пачуўшы пра пачвару, Глеб пачынаў ненавідзець увесь горад, бо той рабіўся падазроны і чужы. Каб вярнуць любоў, трэба было знайсці і знішчыць забойцу. Шмат хто ў Мінску ведаў пра апантанасць Глеба Стральцова, таму яму званілі, да яго прыходзілі па дапамогу. На ягоны просты адрас “Праспект Незалежнасці, 38-40” прыходзілі лісты з розных куткоў Беларусі. Глеб адгукаўся на кожны ліст і кожны званок.

Рэктар кансерваторыі – Мечыслаў Глушыцкі – патэлефанаваў Глебу а другой гадзіне ночы: “Пабудзіў? Даруйце! І яшчэ раз – даруйце. Але не бачу іншага выйсця, Глеб Уладзіміравіч, як толькі патэлефанаваць Вам. Паверце, я доўга вагаўся, перабіраў варыянты… Але пераходжу да сутнасці пытання… Можа Вы і чулі, бо другі тыдзень сталіца гудзе пра драму ў кансерваторыі. У нашай кансерваторыі павесіўся студэнт. Я кіраваў падрыхтоўкай ягонага дыпломнага праекта “Сьюіта “Турмы” для віяланчэлі з аркестрам” – выдатны атрымаўся твор. Гэта я Вам кажу не таму, што пра нябожчыкаў кепска не гавораць, а таму, што сьюіта сапраўды геніяльная. Канешне, я настойваў на змене назвы. “Турмы” – не лепшы назоў для сучаснай сьюіты. Можна сказаць, што з-за назова мы з ім і пасварыліся напярэдадні здарэння. Пра сварку я ўсё распавёў следчым. Не думаю, што наша сварка стала нагодаю для самагубства, калі яно і насамрэч самагубства. Вось і галоўнае, дзеля чаго я Вас турбую пасярод ночы, Глеб Уладзіміравіч. Я не думаю, што дыпломнік Ігар Дзяленьдзік павесіўся сам. Перакананы: яму дапамаглі… Пра сваё меркаванне я, канешне, расказаў следчым, але яны палічылі яго безпадстаўным. Смерць Дзялендзіка яны залічылі як самазабойства. І хай яно так і будзе, але мае сумневы прымусілі пазваніць Вам…”

“Шаноўны рэктар, можа, мы ўсё ж перанясём нашую размову на раніцу?” – “Даруйце! Але тры ночы ўзапар немагу спаць. Калі Вы пагодзіцеся ўзяцца за справу, мне, спадзяюся, стане лягчэй…” – “Я пагаджуся правесці прыватнае следства з дзвюма ўмовамі. Па-першае: заўтра аб адзінаццатай раніцы я атрымаю аванс за сваю працу, які не будзе Вам вернуты, незалежна ад вынікаў следства. Па-другое: калі я выкрыю забойцу, ён будзе абавязкова перададзены ўладам, нават калі забойцам будзеце Вы!” – “Каб я быў забойцам, дык зараз бы не тэлефанаваў Вам, а пісаў бы ў камеры прызнанне ад шчырага сэрца! Заўтра, аб адзінаццатай, чакаю Вас у сваім кансерваторскім кабінеце…”

У прыёмнай рэктара было вусьцішна. На крэслах, уздоўж сцен, сядзелі напружаныя студэнты і выкладчыкі. Складалася адчуванне, што ў кожнага з іх у роце ляжыць кепскапражаваны кавалак чакання, які страшна праглынуць і немагчыма выплюнуць. Халаднавокая і важкацелая сакратарка сустрэла Глеба ветлівым: “Вас чакаюць!”

Кабінет Глушыцкага здзіўляў казённасцю. Ніводная дэталь не нагадвала ў ім пра музыку. Такі ж кабінет мог мець дырэктар радыятарнага заводу ці намеснік міністра юстыцыі. Нічога істотнага рэктар Глебу не сказаў у сваім казённым і цемнаватым кабінеце. Відавочна, ён нерваваўся і, пэўна ж, ужо пашкадаваў пра неабачлівы начны званок.

“Ці выспаліся Вы хоць у гэтую ноч?” – пацікавіўся Стральцоў, забіраючы капэрту з грашыма. “Было лепш, чым учора і пазаўчора. Можна лічыць, што мы зрабілі крок у правільным накірунку… Ці будзеце Вы аглядаць месца, дзе…” – рэктар не ведаў, як скончыць сказ. “Яго даследавалі і, спадзяюся, даследавалі добра. Я перагавару са сваімі знаёмымі ў вашым музычным асяроддзі. Перагавару з хлопцамі, што вялі справу. Праз дзень зраблю Вам справаздачу…”

Віяланчэлістку Юлю Рой Стральцоў запрасіў у рэстарацыю “Фрэскі”. Ён прапанаваў ёй выбраць рэстарацыю, яна выбрала “Фрэскі”. Яна паспрабавала напрасіцца ў майстэрню ад хлебнай крамаю “Каравай”, але Глеб спаслаўся на вялікі заказ, які ператварыў майстэрню ў памяшканне, непрыдатнае для прыёму гасцей. Юля пакапрызілася, выказала “фу” і выбрала “Фрэскі”, бо “блізка ад консы”.

“Толькі не кажы, што ты мяне зноў любіш!” – Юля завязала пластыкавую саломінку на вузел і пачала піць махіта наўпрост са шклянкі. “Ніякіх “зноў”, спадарыня Рой. Я цябе заўжды любіў. Асабліва я люблю твае рукі. Каб мне даручылі аднавіць рукі Венеры Мілоскай, у Венеры Мілоскай з’явіліся б рукі віяланчэлісткі Юлі Рой…” – “Я цяпер не Юля Рой, а Юля Рой-Забара!” – “Не навіна! А вось гісторыя пра труп у вашай вытанчанай і датклівай кансерваторыі мяне крыху прыгнятае. Юль, няўжо ў вашых студэнтах яшчэ цячэ рамантычная кроў? Няўжо, у наш меркантыльны час, нехта можа павесіцца з-за няшчаснага кахання?” – “Хто табе наплёў пра каханне? Адкуль такая паэзія пазамінулага стагоддзя? Глеб, цябе жорска падманулі. У падмурку гэтага самазабойства… – Юля Рой дапіла махіту, – ці забойства! І такое ў нас можна пачуць! Ляжаць грошы! Можаш праверыць… Як я разумею, цябе і нанялі правяраць версію з забойствам. Там справа ў грашах. Гісторыя гэта пачалася гады са два назад, а можа, крыху раней… Памятаеш размовы, што на нашым радыё і на нашай тэлевізіі будуць гучаць 75% толькі мясцовай музыкі? Здавалася б, што хто-хто, а прафесійныя музыкі павінны былі б выступіць, калі не супраць такога раскладу, дык хоць бы прамаўчаць. А тут раптам чатыры нашы лепшыя студэнты з кампазітарскага аддзялення выступаюць дзе толькі можна ў падтрымку 75%. Глебаву глебава, а Баху бахава! Я не супраць Багатырова, Пукста і Смольскага, я не супраць Лічкі і Дарафейкі… Толькі 25% для Моцарта, Шонберга і Ленана з Морысанам неяк малавата. Патрыятызм патрыятызмам, а меркантэлізм меркантэлізмам, і ў дадзенай гісторыі мала хто заўважыў свой прыбытак. А наша слаўная чацвёрка маладых ваўкоў заўважыла. Яны ўбачылі ў гэтых 75% палову сваіх песень. Канешне, Глеб, ты аматар класічнага рок-н-рола, і грунвальдская бітва папсовых кампазітараў цябе не зацікавіла, ажно пакуль не захістаўся труп у пятлі…” – “Мяне сапраўды папрасілі пацягнуць за вяроўку, на якой павесіўся ваш Дзяленьдзік. Мне нават грошы заплацілі! Асудзі мяне за сквапнасць, Юль! Асудзі, але раскажы мне пра “чацвёрку маладых ваўкоў…” – “Самы таленавіты з іх быў якраз Дзяленьдзік. Мы думалі, што ён закапаў у зямлю свой талент, калі пачаў пісаць танныя песні-аднадзёнкі. А тут раптам ён кідае песні і піша “Сьюіту “Турмы”. Усе, хто чуў, былі ў захапленні. І раптам геній вешаецца… Трое ягоных сяброў нічога не бачылі і нічога не ведаюць. Так не бывае, Глеб. Тройка гэта: Жолуд, Ліхадзей і Стома – зяць рэктара Глушыцкага. Ты ведаеш рэктара кансерваторыі Мечыслава Глушыцкага?” – “Бачыў у тэлевізары!” – “А казаў жа, што не глядзіш тэлевізар! Злавіла я цябе! З цябе яшчэ адзін махіта!!!” – “Хоць тры махіта… А цяпер падрабязьней пра Стому, Ліхадзея і Жолуда”. – “Здольныя маладыя людзі. Амбітныя і рацыянальныя. Прафесійна робяць усё на вышэйшым узроўні. Але іскра была толькі ў Дзяленьдзіка. Мне часам здавлася, што ўласна музыку пісаў адзін Ігар, астатнія займаліся яе ўладкаваннем, калі можна так сказаць. Асобная гісторыя са Стомай, ён, безумоўна, слабейшы з гэтай чацвёркі, але, маючы ў цесцях Глушыцкага, ён першы ў арганізацыйных пытанях…” – “Юль, калі цябе паслухаць, у гэтых людзей не было ніякага матыву, ніякай нагоды, каб забіць Ігара. Ты кажаш, што на ім трымаўся цэлы праект…” – “Глеб, у мяне жаночая логіка і дзявочая памяць. Ты ўсё яшчэ любіш мяне?” – “Люблю!” – “Не веру! Але пачуць прыемна. Хочаш разблытаць гісторыю смерці Дзялендзіка? Займайся “маладымі ваўкамі”!” – “Хто з іх самы слабы “воўк”? Заўсёды ў зграі ёсць самы мацнейшы і самы слабы. Мацнейшы быў Дзяленьдзік, а хто слабы?” – “Я б сказала, што слабейшы Стома, каб не рэктар. Жолуд і Ліхадзей прыблізна аднолькавыя. Жолуд крышачку больш тэмпераментны за Ліхадзея. Ліхадзей больш уседлівы за Жолуда, але ў сутнасці яны аднолькавыя. Слабейшы з іх Стома! Рызыкні і пачні з яго!”

Глеб зайшоў у ліфт адразу за кампазітарам Стомай. Той быў падобны на хамяка, раскормленага добрымі дзецьмі. Адно што вочы ў Стомы былі зусім не хамячыныя, у яго былі круглыя бясколерныя вочы магазіннага карпа. “Вам які паверх?” – услужліва пацікавіўся кампазітар. “Нам з табою апошні! Мы з табой, Стома, паедзем на апошні, а там пройдзем на дах, адкуль будзем любавацца вечаровым Мінскам. Ты ж любіш наш горад?” – Глеб ушчыльную наблізіўся да кампазітара. “Размова ў мяне да цябе ёсць, кампазітар Яўген Стома. Сур’ёзная, мужчынская размова…” – “Вы хто?” – “Я – твой анёл-ахоўнік! Таму мы і ўздымаемся на дах, каб да неба можна было рукою дакрануцца. Я мог бы цябе загнаць у сутарэнні і там пагаварыць, але я – гуманіст. Наша камерная гутарка адбудзецца пад чыстым небам. Выходзь на дах! Бачыш, які выдатны адкрываецца краявід са школьным стадыёнам?” – “Што Вам ад мяне трэба?” – “Цікавы паварот у размове! Цаню! І ты, Стома, ацані ўстрывожанае вечаровае неба. Які крывавы заход сонца? Бачыш?” – “Я Вас не разумею…” – “Магу ўзяць цябе, малады кампазітар Стома, і кінуць у гэтае вагнераўскае неба! Труп твой будзе валяцца каля школьнага плота. Брыдкі труп з пераламанымі косткамі і разбітай галавою. А вагнераўскае неба будзе паціху цямнець над тваім, ужо і не тваім, зрэшты, целам. Ты жыць хочаш, Стома?” – “А чаму я павінен паміраць? За што Вы збіраецеся мяне забіць?” – “Здагадайся! Ты ж у вашай “зграі маладых ваўкоў” самы здагадлівы. Ці не?” – “Вы думаеце, што Дзяленьдзік не сам павесіўся? Вы думаеце: мы яго забілі?” – “Я не думаю, я ведаю. Пасля размовы з тваім цесцем я шмат цікавага даведаўся пра зграю ваўкоў…”—“Ды нічога Вы не ведаеце і ведаць не можаце. Вырашылі напалохаць хлопчыка, і ён Вам усё рас…” Глеб ударыў Стому ў грудзі з такой сілаю, што сэрца збілася з рытму. Другі ўдар быў скіраваны ў сонечнае спляценне. Стома склаўся напалам. Глеб схапіў за каўнер ягонай курткі і падцягнуў Стому на самы край даху. “Будзеш вучыцца лётаць! Павінна атрымацца з першага разу! Распраўляй крылы і хвост, Стома! Раз, два…” – “Не трэба! Я нікога не душыў! Я адно стаяў на варце…”

Глеб Стральцоў адцягнуў Стому на сярэдзіну даху і адпусціў.

“Слухай уважліва, кампазітар! Даю табе дваццаць чатыры гадзіны. За іх ты мусіш сабрацца з думкамі, расказаць пра злачынства свайму цесцю – Глушыцкаму, знайсці адваката і здацца! Ясна? Не чую!” – “Ясна…” – “Для поўнай яснасці ты мне адкажаш яшчэ на некалькі пытанняў, каб я не перадумаў і не скінуў цябе з даху ды на брудны асфальт. Як называлася ваша арганізацыя?” – “Ложа Ключ”. – “Хто, акром цябе, у яе ўваходзіў?” – “Дзяленьдзік, Жолуд, Ліхадзей і я”. – “Мэты вашай ложы?” – “Захоп і кіраванне музычным эстрадным рынкам у Беларусі”. – “Чаму вы звдушылі Дзяленьдзіка?” – “Ён прабалтаўся. Ён усё расказаў Глушыцкаму. Ён сказаў, што выходзіць з ложы. Ён крычаў, што мы амбітныя няздары! Ён смяяўся з нас, з ложы. Але ж мы пакляліся дапамагаць адзін адному. Мы пакляліся на ўласнай крыві. Мы пакляліся забіваць клятваадступнікаў. Ён заслужыў сваю смерць!” – “Хопіць, Стома. Спадзяюся, у судзе ты, паслухаўшы адваката, забудзеш пра “Ключ” і раскажаш іншую версію. А цяпер ідзі да цесця. Скажаш яму, што ён мне больш нічога не вінен. Ясна?” – “Ясней не бывае”.

“Які ў нас горад! Гляджу і наглядзецца не магу! Ёсць за што яго любіць! Ёсць!” – словы пра Мінск Глеб сказаў сам сабе.

Каментаваць гэты пост на блоге аўтара >>>

***

Адам Глобус - пiсьменнiк, мастак, выдавец.
-20%
-10%
-10%
-10%
-45%
-10%
-12%
-25%