172 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Восстановление костела — вызов для всех белорусов». Как Будслав пережил пожар в своей главной святыне
  2. Минздрав озвучил свежую статистику по коронавирусу в стране
  3. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  4. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  5. Один из лидеров минского «Динамо» покинул команду
  6. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  7. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  8. Уборка, поминальная трапеза и цветы. Радуница на маленьких кладбищах Минска
  9. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  10. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  11. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  12. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  13. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  14. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  15. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  16. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  17. Будет учтено «все происходящее в стране»: представитель ЕС рассказал, когда ждать четвертый пакет санкций
  18. Как приготовить рассыпчатый рис? Шеф-повар делится своими секретами
  19. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  20. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  21. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  22. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  23. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  24. В Будславе горел знаменитый костел, повреждена часть крыши
  25. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  26. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  27. «Спасите семью от развода». Подборка самых необычных объявлений о продаже авто
  28. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  29. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  30. Очереди в пункт вакцинации «Экспобела» были такие длинные, что ввели предварительную регистрацию


Падарожжа. Колькі прыгод яно рыхтуе сваім прыхільнікам, колькі краін і гарадоў чакае... вас? Сябры, вандруйце па свету і вяртайцеся дадому - паведамляйце пра перажытае ўсім чытачам TUT.BY у рамках праекта  "Фотаадпачынак"! А сёння мы запрашаем вас у Будапешт:

Тэкст і фота: Ірына Хадарэнка

Існуе такая незвычайная расліна – расянка, якая спачатку прываблівае розных казурак, а потым паглынае іх цалкам. А ёсць яшчэ такія гарады і месцы, у якія патрапіш аднойчы – і ўжо ніколі не зможаш вырвацца з-пад улады іх чароўнага каларыту. Сярод такіх – Будапешт. Колькі разоў туды не прыязджай, а ўсё роўна – цікава, прыемна і нібыта апынуўся ў гэтай сапраўднай венгерскай казцы ўпершыню.
 
 
Па абодвух баках ракі Дунай раскінуліся галоўныя часткі горада – халмістая Буда і раўнінны Пешт.
 
 
У бягучым годзе шэраг еўрапейскіх краінаў пакутваў ад моцных дажджоў і разліваў рэк. У Будапешце таксама - узбярэжжа было залітае, здаецца, па самыя вушы.

 

У венгерскай сталіцы ёсць некалькі старых і досыць цікавых будынкаў вакзалаў. Адзін з такіх называецца Keleti і з’яўляецца значным чыгуначным вузлом.

 
 
Супермаркет пад дзіўнай назвай Groby быў зачынены. Што там прадаецца – засталося загадкай.
 
Візітоўка Будапешта – надзвычай прыгожы будынак парламенту.
 

Унутр парламенцкага палаца трапіць не так ужо і цяжка – дастаткова загадзя запісацца на экскурсію і атрымаць адпаведны пропуск.

 

Прыгажосць і шыкоўнасць інтэр’ераў насамрэч заварожвае.
 

Гэтак выглядае столь.

 

Сцены ўпрыгожваюць 253 скульптуры каралёў і знакамітых дзеячоў венгерскай гісторыі. На шчасце, з логікай і эстэтыкай тут ўсё ў парадку, таму твары сучасных палітыкаў у дадзенай галерэі адсутнічаюць.
 

Парламенцкія традыцыі ў гэтай краіне дзейнічаюць з другой паловы XIX стагоддзя. У гэтай зале і сёння працуюць прадстаўнікі венгерскага парламента.

 

Насупраць парламента знаходзіцца адзін з буйнейшых у Еўропе этнаграфічны музей з выдатнай калекцыяй.
 
 
Так выглядае помнік абаронцам Айчыны ў венгерскім варыянце.
 

Востраў Маргіт з’яўляецца не толькі пляцоўкай для правядзення сусветна вядомага фестывалю Pepsi Sziget, але добрым месцам адпачынку гараджан і турыстаў.

 

Тут, напрыклад, можна весела пагойсаць з любімым сабакам.
 

Жылыя дамы, якім больш за стагоддзе, і сёння выглядаюць па-сучаснаму.
 

А легендарны “Трабант”, якога ўжо можна лічыць “дыназаўрам” аўтамабілізму, працягвае паспяхова ездзіць па сталічных вулачках.

 

У крамах і супермаркетах можна знайсці ўсё, што хочаш, і цэны не давядуць вас да інфаркту. Аднак адной з найлепшых пакупак, вядома, будзе таннае і пры гэтым якаснае мясцовае віно, якое, дарэчы, самі венгры - ці то жартам, ці ўсур’ёз - да алкагольных напояў не адносяць.

 

Рамантычны Рыбацкі бастыён – у ліку найбольш папулярных месцаў для дэманстрацыі турыстам.
 

У цэнтры гэтага гістарычнага месца ўзвышаецца помнік першаму каралю Венгрыі - Святому Іштвану.
 

А зусім побач працягваюцца археалагічныя раскопкі старажытнага гарадзішча, у якім знаходзілі артэфакты з часоў Рымскай Імперыі і кельтскіх пасяленцаў.

 
 
Панарамы горада выглядаюць проста цудоўна - і днём...

 
 
… I ўвечары...
 
 
… І ноччу.
 

Адзін з найпрыгажэйшых сабораў носіць імя хрысціянскага пакутніка Святога Стэфана. І тут, відаць, варта прыгадаць яшчэ адно аналагічнае імя – на гэты раз славутага выхадца з венгерскай графскай дынастыі Стэфана Баторыя, які быў зусім не чужы жыхарам зямлі беларускай, і некалі вельмі шмат зрабіў для фарміравання нашай дзяржаўнасці…

Сябры, на працягу года многія з вас вандруюць па свету. У вас ёсць цікавыя фотаздымкі з адпачынку і жаданне расказаць пра любімае месца наведвальнікам TUT.BY? З нецярпеннем чакаем вашы гісторыі с фотаздачай на адрас media@tutby.com з пазнакай "Фотаадпачынак"!
-15%
-15%
-25%
-10%
-44%
-10%
-10%
-10%
-30%
-15%