175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  2. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  3. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  4. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  5. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  6. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  7. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  8. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  9. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  10. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  11. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  12. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  13. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  14. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  15. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  16. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  17. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  18. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  19. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  20. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  21. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  22. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  23. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  24. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  25. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  26. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  27. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  28. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  29. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  30. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь


Сябры, рады пазнаёміць вас з цікавым экстрым-трыпам нашага чытача Дзяніса Трусілы, які мінулым летам адправіўся з Мінску ў Барселону аўтастопам...

Тэкст і фота: Дзяніс Трусіла

Карацей, дасталі візы, купілі квіток на самалёт з Барселоны і паехалі ў Барселонскі аэрапорт (22 дні да вылету). Вырашылі паехаць стопам, так і зрабілі. Беларусь-Польша-Славакія-Венгрыя-Аўстрыя-Германія-Аўстрыя-Італія-Францыя-Манака-Барселона! Уся дарога каштавала нам 15 000 brb на электрычку Мінск-Брэст.

Пра стоп: мільён уражанняў ад людзей і ад працэсу, і ад месцаў дзе былі, спалі ... і г.д. Падкідвалі нас і галандскі вандроўнік на армейскім джыпе, і армянін, і калбасёр з Ібіцы, і студэнты, і прадпрымальнік (ныў з польскай эканомікі), і вар'яцкая цётка, што гнала 200 км і лаялася, і цікавы славацкі дзядуля (гэй!), і стромныя славакі (што нас зусім не разумелі), і развозчык нітак, і нямецкі пенсіянер, і ветэрынар быкоў (смярдзела каровамі ў машыне), і венгерскі male-nurse, і дырэктар трэйд маркі (што вырабляюць падгузнікі ды дзіцячую вопратку), у якога мы спалі дома ў Вене, і пануры аўстрыец, і мантажнік рэкламы (з цікавай прычоскай і машынай, заваленай пад дах дзіцячымі цацкамі, і будаўнік на мэрсе, і вар'яцкія калхознікі, і Маркус з Задзірай...

Дзе спалі: на балоце, над дарогай, у гарах, на горным возеры, у машыне, на ложку (1 раз), у Барселоне (на лавачках, на пляжы, ў батанічным садзе, у парку на гары, у мянтоўскім парку, у хостэлі (1 раз)...)...



Спачатку з галанцам да Варшавы:



Там да вёскі ля Чэнстахова. У цемры паставілі намёт, раніцай вылазім, ёёёёё))) балота)))), але затое шмат мяты вакол і прыемны пах.

Потым Кракаў:





Ведаю, дзе самыя танныя і вялікія кебабы, і як прасачыцца ў WC зусім бясплатна :).









Віселі 2 дні ў Кракаве, ці 3. Выязджалі вечарам. А ў Польшчы дрэнна стопяцца, а вечарам дык зусім. Мы стаялі там на дарозе, вар'яцелі, танчылі, скакалі, размахвалі картонкай "SLOWACJA". Самае доўга стаялі за ўвесь трып, можа з 1,5-2 гадзіны, недалёка ўжо сабралася туса мясцовых паглядзець на "цуд".



Узяў нас, зразумела, чэл з нямецкімі нумарамі, сказаў, што нам трэба заначаваць на прыкольным горным возеры і павёз туды (бо была ўжо ноч амаль). Па дарозе шмат расказваў цікавых гісторый. 1 кул: там горныя дарогі з аццкімі перападамі, і зімой усе павінны ездзіць з ланцужкамі на шынах. А быў выпадак: 2 фуры без ланцужкоў застралі - утварылася пробка і ўсе людзі з пробкі (каля 100 чэлаў) піхалі 1 фуру ўгару, а адзін чэл на малютцы (мінікар) хацеў неяк там праскочыць і зрабіў гэта крыва, што фура зноў стала... Народ раззлаваўся і вынес гэтую машыну з дарогі разам з кіроўцай (там за дарогай адразу здаровы яр).

Дагналі да возера, ноч, дзядзька даў нам батлаў спрайту і параіў удачы. Пайшлі, бачым нейкая фазэнда - яхты і яхтклуб. Завальваем: "Хало! Ці можна намёт бахнуць?". Кажа: "Так, але 50 злотых". Мы кажам "Соры, мэн". Толькі звальваць, а ён: "Вы адкуль?"
 
- Беларусы!
 
Ён: "Аё! Бясплатна, пайшлі пакажу места крутое пад намёт. Пайшлі!".
 
Заводзіць на фазэнду - прыкольны такі ганак... Частуе нас журэкам (нацыянальны суп польскі), потым мне прапануе славацкі ром з гарбатай... Выдатна так пасядзелі, паразмаўлялі - чэл выглядае як марскі воўк - жыве ў доме ў лесе, зімой ляснічым працуе.





Адтуль да Славакіі дабіраліся праз вёскі, падвазілі мясцовыя... У выніку, апынуліся ў славацкай 750-гадовай вёсцы, дзе машыны ходзяць раз у 10 хвілін... Цішыня. Горы вакол. Могілкі. Матляецца на слупе вывеска нейкая... Вельмі прыкольнае пачуцце я там схапіў, як у фільмах. Увогуле з усяго падарожжа мне вельмі падабаліся славакі - на выгляд прыкольныя і мова суперская, асабліва іхняе "ХЭЙ" - значыць "yes".

Ехалі праз Попрад, потым уздоўж Татраў, ноччу апынуліся ў вёсцы, дзе смярдзела каровамі. Спалі на пагорку над дарогай. Раніцай вылажу з намёта - азіраюся - недалёка СТО, і там усе людзі (механікаў з 5, кліентаў мо якіх каля 4-5) углядаюцца на мяне як на інапланецяніна :).







Потым, хоп-хоп! На венгерскай мяжы. Стаім, пад'яжджае машынка, вылятае з машыны дзяўчынка і амаль бяжыць да нас... Карацей, яна зблытала Дашу з яе сяброўкай, ну і што, пасадзіла нас у машыну і давезла да Будапешту (сама з Кракава, працуе ў Афінах афіцыянткай).









У Будапешце пыталіся ў людзей па-ангельску, дзе SZIGET знайсці. У адказ - усмешкі і рукі. Потым 3 дзяўчынкі пачалі нам нармальна распавядаць па ангельску - аказаліся з Масквы, даехалі...

І SZIGET (!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!)
Гэта капец, я такога яшчэ не бачыў, і нават не ведаў, што так бывае...
15 афіцыйнах сцэнаў (хардрок, джаз, афраамерыканск, індыйск, электра, этнічная, канверс, мастэркард...)
Вельмі многа здаравенных пабаў ды клюбаў, у якіх тусуецца да 1000 чалавек. І часамі двіжуха болей, чым на сцэнах
+ кінатэатры, тэатры, музеі, заманухі, забаўкі розныя
+ па вуліцах фэстывалю ганяюць ансамблі кшталту МАНУ-ЧАО, альбо там 30 барабаншчыкаў... і г.д.
+ шмат прыкольных фрыкаў і няфрыкаў

7 дзён нерэальнай казкі і іншага жыцця. Людзі толькі з усмешкамі, усе добра і хутка кантактуюць. Каля нашага намёта жылі галандцы, аўстрыец, француз, немец - усе прыкольныя чэлы, стусаваліся там.


Мэйн стэдж.


Невялічкі шацёр, брэйкдансеры, дзіджыкі, перфомансы... Бясконца.




Сусветна вядомыя брадзячыя музыкі з іх вар'яцкай тачкай Cymbalobylette. Вельмі ўразіла.


Канверс стэдж, заўжды крутое музло валіла.


Сонейка... усмешкі.. рукі... ааа!АА!АА!А!А!А!

Пыл, але там, як трэба, пажарнікі з раніцы паліваюць усе сцежкі! Наогул, арганізавана ўсё супа, кажуць нат, што на ўсім востраве спецом травілі ўсіх камароў - сапраўды ніхто не кусаў. Сярод лагера натыкана калонак, і цёця на 7 мовах расказвае пра бяспеку... Аднойчы зраніцы я шчыра напужаўся гэтага голаса, што данасіўся да мяне з вышыні дрэў. Адчуў, што я ў кампутарнай гульні герой і мне падказкі валяць :).







1 чэл паставіў штатыў. Хадзіў, уключаў таймер і назад - фотаўся з усімі. Там трафік быў... Пастаянна шлі людзі - дадаваліся і зыходзілі, хвалямі крычалі там, падалі, смяяліся - забава была ўсім.
 


У Будапешце хавалі плаўленыя сыры "МЕДВЕД". 1 раз зрабіў крутую заколку Дашцы :).



Увага(!). Усім абавязкова паехаць на SZIGET!

Тусавалі па Будапешце - кульны гарадок, прыемны і цёплы. Чамусьці многа рускіх. Шукалі трасу, каб выехаць на захад. Гадзіны 4... Там ніхто нават па мапе не мог сказаць, дзе мы знаходзіліся, кірункі напрамку ў кожнага былі розныя, як і адлегласці, але потым - АЛЕЛУЯ! Знайшоўся ангельскамоўны чэл, разрулілі.

Увогуле, кажуць, што венгерская мова адна з самых складаных у свеце, і таму яны нават ангельскую не вучаць. Нам падалося, што яны не вучаць, бо не парацца - у іх там вельмі цёпла і пазітыўна, нафіг турбавацца.

Цікава, што чым меней яны цябе разумеюць, тым болей усмешка на твары.

Вось думалі ехаць праз Аўстрыю альбо праз Славенію... Ну і напісалі на картонцы "BARCELONA". Нас пасадзіў да сябе аўстрыец з выдатным ангельскім, дыпламатычным мінулым, зараз дырэктар фірмы, што мае некалькі заводаў па Еўропе, кажа нават з Беларусі набывае нейкую сыравіну. Шмат размаўлялі, ён аб'ехаў усю Еўропу і ЗША стопам у маленстве. Спытаў, ці ёсць нам дзе спаць, завёз да сябе дамоў у Вену. Раніцай зваліў на працу, мы снедалі з яго жонкай і малым :).

Вырашылі не вісець у першым жа прыкольным горадзе, бо стромна было недаехаць да Барселоны. Цёця нас адвязла на трасу, гудлак.

Потым ехалі з мэйл-нурс. Казаў, працуе дзён 12-15 у месяц, мае 1700 еура. У нас, здаецца, з такой кваліфікацыяй 25 дзён каля 200-250 еура.

Завёз нас у цікавую краіну - горы, домікі ў гарах у нямецкім стылі, зялёныя, ідэальна-выкашаныя здаравенныя палі, каровы, як з рэкламі "Milka", пазітыўна, там можна было б тусіць крута - шмат палёў для фрызбі. Даехалі да Зальцбурга. 

Але стопіць там крыва... Аўтабан - усе пад 200 валяць. Стаялі на выездзе з Зальцбурга, доўга, мо з гадзіу і - ніфіга.

Стаім, стаім... Усе ў вокны ўсміхаюцца і ўсё :). І тут(!) я бачу чырвоны фольцваген бітл (!). Я ўжо ведаў, што мы на ім паедзем, але не ведаў, што так далёка). Чэл спыняецца пасярод дарогі - ёёё! За ім адразу спыняецца машын за 10-15. Кажа: "сядайце!". Я кажу, што маем заплечнік здаровы, ён кажа, не базар, кладзі ў багажнік. Я адчыняю багажнік і - я не ведаю, як адтуль не пасыпалася нічога, але ён на 120% быў забіты хламам! Я яму паказываю... А ён так здзіўлена, "зусім ціпа не ўлезе?)))". У мяне ў руках 110 літровы заплечнік!
 
Затусаваў нас у машыну, каторая, зразумела, таксама заваленая хламам:).




Фрызбі казка.

Пытае, куды едзем - мы да Зальцбурга. Ён сказаў, што мы крыва стаялі, бо з гэтага выезда ніхто туды не едзе, але ён нас падвязе 2 км да нармальнага спота... кажа, куды потым? Мы - "Барселона, мэн!". Ён заўсміхаўся і кажа "Ю ар лакі гайз!" і мы даведваемся, што чэл заўтра на мінівэне валіць у Гішпанію, і кажа "намёт маеце - магу вас закінуць на кэмпінг, заўтра забяру". Зрабіў кола, прывёз на тое самае мейсца, дзе ўзяў (там быў кэмп).



Але ж мы не па кэмпах, азірнуліся - вакол крутыя горы. Знайшлі сабе высока на гары круцейшы луг паміж війпішнымі гатэлямі, і рушылі туды. Столькі ішлі - добра, што я ў "меснага" дзядзькі спытаў пра шлях, ён мне расказаў сакрэтную сцежку, па ёй хуценька на гару. Спачатку селі рэлаксіць... Такі від, здаравеннае поле, цёплы вецер... Зоркі... Ноўбадзі вакол.

Потым пачаўся шторм, таксама зупер, усё зашымела... Пабеглі, ледзь паспелі паставіць намёт, як пачало ліць. Намёт за 10 баксаў пачаў прамакаць. Мы разрулілі хутка - намёт на гары быў, там сцякала вада ў 1 кут - мы зрабілі дзірку ў намёце, і яна нармальна выцякала :).


Начны Зальцбург з гары. Ням-ням-ням :).

Раніцай стэлефанаваліся з Маркусам (той чэл). Ён нас забраў. З намі яшчэ ехала Задзіра (кубінка, што жыве ў Гішпаніі), 4 чалавекі на здароооовы мінівэн. Музыка - рэгі і алдовы рок. Маркус аказаўся ўвогуле прыкольны чэл, рассказваў шмат рознага трэша з жыцця, я яму нашага трэшу расказаў, і мы зразумелі што "свае" :).

З'язджалі ўжо з горада, ён спытаў як нам Зальцбург. Мы такія, ціпа, не паспелі, на гары тусілі. Ён "Ёпт!". Разварочваецца і паехаў па горадзе ўсё нам рассказваць... Ён такі патрыёт, дафіга легендаў ведае. Усё нам расказаў. Горад, дарэчы, прыкольны і дарагі. Сказаў, што павязе нас не па аўтабане, а праз горную дарогу праз Альпы! УУАААААУУУ! Афігенныя горы!!! І паралельна легенды! Крутняк :). Праехалі па Германіі троху, пачаставалі нас піццай, і мы вырубілся. Прачнуліся ў Італіі ноччу.


Такой прыгажосці на кожным кроку.

Прачынаюся ад свіста Маркуса. 5 раніцы, гляджу - бачу мора і вялікае чырвонае сонца на ўзыходзе! Манака!

Стопнулі там, трошкі гулялі. Ля гатэляў стаяць: бэнтлі, порш, ферарры, астнмарціны... Прыкольнае мора там і ўвогуле ням-ням каралеўства. Пілі каву, я стырыў там лыжку :).

Потым пагналі далей, у Ніццу не заязджалі.


Альпы, мы, Маркус і Задзіра. :) Відоны там ЭЭЭЭэээээ...

Хоп-хоп: Барселона! Высадзілі нас, паабдымаліся, памяняліся кантактамі, арэвуар. Мы даехалі, дай пяць, малышка!:)

Вырашылі знайсці хостл і скінуць шмоты, і тусіць. Адразу адкрылі шырока раты і пачалі глядзець на ўсё. Мяне самае ўразіў стары горад... Якія вузкія вуліцы! У іх ледзь праязджае звычайны кар, высооокія дамы... Усе рооозныя, прыемныя балкончыкі, рэльфы, малюнкі.

Горад сапраўды ўражвае. Там увогуле няма нічога звычайнага, няма паркаў з роўнымі сцежкамі і квадратнымі даўкамі, ва ўсім ёсць сцёб! Фішка! Стыль! Дафіга рознага арту на вуліцах, бачна што Гаўдзі добра выхаваў гэты горад. А пра стварэнні Гаўдзі - гэта зусім космас - ацкі псіхадэл, пьюр анбілівабл мэднэс :).

Знайшлі хостл - 25 еўра пер персн. Палічылі - у нас 10 дзён... Бабла на хостэл не хапае. Пофіг, узялі аўстрыйскага віна, пагналі на мора. Еееее! Мора!!!:) Пясочак, шырачэзны пляж!
 
Пілі, елі сыр. Потым знайшлі на пляжы прыкольныя каменныя выпуклыя крэселкі, селі... Дапілі віно і вырубіліся паходу, таму што я прачнуўся ад таго, што з трэскам упаў з гэтага стула і рубануўся моцна аб зямлю :).

Наш хостэл быў у старым горадзе (дзе 1000000 аднолькавых вузкіх вуліц), гэта быў квэст вышэйшай складанасці знайсці свой хостэл у такім стане))

Дарэчы, хостэл! Знаходзіцца ў будынку, эдак, я думаю, 18 стагоддзя... Старыя лесвіцы, столі... Вылазіш на балкон - праз 3 метры ад цябе вокны будынка праз дарогу. Унізе - натоўпы турыстаў. Там такіх хостэлаў процьма.

Ну вось. З сабой фот + мінімал рэчаў, спальнік і пенка.

Пляж! Шырокі, вялікі, доўгі. Класны пясок. Уздоўж стаяць аднатыпныя бары з рознай тэматыкай. Мы канешне адшукалі рэггі-бар і віселі там. Гэта было цудоўна! Увечары дзесьці лазілі, глядзелі нешта. Там сапраўды ёсць на што. Спыняцца шмат не буду, бо трэба гэта бачыць, а не чытаць.

Спалі ў парках і на лаўках, на пляжы. Там +28 ноччу, даволі камфортна. Такіх, як мы, там хапае. Многа людзей з коўдрамі, сумачкамі і г.д. Спяць па парках.

Самае крутое! Паліцыя - усе ў акулярах, некаторыя з пірсінгам, усе ўсміхаюцца, смяюцца. Неяк ноччу мы спім на пляжы, едзе патруль, спыняецца. Я прачнуўся, гляджу, а ён пытае, ці ўсё ў нас ок: "Тамбьен, тамбьен?".  Я кажу, супер, ну ён гудлак і паехаў :).

І раніцаў у паліцыі функцыя "НЯНІ", дзе б ты ні спаў (нават каля адміністрацыі нейкай аднойчы) - у 9:00 да цябе падыходзяць паліцыянты і кажуць "добрай раніцы! прачынайцеся, трэба глядзець горад!". Ты такі "Дзякуй!". Гэта сапраўды крута, што не праспіш палову дня, як у хостэлі.

Персікі(!). Я 21 год еў персікі, а аказалася ніфіга - еў пластык нейкі. там такііііііііііііія персікі! Вельмі раю.

Карацей, лавілі там круты фан :). Згубілі там камеру маю і так дробязі нейкія. Таму больш 1000 фотак-падарункаў знікла.

Потым ляцелі з Барселоны да Гданьска. Прыехалі ў аэрапорт, чакалі рэйс, а там цёця час ад часу аб'яўляла: "Зэ вэру ласт кол фо 2 персон он флайт...". Я сказаў Дашы, што не хацеў бы аказвацца на месцы тых людзей, што пра**ваюць свой самалёт. І што вы думаеце? Прайшлі чэкін, закупіліся дзьюці. Сядзім - бачым пасадка, але людзей дафіга. Тупіцца ў натоўпе не ахвота. Сядзім. Тут нешта пачалі аб'яўляць "Зэ вэры ласт кол...". Мы перазірнуліся. Глядзім - чарга стаіць... Тут зноў: "Зэ вэры-вэры ласт кол фо 2 персон то Гданьск". А аказалася чарга ў гэты гэйт ужо на наступны самалёт (людзі-вар'яты)! Карацей, забяжалі ў самалёт, за намі адразу прыбралі трап :).

У Гданьск не прыляцеў 1 наш заплечнік (там былі ўсе падарункі, кантакты, мапы, шмат шмотак і гд)! Ацтой, але ладна.

Пагналі стопам з раніцы. Нас узяў на борт гітарыст гурта "DICK FOR DICK", што гралі на Басовішчы. Тлумачыў сваёй дачцэ, што мы хічхайкеры. Потым да Варшавы вёз дзіўны рэкламшчык, потым нехта, потым на гламурным мэрсе. Ноччу аказаліся ў Беластоку. 2 ночы. Мы на выедзе з горада, у маячках ды шорціках. На вуліцы + 8 градусаў. Машын няма :).

Падвальвае да нас чувак з надпісам "OCHRONA". Кажа, ёлкі, замёрзлі - пайшлі. Ён ахоўваў будоўлю. Напаіў нас гарбатай, бясконца расказваў ацкія жарты, пастаянна іх перамешваў прыказкамі матнымі. Потым на электрычку да Гродна, стопам да Ліды, у Лідзе не бралі - пайшлі на бус, і мы дома.

Трып быў афігенны на ўсе сто. Ездзіце стопам! 

Пра стоп:

Калі падагульніць:
- Стоп - найцікавейшы, самы танны, часамі самы хуткі від транспарту
- Існуюць рэчы\людзі\месцы ў каторыя вы НІКОЛІ не трапілі б, каб не стоп. Непрадказальныя прыемныя моманты здараюцца даволі часта.
- Стоп магчымы паўсюль, галоўнае верыць, што ты хочаш ехаць наперад

Пару парадаў:

- Для стопу трэба знайці месца, дзе вас бачна і машыны рухаюцца ў правільным кірунку і павольна :)
- калі стопіце - глядзіце у вочы кіроўцу :)
- пішыце на картках назвы гарадоў калі едзеце далёка
- лавіце фан!
- падрыхтуйце маленькія падаруначкі (паштоўкі, цукеркі беларускія) для кіроўцаў - ім будзе вельмі прыемна, 80%, што вы таксама атрымаеце падарункі альбо каштоўныя кантакты
- можаце нават з сабой мапу ўзяць :)

Сябры, а што думаеце пра стоп вы? Пакідайце свае меркаванні і пытанні да аўтара гэтага расказу на форуме да навіны! Сёння, 2 жніўня, Дзяніс Трусіла завітае ў студыю TUT.BY у рамках "Народнага эфіру" і будзе рады адказаць на вашыя пытанні!
-11%
-17%
-20%
-20%
-25%
-30%
-20%
-8%
-25%
-10%
-5%